Перайсці да зместу

Міхаіл Дзмітрыевіч Бонч-Бруевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Дзмітрыевіч Бонч-Бруевіч
Дата нараджэння 24 лютага (8 сакавіка) 1870
Месца нараджэння
Дата смерці 3 жніўня 1956(1956-08-03)[2] (86 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Расійская імперыя
Расійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка
Род войскаў пяхота
Гады службы 18911918, 1919
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр

Генерал-лейтэнант
Генерал-лейтэнант
Камандаваў нач. штаба Паўночна-Заходняга фронту, нач. штаба Паўночнага фронту, камандуючы Паўночным фронтам, нач. штаба Вярхоўнага галоўнакамандуючага, нач. Палявога штаба РВСР
Бітвы/войны Першая сусветная вайна
Грамадзянская вайна
Узнагароды і званні
ордэн Святой Ганны I ступені ордэн Святога Станіслава I ступені ордэн Святога Уладзіміра 3 ступені ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені ордэн Святой Ганны 2 ступені ордэн Святога Станіслава 2 ступені ордэн Святой Ганны 3 ступені ордэн Святога Станіслава 3 ступені залатая зброя «За храбрасць» ордэн Святога Станіслава
У адстаўцы геадэзіст
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхаі́л Дзмі́трыевіч Бонч-Бруе́віч — рускі і савецкі геадэзіст, военачальнік, удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў. Генерал-лейтэнант (1944). Доктар ваенных і тэхнічных навук. З дваран, брат Уладзіміра Дзмітрыевіча Бонч-Бруевіча[3].

З сям’і каморніка, выхадца з дваран Магілёўскай губерні.

У 1891 годзе скончыў Маскоўскі вымяральны Канстанцінаўскі межавы інстытут, у 1892 годзе — ваенна-вучэльны курс Маскоўскага пяхотнага юнкерскага вучылішча. У 1898 годзе — Акадэмію Генштаба, дзе ў 1907 годзе выкладаў тактыку[3]. З 1913 — палкоўнік, у 1914 — камандзір 176-га пяхотнага Перавалочанскага палка.

У першую сусветную вайну, жніўні — верасні 1914 генерал-кватэрмайстар штаба 3-й арміі Паўднёва-Заходняга фронту, затым — штаба Паўночна-Заходняга фронту; са студзеня 1915 года генерал-маёр. З красавіка 1915 — начальнік штаба 6-й арміі, дыслацыравалася ў Петраградзе і яго наваколлях, затым да лютага 1916 — начальнік штаба Паўночнага фронту.

З сакавіка 1916 г. начальнік гарнізона Пскова, дзе знаходзілася Стаўка галоўнакамандуючага Паўночнага фронту.

У час знаходжання на пасадзе генерал-кватэрмайстара штаба 3-й арміі Паўднёва-Заходняга фронту ведаў разведкай і контрразведкай і па роду службы цесна кантактаваў з лётчыкамі, у прыватнасці з П. Несцеравым, які знаходзіўся пад яго камандаваннем; менавіта Бонч-Бруевіч пачаў сварку з ім, вынікам якой стаў смяротны для Несцерава таран аўстрыйскага самалёта 8 верасня (26 жніўня па старым стылі) 1914[4].

Між іншым, ужо тады нязменным памочнікам Бонч-Бруевіча па шэрагу пытанняў стаў палкоўнік Генштаба С. Г. Лукірскі. Даволі цікава адзначыць, што ваенны міністр генерал Уладзімір Сухамлін у 1915 годзе недалюбліваў як аднаго, так і другога: Бонч-Бруевіча лічыў цалкам залежным ад Лукірскага, а апошняга называў «дрэнню вялікай»[5].

