Перайсці да зместу

Міжэвіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міжэвіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Слонімскі раён
Уключае 11 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Міжэвічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 895
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4
Афіцыйны сайт

Міжэ́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Міжэвічы.

Сельсавет знаходзіцца на поўдні Слонімскага раёна за 20 км ад раённага цэнтра. Плошча яго складае 9606 га.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Слонімскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці.

У склад сельсавета ўваходзіць 11 населеных пунктаў: вёскі Лапухова, Махначы, Хмяльніца, Мікалаеўшчына, Новая Перавалока, Старая Перавалока, Зосімавічы, Смаўжы, Крывец і аграгарадкі Вострава і Міжэвічы.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1140 чалавек[1], з іх 91,0 % — беларусы, 4,7 % — рускія, 1,8 % — палякі, 1,7 % — украінцы[2]; паводле перапісу 2019 года — 895 чалавек[3].

Станам на 2015 год на тэрыторыі сельсавета пражывала 1114 чалавек, з іх: 142 — маладзей працаздольнага ўзросту, 576 — працаздольнага ўзросту, 396 — пенсіянераў.

Эканоміка і інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі сельсавета размешчаны сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Міжэвічы», Міжэвіцкае лясніцтва, дзяржаўная ўстанова адукацыі «Міжэвіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна», дзяржаўная ўстанова адукацыі «Міжэвіцкі яслі-сад Слонімскага раёна». Медыцынскія паслугі насельніцтву сельсавета аказваюць Міжэвіцкая ўчастковая бальніца і Астроўскі фельчарска-акушэрскі пункт.

Зноскі

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.