Інтэрлінгва
Інтэрлінгва | |
---|---|
Саманазва | Interlingua |
Арганізацыя, якая рэгулюе | International Auxiliary Language Association[d] |
Агульная колькасць носьбітаў | невядома |
Класіфікацыя | |
штучная мова | |
Пісьменнасць | Interlingua alphabet[d] і лацінскае пісьмо |
Моўныя коды | |
ISO 639-1 | ia |
ISO 639-2 | ina |
ISO 639-3 | ina |
IETF | ia |
Glottolog | inte1239 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Інтэрлінгва (Interlingua) - штучная мова. Была створана ў выніку сінтэзу англійскай, французскай, італьянскай, іспанскай і партугальскай моў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Інтэрлінгва была выпрацавана групай філолагаў паміж 1948 і 1950 пад кіраўніцтвам філолага германскага паходжання Аляксандра Гоўда. Ён таксама быў галоўным аўтарам базавых слоўніка "Interlingua-English-Diktionary" і граматыкі "Interlingua - A Grammar of the international Language", якія былі выдадзены ў 1951 годзе. Традыцыйна інтэрлінгву прыводзяць як мову вартую вывучэння праз тое, што яна з'яўляецца натуралістычнай мовай, слоўнік і граматыка якой супадаюць са слоўнікам і граматыкамі заходніх моў, і што яна такім чынам адлюстроўвае іх сродкі выказвання і культуру. Асобныя карыстальнікі мовы прызнаюць, што інтэрлінгва каштоўная не як сродак зносін, але як сродак уводзінаў у вывучэнне моў. Акрамя таго, новы моўны праект спрабаваў выправіць свае цяжкасці галоўным чынам тым, што з'яўляўся сродкам для зносін для людзей, якія размаўляюць на мовах лацінскай групы: другая мова, зразумелая адразу, без вывучэння 900 мільёнам чалавек. Але праблема ў тым, што большасць моў лацінскай групы лёгка зразумелыя носьбітам іншых моў гэтай групы, напрыклад італьянцу не патрэбна дапамога ў чытанні надпіса на партугальскай мове, а партугалец лёга можа прачытаць кнігу на іспанскай мове. Такім чынам якраз тыя, хто гавораць на мовах лацінскай групы - менш за ўсё адчуваюць патрэбу ў агульнай мове. З-за гэтага інтэрлінгва атрымала распаўсюджанне ў краінах, дзе гавораць на мовах германскай групы, галоўным чынам ў Скандынавіі.
Колькасць людзей, валодаючых мовай
[правіць | правіць зыходнік]Тэарэтычна, інтэрлінгву могуць у той ці іншай ступені разумець без вывучэння карыстальнікі моваў-крыніц гэтай штучнай мовы: 1240 мільёнаў чалавек, адна чвэрць чалавецтва. Фактычна, мову зразумеюць толькі адукаваныя людзі - носьбіты моў лацінскай групы, гэта значыць верагодна каля 100 ці 150 міліёнаў чалавек. У пачатку 21 стагоддзя інтэрлінгва з'яўляецца галоўным канкурэнтам эсперанта сярод штучных моў. Згодна з асобнымі падлікамі, інтэрлінгва мае каля тысячы носьбітаў, што вольна гавораць на гэтай мове. Мова зрэдку ўжываецца падчас напісання навуковых артыкулаў. Для ўжывання ў гэтай сферы, мова з'яўляецца ідэальнай: ужыванне як мовы зразумелай для тых, хто добра ведае лацінскія карані з-за працы і вывучэння навук. Нягледзячы на гэта, інтэрлінгва не знайшла падтрымкі з боку дзяржаўных устаноў.
Граматыка
[правіць | правіць зыходнік]Слоўнікавы склад
[правіць | правіць зыходнік]Інтэрлінгва пазычае словы згодна з наступнымі правіламі:
- Слова ўваходзіць у мову, калі яно існуе прынамсі ў трох з чатырох моў-крыніц: англійскай, французскай, італьянскай ці іспанскай/партугальскай - апошнія разглядаюцца як адна мова. Калі слова існуе толькі ў дзвюх мовах, тады прымаецца ў разлік яго існаванне ў нямецкай ці ў рускай мове.
- Форма слова ў інтэрлінгве па магчымасці павінна адпавядаць праформе ("прататыпу").
Інтэрлінгва пасрэдна ці непасрэдна пазычае словы з грэка-лацінскага слоўніка, міжнародныя ў практыцы ці навуцы. Адбываюцца міжнародныя кангрэсы інтэрлігвы, на інтэрлінгве выдаюцца часопісы.
Вымаўленне і запіс
[правіць | правіць зыходнік]Базавым 26 літарам адпавядаюць гукі, якія ў асобных выпадках залежаць ад суседніх літар. У шматлікіх выпадках аддаецца перавага вымаўленню, якое адпавядае арыгінальнай мове. Націск прыпадае на склад перад апошняй групай зычных, не улічваючы канчатак -s множнага ліку.
Граматыка
[правіць | правіць зыходнік]Граматыка інтэрлінгвы з'яўляецца мінімальнай, агульнай для ўсіх моў-крыніц. Напрыклад, у кожнай мове-крыніцы ёсць агульны канчатак для множнага ліку назоўнікаў, звычайна -s, таму і інтэрлінгва мае гэты канчатак. Ці, напрыклад, не ў кожнай мове-крыніцы дапасуюцца назоўнікі і прыметнікі (напрыклад у англійскай). Таму і ў інтэрлінгве няма дапасавання гэтых часцін мовы.
Узор
[правіць | правіць зыходнік]Ойча наш
[правіць | правіць зыходнік]Nostre Patre qui es in le celos, que tu nomine sia sanctifikate; que tu regno veni; que tu voluntate sia facite super le terra como etiam in le celo. Da nos hodie nostre pan quotidian, e pardona a nos nostre debitas como nos pardona a nostre debitores, e non duce nos in tentation, sed libera nos del mal.
У артыкуле або раздзеле ёсць спіс крыніц або спасылак, але крыніцы асобных сцвярждэнняў няясныя праз неўжыванне зносак. |
Глядзіце таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Alexander Gode, Hugh Blair A Grammar of Interlingua Архівавана 19 лютага 2007.
- Alexander Gode Interligua-English: A dictionary of the International Language(недаступная спасылка)
- British Interlingua society - Interlingua Institute Concize English-Interlingua Dictionary
Інтэрлінгва ў сеціве
[правіць | правіць зыходнік]- Union Mundial pro Interlingua
- Інтэрлінгва ў Расіі
- Старонка Сяргея Носава(недаступная спасылка) - падручнік, слоўнікі
- Interlingua.narod.ru
- wikitionario Архівавана 21 кастрычніка 2016.
- Інтэрлінгва у DMOZ