Начальнік штаба Паўночна-Заходняга фронту

[правіць | правіць зыходнік]
М. Д. Бонч-Бруевіч

У сакавіку 1915 Бонч-Бруевіч стаў начальнікам штаба Паўночна-Заходняга фронту, у той час гэта была адна з ключавых пасад у рускай арміі. Рэзкі і малатаварыскі, ён не падабаўся палацавай шляхце. Вакол генерала пляліся інтрыгі. Бонч-Бруевіч плаціў прыдворным той жа манетай, падазраючы некаторых з іх у шпіянажы на карысць Германіі. У рэшце рэшт, некаторыя царадворцы сталі адкрыта выказваць сваё грэбаванне да генерала. Па словах М. К. Лемке, які служыў у час вайны ў стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандуючага, неяк да іх прыехаў былы варшаўскі генерал-губернатар князь Енгалычаў і заявіў, што хоча заняць пасаду «не менш» чым начальніка штаба фронту. Бачачы здзіўленне чыноў стаўкі, Енгалычаў хутка дадаў: «Так прагоніце каго-небудзь, ну хоць Бонч-Бруевіча. Гасудар абяцаў пагаварыць пра гэта з Рузскім…» Вядома ж, князю патлумачылі, што так не робіцца, і ён паехаў дадому, але выпадак вельмі паказальны[6].

Неўзабаве да хору нядобразычліўцаў М. Д. Бонч-Бруевіча далучылася і царыца, пакрыўджаная недаверам генерала да яе набліжаных. Яна засыпала Мікалая II лістамі са з’едлівымі водгукамі ў адрас Бонч-Бруевіча:

«Якая будзе радасць, калі ты пазбавішся ад Б. Бр. (не ўмею напісаць яго імя)! Але спачатку яму трэба даць зразумець, якое ён зрабіў зло, якое падае прытым на цябе. Ты занадта добры, мой прамяністы анёл. Будзь цвярдзейшы, і калі пакараеш, то не даруй адразу і не давай добрых месцаў: цябе недастаткова баяцца»[7].

«…Так, хутчэй пазбаўся ад Бр.-Бр. Толькі не давай яму дывізіі…»[8]

«Ці прыбраў Курапаткін, нарэшце, Бр.-Бруевіча? Калі яшчэ не, дык загадай гэта зрабіць хутчэй. Будзь больш рашучым і больш самадзяржаўным, дружа, паказвай твой кулак там, дзе гэта неабходна — як казаў мне стары Гарамыкін у апошні раз, калі быў у мяне: „Гасудар павінен быць цвёрдым, неабходна, каб адчулі яго ўладу“. І гэта праўда. Твая анёльская дабрыня, паблажлівасць і цярпенне вядомыя ўсім, імі карыстаюцца. Дакажы ж, што ты адзін — валадар і валодаеш моцнай воляй»[9].

Зразумела, што ўсё гэта не магло цягнуцца доўга, і 1 сакавіка 1916 Мікалай II зняў Бонч-Бруевіча з займаемай пасады. Цяпер ён стаў спачатку генералам для даручэнняў штаба Паўночнага фронту, затым — стаўкі галоўнакамандуючага. Але ўсе гэтыя пасады былі хутчэй намінальнымі. Не дзіўна, што з Лютаўскай рэвалюцыяй пакрыўджаны царскай сям’ёй Міхаіл Дзмітрыевіч адным з першых генералаў абвясціў аб сваёй лаяльнасці Часоваму ўраду.

Пасля падзення манархіі ў 1917 годзе

[правіць | правіць зыходнік]

Пры Керанскім Бонч-Бруевіч спачатку займаў пасаду начальніка Пскоўскага гарнізона, дзе знаходзіўся штаб Паўночнага фронту, затым некаторы час камандаваў Паўночным фронтам, і, нарэшце, быў прызначаны начальнікам Магілёўскага гарнізона.

У час Кастрычніцкай рэвалюцыі М. Д. Бонч-Бруевіч самы першы з генералаў перайшоў на бок бальшавікоў[3], і ў гэтым не было нічога дзіўнага. Акрамя таго, што Бонч-Бруевіч быў пакрыўджаны на ўвесь стары лад, ён яшчэ меў і роднага брата — Уладзіміра Дзмітрыевіча, бальшавіка з 1895 года, кіраўніка справамі Саўнаркама. Менавіта таму генерал-маёр Бонч-Бруевіч адразу ж прыняў прапанаваную бальшавікамі пасаду начальніка штаба пасля прызначэння новага галоўнакамандуючага прапаршчыка М. В. Крыленка. Памочнікам Бонч-Бруевіча стаў генерал С. Г. Лукірскі, дзяжурным генералам — палкоўнік К. І. Бесядоўскі.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года ўсталяваў кантакт з Пскоўскім Саветам рабочых і салдацкіх дэпутатаў, кааптаваны ў выканкам Савета, што паслужыла падставай для мянушкі «савецкі генерал». Бонч-Бруевіч пазней пісаў:

«Хутчэй інстынктам, чым розумам, я цягнуўся да бальшавікоў, бачачы ў іх адзіную сілу, здольную ўратаваць Расію ад развалу і поўнага знішчэння.»

