Перайсці да зместу

Катрын Дэнёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Катрын Денёў
Catherine Deneuve
Імя пры нараджэнні Катрын Фаб'ен Дарлеак
Дата нараджэння 22 кастрычніка 1943(1943-10-22)[1][2][…] (81 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Францыі Францыя
Бацька Maurice Dorléac[d][4]
Маці Renée Simonot[d][4]
Муж David Bailey[d]
Дзеці Крысціян Вадзім[d] і К'яра Мастраяні
Прафесія актрыса, кінаактрыса, мадэль, спявачка, актрыса агучвання
Кар’ера 1957 — наш час
Узнагароды Каны (2001), «Сезар» (1981, 1993)
IMDb ID 0000366
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Катрын Дэнёў[5] (фр.: Catherine Deneuve [katʁin dəˈnœv], народжаная Катрын Фаб’ен Дарлеак, фр.: Catherine Fabienne Dorléac 22 кастрычніка 1943) — выбітная французская актрыса, якую некаторыя называюць «апошняй мегазоркай Францыі».

Катрын Дэнёў набыла статус зоркі пасля канскага трыумфу музычнага фільма «Шэрбурскія парасоны» (1964). У наступным годзе выканала галоўную ролю ў псіхалагічным трылеры Рамана Паланскі «Агіда» — першым англамоўным фільме знакамітага рэжысёра.

Пасля гібелі ў 1967 годзе сястры, кінаактрысы Франсуаз Дарлеак, Катрын Дэнёў зноў прыцягнула да сябе ўвагу публікі і прэсы, у тым ліку і як удзельніца кінадуэта ў фільме «Дзяўчаты з Рашфора» (рэжысёр Жак Дэмі), у якім яны згулялі сясцёр Дэльфін і Саланж Гарн’е.

У наступныя гады ўмацавала рэпутацыю вядучай французскай актрысы, працуючы з такімі рэжысёрамі, як Луісам Буньюэлем («Трыстана», 1970) і Франсуа ТруфоАпошняе метро», 1980). Адной з яе самых смелых работ быў фільм Буньюэля «Дзённая прыгажуня» (1967).

Нягледзячы на неаднаразовыя запрашэнні ў Галівуд, Дэнёў засталася вядомай аўдыторыі ў Штатах пераважна як гераіня ролікаў, якія рэкламуюць парфумерную прадукцыю, і адной з вампіраў з культавага фільма «Голад» (1983).

Поспех спадарожнічаў Дэнёў і ў наступныя гады. Крытыкі асабліва добразычліва ўспрынялі яе ролю ў драме «Індакітай» (1992), які атрымаў прэмію «Оскар» за найлепшы фільм на замежнай мове. У 2002 годзе вельмі пахвальныя водгукі атрымала карціна Франсуа Азона «Восем жанчын», а за два гады да гэтага «Залатая пальмавая галіна» была прысуджана іншаму фільму з удзелам Дэнёў — «Танцорка ў цемры» Ларса фон Трыера.

Зноскі

  1. Catherine Deneuve // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Catherine Deneuve // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118677748 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. а б Lundy D. R. The Peerage
  5. Напісанне імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.6., Мн., 1998, С.352.