Перайсці да зместу

Лю Сяабо

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лю Сяабо
кіт.: 刘晓波
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, праваабаронца, літаратурны крытык
Дата нараджэння 28 снежня 1955(1955-12-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 ліпеня 2017(2017-07-13) (61 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Веравызнанне атэізм
Жонка Liu Xia[d]
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лю Сяабо (кіт.: 劉曉波, нар. 28 снежня 1955 года, Чанчунь — 13 ліпеня 2017, Шэньян[2]) — кітайскі праваабаронца. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2010 года.

Вывучаў літаратуру, займаўся выкладаннем. Удзельнічаў у падзеях на плошчы Цяньаньмэнь.

Працаваў прафесарам Пекінскага ўніверсітэта. Стаў лідарам групы інтэлектуалаў, што патрабавалі свабоды. З 2003 года ўзначальваў кітайскі ПЭН-цэнтр.

Пасля таго як напісаў «Хартыю-08» з патрабаваннем дэмакратычных рэформаў па аналогіі з чэшскай «Хартыяй-77», яго арыштавалі 8 снежня 2008 года (за два дні да публікацыі гэтага дакумента). У снежні 2009 года быў асуджаны на 11 гадоў зняволення за «падбухторванне да падрыву дзяржаўнага ладу».

Гэта рашэнне было асуджана з боку Еўрасаюза, ЗША і Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека, а ў пачатку 2010 года Вацлаў Гавел, Далай-лама XIV і іншыя асобы вылучылі яго на суісканне Нобелеўскай прэміі, пасля чаго прадстаўнік МЗС Кітая заявіў, што прысуджэнне яму прэміі было б «цалкам памылковым».

13 ліпеня 2017 года праваабаронца памёр ад раку печані.

Зноскі