Бонч-Бруевич М. Д. Вся власть советам. Воспоминания. — М., 1957. — С. 226.

У дні выступлення генерала Л. Г. Карнілава супрацоўнічаў з в. а. камісара фронту трудавіком Савіцкім, імкнучыся прадухіліць магчымыя канфлікты паміж салдатамі і афіцэрамі. 29 жніўня галоўнакамандуючы Паўночнага фронту генерал У. Н. Клямбоўскі, які заняў пазіцыю асцярожнай падтрымкі Карнілава, быў зняты Часовым урадам і Бонч-Бруевіч прызначаны часова выконваючым пасаду галоўнакамандуючага фронту.

У гэтай якасці ў час карнілаўскага бунту Бонч-Бруевіч затрымаў у Пскове генерала П. М. Краснова, прызначанага Карнілавым камандзірам 3-га коннага корпуса і накіроўваўся да частак, якія рухаліся да Петраграда.

9 верасня Бонч-Бруевіч заменены на пасадзе галоўнакамандуючага генералам У. А. Чарамісавым і прызначаны ў распараджэнне Вярхоўнага галоўнакамандуючага. Прыбыўшы ў Стаўку Вярхоўнага Галоўнакамандуючага (Магілёў), Бонч-Бруевіч усталяваў сувязь з Магілёўскім Саветам рабочых і салдацкіх дэпутатаў і 27 верасня быў кааптаваны ў яго выканкам. У пачатку кастрычніка Бонч-Бруевіч адхіліў прызначэнне генерал-губернатарам Паўднёва-Заходняга края (з рэзідэнцыяй у Кіеве) і Стэпавага краяОмску) і прыняў прызначэнне начальнікам Магілёўскага гарнізона.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі і адмовы Вярхоўнага галоўнакамандуючага генерала М. М. Духоніна 9 лістапада выканаць распараджэнне Саўнаркама пачаць перагаворы з Германіяй, Саўнаркам прапанаваў Бонч-Бруевічу заняць пасаду Вярхоўнага галоўнакамандуючага, але ён адмовіўся, лічачы, што ў сітуацыі, якая склалася, гэты пост павінен займаць палітычны дзеяч, і Вярхоўным галоўнакамандуючым быў прызначаны прапаршчык — бальшавік М. В. Крыленка. Пры падыходзе да Магілёва, дзе знаходзілася Стаўка, воінскіх эшалонаў пад кіраўніцтвам Крыленкі Бонч-Бруевіч, як начальнік гарнізона, прадухіліў сутыкненне паміж імі і войскамі, якія знаходзіліся ў горадзе.

Пасля заняцця Стаўкі прасавецкімі войскамі Бонч-Бруевіч быў прызначаны 20 лістапада начальнікам штаба Вярхоўнага галоўнакамандуючага. Усяляк імкнуўся захаваць баяздольнасць арміі. 27 лістапада ў размове па прамым провадзе з часова выконваючым абавязкі галоўнакамандуючага Паўднёва-Заходняга фронту генералам М. М. Стогавым Бонч-Бруевіч заявіў: «Усе начальнікі аддзелаў Стаўкі са мною разам выказалі цалкам пэўнае рашэнне захаваць тэхнічны апарат Стаўкі і прыняць усе меры да таго, каб захаваць апарат кіравання ва франтах і войсках. Такое наша рашэнне выцякае з адданасці агульнай справе выратавання Айчыны, і мы ўсе вырашылі, лічачыся з бягучым момантам, працаваць на сваіх месцах да апошняй магчымасці».

