Перайсці да зместу

Лексіка эсперанта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Лексіка эсперанта — гэта базавы набор слоў эсперанта. Ён быў вызначаны ў Першай кнізе, апублікаванай Заменгофам у 1887 годзе. У ёй утрымлівалася каля 900 каранёў, але правілы мовы дазвалялі размаўляючым запазычваць словы ў залежнасці ад неабходнасці. Было рэкамендавана пазычаць найбольш інтэрнацыянальныя словы, якія маюць адно значэнне, ад якога магчыма атрымаць іншыя словы без пазычэння слоў з адпаведнымі значэннямі. У 1894 годзе Заменгоф публікуе першы слоўнік эсперанта «Universala vortaro», які быў напісаны на пяці мовах і ўтрымліваў шырокі набор каранёвых слоў. Большасць запазычаных слоў паходзяць з заходнееўрапейскіх моў. Паколькі ў апошнія дзесяцігоддзі большасць новых запазычванняў былі тэхнічнымі і навуковымі тэрмінамі, то паўсядзённыя тэрміны могуць быць атрыманы з ужо існуючых слоў (напрыклад, komputilo — камп’ютар, ад komputi — вылічаць) ці шляхам пашырэння іх ужывання для ахопу новых сэнсаў (напрыклад, muso — мыш зараз таксама абазначае камп’ютарную прыладу). Паміж эсперантыстаў ідуць дыскусіі аб апраўданасці новых запазычванняў. Частка эсперантыстаў лічаць, што неабходныя тэрміны могуць быць атрыманы шляхам пашырэння сэнсу ці ўтварэння новых слоў ад ужо існуючых.

Эсперанта займае прамежкавае становішча паміж «натуралістычнымі» мовамі, такімі як інтэрлінгва, якія ў вялікай колькасці пазычаюць словы з выходных моў з невялікімі зменамі, і апрыёрнымі мовамі, такімі як сольрэсоль, у якіх словы не маюць гістарычнай сувязі з іншымі мовамі. У эсперанта карані слоў запазычаны і захавалі большую частку сваёй формы з мовы паходжання, будзь яна фанетычная (eks- ад ex-) ці арфаграфічная (teamo ад team), але кожны з каранёў можа мець шмат вытворных, якія могуць мець малае падабенства з эквівалентнымі словамі ў мове-крыніцы.

Словаўтварэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Адной з прычын больш лёгкага вывучэння эсперанта ў параўнанні з нацыянальнымі мовамі з’яўляецца рэгулярная і высокавытворная марфалогія. Дзякуючы разумнаму ўжыванню лагічных афіксаў (суфіксаў і прэфіксаў) базавая лексіка, неабходная для зносін, была значна скарочана. Гэта робіць эсперанта больш аглютынатыўнай мовай, чым большасць еўрапейскіх. Было падлічана, што ў сярэднім адзін корань у эсперанта адпавядае дзесяці словам у англійскай мове.

Адзін з самых карысных афіксаў для пачынаючых — гэта mal-, пры дапамозе якога ўтвараюцца антонімы слоў: peza (цяжкі), malpeza (лёгкі); supren (уверх), malsupren (уніз); ami (кахаць), malami (ненавідзець). Але, за выключэннем шутачных сітуацый, гэты прэфікс не ўжываеццца для слоў, якія ўваходзяць у базавую лексіку: suda (паўднёвы), а не «malnorda» ад norda (паўночны); manki (не хапаць, адсутнічаць), а не «malesti» ад esti (быць). Калі корань атрымлівае больш за адзін суфікс, парадак мае значэнне, таму што афікс змяняе частку, да якой ён прыкрэплены. Гэта значыць, знешнія яфіксы змяняюць унутраныя. Большасць афіксаў самі з’яўляюцца часткамі мовы. На гэта ўказвае канчаткавая галосная ў спісе суфіксаў ніжэй. Некалькі афіксаў не ўплываюць на часткі мовы каранёў. Для суфіксаў, пералічаных у табліцы, гэта ўказваецца дэфісам замест канчатковай галоснай.

