Мастэрс 2003 (снукер)
Мастэрс 2003 | |
Тэрміны | 2 — 9 лютага 2003 |
---|---|
Арэна | «Уэмблі канферэнц-цэнтр» |
Горад | Лондан |
Краіна | Англія |
Спонсар | Benson and Hedges |
Фармат | Нярэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £750,000 |
Прызавыя пераможцы | £210,000 |
Мінулы чэмпіён | Пол Хантэр |
Фінал | |
Пераможца | Марк Уільямс |
Фіналіст | Стывен Хендры |
Лік | 10:4 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 18 |
Колькасць матчаў | 17 |
Колькасць соценных серый | 25 |
Найвышэйшая серыя | 144 (Стывен Хендры) |
←2002 ● Мастэрс ● 2004→ |
Мастэрс 2003 (англ.: Masters 2003, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 2003 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 2 па 9 лютага 2003 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў 29-м розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Турнір стаў апошнім, які спансавала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £750,000 (на £50,000 больш, чым у минулым годзе), з якіх £210,000 (на £20,000 больш, чым у минулым годзе) атрымаў пераможца.
У турніры прыняло ўдзел 18 гульцоў. Топ-14 афіцыйнага рэйтынгу аўтаматычна трапілі ў першы раўнд. Снукерысты, якія займалі 15 і 16 месца ў рэйтынгу, гулялі ў папярэднім раўндзе з пераможцам кваліфікацыйнага турніру і ўладальнікамі уайлдкард.
У паўфінале леташні пераможца Мастэрс Пол Хантэр саступіў будучаму пераможцу валійцу Марку Уільямсу - 3:6 , хоць меў шанец выйграць трэці Мастэрс запар. Найбольшую колькасць соценных серый на турніры зрабіў шасціразовы пераможца шатландзец Стывен Хендры, уключаючы вышэйшую серыю турніру - 144 ачкі, якую ён аформіў у паўфінальным матчы супраць Кена Доэрці. Да гэтага, ён таксама ішоў па графіку максімальнага брэйка ў чвэрцьфінале, але дапусціў памылку на апошнім ружовым шары. У фінальным матчы Марк Уільямс пераканаўча перайграў Хендры - 10:4 і выйграў другі Мастэрс ў сваёй кар'еры (у 1998 годзе ён таксама выйграў у фінале ў Стывена Хендры). Гэтая перамога стала семнаццатым прафесійным тытулам валійскага гульца.
Уайлдкард раўнд
[правіць | правіць зыходнік]У папярэднім раўндзе згулялі 15-ы і 16-ы нумары рэйтынгу і ўладальнікі ўайлд-кард: Марк Дэвіс, як пераможца кваліфікацыйнага турніру, і Стыў Дэвіс, які атрымаў спецыяльнае запрашэнне ад арганізатараў турніру.
Матч | Лік | ||
---|---|---|---|
УК1 | Алан МакМанус (15) | 6-5 | Марк Дэвіс |
УК2 | Джо Свэйл (16) | 3-6 | Стыў Дэвіс |
Асноўная сетка
[правіць | правіць зыходнік]Першы раўнд | Чвэрцьфіналы | Паўфіналы | Фінал | |||||||||||||||
1 | Пол Хантэр | 6 | ||||||||||||||||
15 | Алан МакМанус | 4 | ||||||||||||||||
1 | Пол Хантэр | 6 | ||||||||||||||||
8 | Стывен Лі | 1 | ||||||||||||||||
8 | Стывен Лі | 6 | ||||||||||||||||
14 | Квінтэн Хан | 4 | ||||||||||||||||
1 | Пол Хантэр | 3 | ||||||||||||||||
4 | Марк Уільямс | 6 | ||||||||||||||||
5 | Джон Хігінс | 6 | ||||||||||||||||
Стыў Дэвіс | 2 | |||||||||||||||||
5 | Джон Хігінс | 3 | ||||||||||||||||
4 | Марк Уільямс | 6 | ||||||||||||||||
4 | Марк Уільямс | 6 | ||||||||||||||||
12 | Грэм Дот | 3 | ||||||||||||||||
4 | Марк Уільямс | 10 | ||||||||||||||||
7 | Стывен Хендры | 4 | ||||||||||||||||
3 | Роні О’Саліван | 6 | ||||||||||||||||
13 | Джо Пэры | 1 | ||||||||||||||||
3 | Роні О’Саліван | 5 | ||||||||||||||||
6 | Кен Доэрці | 6 | ||||||||||||||||
6 | Кен Доэрці | 6 | ||||||||||||||||
9 | Мэцью Стывенс | 5 | ||||||||||||||||
6 | Кен Доэрці | 3 | ||||||||||||||||
7 | Стывен Хендры | 6 | ||||||||||||||||
7 | Стывен Хендры | 6 | ||||||||||||||||
11 | Марк Кінг | 1 | ||||||||||||||||
7 | Стывен Хендры | 6 | ||||||||||||||||
10 | Джымі Уайт | 4 | ||||||||||||||||
2 | Пітэр Эбдан | 5 | ||||||||||||||||
10 | Джымі Уайт | 6 |