Перайсці да зместу

Лядцо

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Лядцо
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 129 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222847
Аўтамабільны код
5
Лядцо на карце Беларусі ±
Лядцо (Беларусь)
Лядцо
Лядцо (Мінская вобласць)
Лядцо

Лядцо́[1] (трансліт.: Liadco, руск.: Лядцо) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета. Месціцца за 4,5 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 57,5 км ад Мінска.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва паходзіць ад слова «ля́да» — дзялянка высечанага лесу, хмызняку, высека; або расчышчанае месца ў лесе пад пасеў або пад сенажаць[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ранняя гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1816 годзе ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць Ратынскіх. Пасля 1861 года ў Навасёлкаўскай воласці Ігуменскага павета. Адносілася да Навасёлкаўскага праваслаўнага прыходу.

Паводле перапісу 1897 года сярод насельніцтва былі распаўсюджаны рамёствы па вырабе колаў, саней і вупражы.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1929 годзе праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Новае Лядцо». У 1933 годзе быліі сталярная майстэрня, кузня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1816 год — 28 двароў, 160 жыхароў
  • 1858 год — 103 рэвізскія душы
  • 1897 год — 68 двароў, 407 жыхароў
  • 1917 год — 95 двароў, 439 жыхароў
  • 1926 год — 90 двароў, 410 жыхароў
  • 1960 год — 427 жыхароў
  • 2002 год — 72 двары, 155 жыхароў
  • 2009 год — 140 жыхароў
  • 2019 год — 129 жыхароў[3]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Ёсць пачатковая школа, крама.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. ляда - Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.). verbum.by. Праверана 3 чэрвеня 2024.
  3. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]