Спіс суфіксаў

[правіць | правіць зыходнік]
Суфікс Афіцыйны ці не Значэнне Прыклады
-ac- Не ужываецца ў батанічнай тэрміналогіі для наймення сямействаў fabacoj (бабовыя)
-aĉ- Так нізкая якасць, нікчэмны, унічыжальны skribaĉi (пісаць неразборліва); veteraĉo (непагадзь); aĉigi (пагаршацца); aĉ! (брыдота!)
-adi -ado Так працягласць, працягласць дзеі kurado (бег); parolado (публічная прадмова); adi (працягваць)
-aĵo Так канкрэтнае праяўленне адзнакі manĝaĵo (ежа); novaĵo (навіна); glaciaĵo (марожанае); bovaĵo (ялавічына); aĉaĵo (брыдота, агіднасць); aĵo (рэч);
-al- Не у батанічнай наменклатуры — парадак; у хімічнай — альдэгід; у анатамічнай — костка rozaloj (розавыя); etanalo (этаналь); nazalo (носавая костка)
-ano Так член, паслядоўнік, удзельнік, жыхар kristano (хрысціянін); marksano (марксіст); usonano (жыхар ЗША); ŝipano (марак); samideano (аднадумец); ano (член)
-ant- Так дзейны дзеепрыметнік цяперашняга часу falanta (падаючы)
-aro Так сукупнасць arbaro (лес); vortaro (слоўнік); homaro (чалавецтва); ŝiparo (флот); anaro (калектыў); aro (сукупнасць, мноства)
-at- Так пасіўны дзеепрыметнік цяперашняга часу; у хімічнай наменклатуры соль кіслаты з большым утрыманнем кіслароду demandata (пытаемы); sulfato (сульфат)
-ĉjo Так мужчынская пяшчотная форма; усякае корань paĉjo (тата); fraĉjo (брацік)
-ebla Так пасіўная магчымасць kredebla (верагодны); videbla (бачны); eble (магчыма)
-eco Так уласцівасць, якасць amikeco (сяброўства); boneco (дабрата); ecaro (характарыстыка (сума ўласцівасцей))
-ed- Не у заалагічнай наменклатуры — сямейства cervedoj (жывёлы сямейства алянёў)
-eg- Так павялічэнне, узмацненне; зрэдку ўнічыжальная канатацыя пры абазначэнні людзей virego (гігант); librego (вялікая кніга); varmegа (гарачы, жаркі); ega (вялізны, празмерны)
-ejo Так месца, памяшканне (не ўжываецца для тапонімаў) lernejo (школа); vendejo (крама); kuirejo (кухня); senakvejo (пустэльня); ejo (памяшканне)
-ema Так Схільнасць да чаго небудзь, тэндэнцыя ludema (гуллівы); parolema (балбатлівы); kredema (легкаверны); brulema (лёгкі на загаранне); emo (схільнасць)
-enda Так «які павінны быць» pagenda (плацёжаздольны); farnda laboro (праца, якая павінна быць выканана)
-ero Так частка чаго-небудзь lignero (трэска); vortero (марфема); ero (кавалак, частка); eriĝema (крохкі)
-esk Не «у стылі, у манеры, накшталт» japaneska pentraĵo (малюнак у японскім стылі); vireska virino (мужчынападобная жанчына)
-estro Так галоўная асоба, начальнік lernejestro (дырэктар школы); urbestro (мэр); estraro (праўленне)
-et- Так памяншэнне, аслабленне; зрэдку, як ласкавая канатацыя пры абазначэнні людзей dometo (домік); libreto (кніжка, буклет); varmete (цёпленькі, цеплаваты); ete (няшмат)
-i- Не краіна; група краін; навука, палітычны рэжым Ŭkrainio (Украіна); Ŝengenio (краіны Шэнгена); geografio (геаграфія); demokratio (дэмакратыя)
-iĉ- Не мужчынскі пол reĝiĉo (кароль); boviĉo (бык); kokiĉo (певень); profesoriĉo (Прафесар аб мужчыне)
-ido Так патомак, дзіцё katido (кацяня); reĝido (прынц); arbido (саджанец); ido (дзіця); idaro (патомства, нашчадкі, клан)
