Маёр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маёр
Краіна Беларусь
Старэйшае званне падпалкоўнік
Малодшае званне капітан
Пагон маёра Рускай Імператарскай Арміі
Пагон маёра Савецкай Арміі
Пагоны маёра арміі ЗША

Маёр — з XVIII ст. воінскае званне ў арміях многіх краін свету.

У арміі Вялікага княства Літоўскага існавала ў пяхоце, драгуніі і кавалерыі.

З увядзеннем знакаў адрознення ў канцы XVIII ст. маёр меў адну стужку на пагоне ў пяхоце, артылерыі і палках Пярэдняй варты і тры стужкі ў брыгадах Нацыянальнай кавалерыі. Гэта было звязана з тым, што маёры больш элітарных падраздзяленняў Нацыянальнай кавалерыі фармальна прыроўніваліся да палкоўнікаў у лёгкай кавалерыі, пяхоце і артылерыі.

У літоўскай арміі 1812 г. знакам адрознення маёра былі дзве стужкі на эпалеце з махрой.

Да сённяшняга дня існуе ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]