-igi Так рабіць якім-небудзь, кім-небудзь, чым-небудзь mortigi (забіць); purigi (чысціць)
-iĝi Так рабіцца якім-небудзь, кім-небудзь, чым-небудзь amuziĝi (забаўляцца); ruĝiĝi (пачырванець); aniĝi (уступіць у арганізацыю); iĝi (станавіцца, стаць)
-ik- Не від мастацтва, навука, тэхніка, назвы якіх утвораныя ад імя дзеяча/прадмета; вокіса ці солі, у якіх метал праяўляе большую валентнасць poetiko (паэзія; elektroniko (электроніка); ferika oksido (вокіс жалеза)
-ilo Так прылада, інструмент, сродак ludilo (цацка); tranĉilo (нож); ilo (інструмент); ilaro (амуніцыя)
-ino Так жаночы пол bovino (карова); patrino (маці); studentino (студэнтка); ino (жанчына, самка)
-inda Так годны чаго-небудзь memorinda (памятны); kredinda (дастойны даверу); fidinda (надзейны); inda (годны, варты)
-ingo Так то, куды ўстаўляецца glavingo (похвы мяча); piedingo (стрэмя); kuglingo (гільза); ingo (гняздо)
-int- Не дзейны дзеепрыметнік мінулага часу formanĝinta (з’еўшы)
-io Так краіна ці вобласць ад насельніцтва ці неаграфічнай асаблівасці (нельга ўжываць у якасці кораня «io», так як гэта азначае «нешта») Meksikio (Мексіка); Niĝerio (Нігерыя); Anglio (Англія); patrio (радзіма)
-ismo Так грамадскі рух, вучэнне, асаблівасці мовы, прыхільнасць да чаго-небудзь komunismo (камунізм); kristanismo (хрысціянства); germanismo (германізм)
-isto Так чалавек азначанай прафесіі, перакананняў, прыхільнік грамадскага руху, вучэння instruisto (настаўнік); dentisto (стаматолаг); abelisto (пчаляр); komunisto (камуніст)
-it- Не залежны дзеепрыметнік мінулага часу; у хімічнай наменклатуры — соль кіслаты з меншым утрыманнем кіслароду; у медыцынскай — хвароба, якая суправаждаецца запаленнем vidita (убачаны); sulfito (сульфіт); bronkito (бранхіт)
-iv- Не здольны, магучы sentiva (адчуваючы, здольны адчуваць); pagiva (плацёжаздольны)
-iz- Не дастаўляць, пакрываць, дадаваць orizi (залаціць); klimatizi (кліматызаваць)
-njo Так жаночы ласкальны суфiкс; адсякае корань panjo (матуля); anjo (бабуля);
-obla Так множныя лічэбнікі duobla (падвойны); trioble (тройчы); oble (больш чым адзін)
-ol- Не у хімічнай наменклатуры — спірт, назва якога ўтворана ад назваў адпаведных вуглявадародаў metanolo (метанол); etanolo (этанол)
-ono Так дробныя лічэбнікі duona (палавінная); centono (сотая частка); ono (частка); onigi (драбіць)
-ont- Не актыўны дзеепрыметнік будучага часу venonta (той, які прыйдзе)
-ope Так збіральныя лічэбнікі duope (удваём); triopo (троіца); opo (група); opa (каллектыўны)
-ot- Так залежны дзеепрыметнік будучага часу skribota letero (ліст, які будзе напісаны)
-oz- Не абільны, насычаны, поўны, маючы, багаты sabloza (пясчаны); ŝtonoza (камяністы); sukoza (сочны)
-ujo Так то, у чым захоўваецца, дрэва, на якім расце, краіна monujo (кашалёк); salujo (салонка); Anglujo (Англія); pomujo (яблыня); ujo (кантэйнер)
-ulo Так асоба, валодаючая дадзенай якасцю junulo (юнак); sanktulo (святы); mamulo (млекакормячае); ulo (істота)
-um- Так без вызначанага значэння, калі іншыя суфіксы не падыходзяць plenumi (выканаць); brakumi (абняць); umo (нешта)
-unt- Не дзейны ўмоўны дзеепрыметнік vidunta (які (у)бачыў бы)

Спіс прэфіксаў

[правіць | правіць зыходнік]
Прэфікс Афіцыйны ці не Значэнне Прыклады
bo- Так роднасныя адносіны праз шлюб bopatro (свёкар, цесць)
ĉef- Так галоўны, старэйшы, вышэйшы ĉefanĝelo (арханёл); ĉefepiskopo (архіепіскап); ĉefministro (прэм’ер-міністр)
dis- Так падзяленне disĵeti (раскідаць); dissendi (распаўсюдзіць, разаслаць)
ek- Так пачатак ці імгненнасць дзеі ekkrii (ускрыкнуць); eki (пачаць); eksalti (скокнуць)
eks- Так былы, экс eksedzo (былы муж)
fi- Так прыкры, брыдкі fiulo (агідны чалавек); Fi al vi! (Як вам не сорамна!)
ge- Так асобы абодвух палоў gepatroj (бацькі); geulo (гермафрадыт); gea (гетэрасексуальны)
mal- Так антонім malgranda (маленькі); malriĉa (бедны)
mis- Так памылковасць, няправільнасць, хіба misloki (ставіць не на месца); misskribi (пісаць памылкова)
pra Так далёкая ступень сваяцтва, першабытнасць praavo (прадзед); prapatro (праайцец); praa (першабытны, дагістарычны)
re- Так зваротная ці паўторная дзея resendi (Адаслаць назад); rekonstrui (перабудаваць); ĝis (la)revido (да сустрэчы)

Складаныя словы

[правіць | правіць зыходнік]

Складаныя словы ствараюцца шляхам простага зліцця, прычым галоўнае слова ставіцца ў канцы.

Рэдуплікацыя нязначна ўжываецца ў эсперанта. Яе эфект аналагічны суфіксу eg-. Тыповымі прыкладамі з’яўляюцца: plenplena (перапоўнены), finfine (у канцы канцоў, fojfoje (зрэдку). Пакуль у рэдуплікацыі ўжываюцца толькі аднаскладныя карані, якія не патрабуюць прыстаўной галоснай.

Карэляты, ці таблічныя займеннікі, рэалізуюць парадыгму пра-форм. З іх дапамогай магчыма запытаць і адказаць на пытанні: хто, што, дзе, чаму, які, калі, як, чый, колькі? Карэляты пабудаваны з нескалькіх элементаў для прыдання ім розных значэнняў: ёсць дзевяць канчаткаў, якія адпавядаюць пералічаным вышэй пытанням, і пяць пачатковых элементаў, якія выконваюць функцыі просьбы, адказу, адмаўлення, абагульнення, нявызначанасці для гэтых дзевяці пытанняў. Такім чынам, вывучыўшы 14 элементаў, чалавек набывае веды аб 45 прыслоўях і займенніках.

Табліца карэлятаў

[правіць | правіць зыходнік]
Пытанне Паказальнік Нявызначаннасць Усё Ніхто
ki- ti- i- ĉi- neni-
Якасць -a kia (які) tia (такі) ia (нейкі) ĉia (усякі) nenia (ніякі)
Прычына -al kial (чаму, навошта) tial (таму) ial (чаму-та) ĉial (з усякай нагоды) nenial (ні па адной з прычын)
Час -am kiam (калі) tiam (тады) iam (некалі) ĉiam (заўсёды) neniam (ніколі)
Месца -e kie (дзе) tie (там) ie (недзе) ĉie (усюды) nenie (нідзе)
Спосаб -el kiel(як) tiel (так) iel (ніяк) ĉiel (усяляк) neniel (ніяк)
Абладальнік -es kies (чый) ties (яго, таго) ies (нечы) ĉies (агульны, прыналежачы кожнаму) nenies (нічый)
Рэч -o kio (што) tio (то, гэта) io (нешта) ĉio (усё) nenio (нішто)
Колькасць -om kiom (колькі) tiom (столькі) iom (некалькі, крыху) ĉiom (уся колькасць) neniom (нісколькі)
Індывід -u kiu (хто, які) tiu (які) iu (хто-та, нехта) ĉiu (кожны, усякі) neniu (ніхто)

Карэлятыўныя часціцы

[правіць | правіць зыходнік]

Некалькі часціц ужываюцца ў асноўным з карэлятамі: ajn — бы ні, ĉi — блізасць і for — адлегласць. Без гэтых часціц, карэляты-указальнікі (tiu, tio і інш) не канкрэтызуюць інфармацыю аб адлегласці. Прыклады:

  • (k)io ajn (хто бы то не быў)
  • io ajn (што бы то не было)
  • tio (то) (не змяняе назоўнік)
  • tiu (той) (не змяняе назўнік)
  • tiuj (тыя)
  • tiu ĉi (гэты)
  • tien ĉi (тут)
  • ĉiu hundo (кожны сабака)
  • ĉiuj hundoj (усе сабакі)

Пашырэнне зыходнай парадыгмы

[правіць | правіць зыходнік]

Часам, карэляцыйная сістэма пашыраецца на корань ali- (іншы), прынамсі, калі слова аднасэнсоўнае. Напрыклад: aliel (па-іншаму), alies (які прыналежыць іншаму). Alie, аднак, не будзе мець аднаго сэнсу, таму што першапачатковы яго сэнс гэта «інакш, па-іншаму», а карэляцыйнага — «у іншым месцы». Для вырашэння неадназначнасці карэляцыйны сэнс абазначаецца словам aliloke.

Вытворныя словы

[правіць | правіць зыходнік]

Розныя часткі мовы могуць быць атрыманы з карэлятаў (як і ад любога іншага слова): ĉiama (пастаянны, вечны), ĉiea (усюдыісны), tiama (тагачасны), kialo (прычына), iomete (трохі), kioma etaĝo? (які паверх). Апошні прыклад просіць адказу аб тым, колькі паверхаў знізу (адказам можа быць (dek-sesa — шаснаццаты), а не просіць указаць, на якім паверсе (інакш пытанне гучала б (kiu etaĝo?). Хаця пачатковыя і канчатковыя элементы карэлятаў не з’яўляюцца каранямі ці афіксамі і не могуць утвараць складаныя словы з іншымі, пачатковы neni-карэлят з’яўляецца выключэннем. Напрыклад, neniulo (ніхто) ад neni- і -ulo neniigi (знічтожыць) ад neni- і -ig.

Ідыёмы і слэнг

[правіць | правіць зыходнік]

Слэнг, які ўжываецца сярод эсперантыстаў, ствараецца натуральным шляхам падчас эсперанта-сустрэч. Матэрыялам для яго ўтварэння служаць афіксы і аб’яднанні двух каранёў слоў, ад якіх ствараюцца неалагізмы. Таксама адной з форм слэнгу з’яўляюцца эсперанта-лаянка, большая частка якой запазычана з нацыянальных моў, але існуе і ўласная. Аб’ектам эсперанта-слэнгу часцей за ўсё аказваюцца самі эсперантысты, асаблівасці эсперанта-культуры і яе гісторыі.

Поўны ілюстраваны слоўнік эсперанта (PIV) з’яўляецца тлумачальным слоўнікам мовы эсперанта і як правіла разглядаецца як стандарт, нягледзячы на крытыку. Больш стары Plena Vortaro de Esperanto, упершыню выдадзены ў 1930 годзе і ў значнай ступені перапрацаваны ў 1953 годзе, і зараз шырока ўжываецца, хаця ён менш поўны, чым PIV, і трохі састарэлы, але больш партатыўны і танны. Etimologia vortaro de Esperanto (пяць тамоў, 1989—2001) дае зыходную этымалогію ўсіх асноўных і афіцыйных слоў, і таксама параўноўвае з эквівалентнымі словамі чатырох іншых міжнародных дапаможных моў.

Памылковыя сябры перакладчыка

[правіць | правіць зыходнік]

У эсперанта, як і ў іншых мовах, існуюць словы-лавушкі. Яны падобныя па гучанні ці напісанні на словы з беларускай мовы, але адрозніваюцца па сэнсе.

  • Makarono — гатунак пячэння з мiндаля (макароны — makaronioj)
  • Vetero — надвор’е (вецер — vento)
  • Kriko — дамкрат (крык — krio)
  • Lapo — лопух (лапа — piedo, kruro)
  • Peĉi — смаліць (печка — forno)
  • Peki — грашыць (пекці — baki)