Пасля разрыву мірных перагавораў у Брэст-Літоўску і пераходу германскіх войскаў у наступленне Бонч-Бруевіч атрымаў 19 лютага 1918 года тэлеграму У. І. Леніна з патрабаваннем «неадкладна, з наяўным складам Стаўкі прыбыць у Петраград». Выехаўшы 20 лютага з Магілёва, прыбыў у сталіцу вечарам 22 лютага і тут жа ўключыўся ў арганізацыю адпору надыходзячаму ворагу. У той жа дзень падпісаў зварот да камандавання Паўночнага і Заходняга франтоў і Саветам РСД прыфрантавых гарадоў, у якім гаварылася:

«Прашу савета дэпутатаў аказаць садзейнічанне начальнікам у справе збору адыходзячых частак і асобных салдат, утвараючы з іх баяздольныя часткі, якія павінны пакласці канец наступленню праціўніка. Для выканання неабходных сапёрных работ прапаную карыстацца працай мясцовых жыхароў.»

— «Октябрьская рев-ция и армия», с. 402.

У звароце адзначалася, што прапануецца спыніць германскія войскі на лініі Нарва — Пскоў — Востраў — Невель — Віцебск — Орша — Магілёў — Жлобін — Мазыр — Бярдзічаў — Вапнярка — Адэса. Як паказалі наступныя падзеі, гэтая лінія (за выключэннем тэрыторыі Украіны) і стала, з некаторымі адхіленнямі, фактычнай заходняй мяжой Савецкай Расіі да лістапада 1918 года.

Пасля падпісання Брэсцкага міру Бонч-Бруевіч увайшоў 4 сакавіка 1918 года ў якасці ваенрука ў склад Вышэйшага Ваеннага Савета (ВВС), які выдаў 5 сакавіка загад аб ліквідацыі пасады Глаўкаверха і расфарміраванні яго штаба. Бонч-Бруевіч займаўся стварэннем на былой лініі фронту частак «заслоны», якая павінна была перашкодзіць далейшаму прасоўванню ўглыб краіны германскіх і аўстра-венгерскіх войскаў. Па ініцыятыве Бонч-Бруевіча аснову камсаставу частак «заслоны» склалі генералы і афіцэры старой арміі, для якіх гэтая служба была больш прымальная, чым у частках Чырвонай арміі, якія дзейнічалі на ўнутраных франтах.

У чэрвені штаб ВВС на чале з Бонч-Бруевічам пераехаў з Масквы ў Мурам. 9 — 10 ліпеня горад быў захоплены паўстанцамі, якія дзейнічалі па плане «Саюза абароны Радзімы і Свабоды»; адной з іх мэт быў захоп штаба і знішчэнне Бонч-Бруевіча, але напярэдадні падзей ён выехаў у Маскву.

Ва ўмовах Грамадзянскай вайны Бонч-Бруевіча, адчуваючы немагчымасць старых метадаў кіравання войскамі, падаў у адстаўку, і 27 жніўня быў вызвалены ад пасады ваенрука ВВС.

У канцы 1918 — пачатку 1919 Бонч-Бруевіч выкладаў у Межавым інстытуце, затым узначальваў работу па стварэнні Вышэйшага геадэзічнага праўлення[3].

23 чэрвеня — 22 ліпеня 1919 Бонч-Бруевіч быў начальнікам Палявога штаба РВСР, затым быў на навуковай і педагагічнай працы[3].

У 1919—1923 гадах Міхаіл Дзмітрыевіч кіраваў геадэзічным упраўленнем, а затым знаходзіўся ў распараджэнні Рэўваенсавета СССР. У 1923 годзе быў звольнены з гэтай пасады «за шкодніцтва». Былога генерала абвінавачвалі па арт. 110, 116 і 150 Крымінальнага кодэкса і справу перадалі ў пракуратуру. Але да суда не дайшла — не дазволіў Ф. Э. Дзяржынскі.

Арышт. Справа спынена

[правіць | правіць зыходнік]

У ноч з 21 на 22 лютага 1931 па справе контррэвалюцыйнай змовы былых афіцэраў быў арыштаваны АГПУ. На допытах да Бонч-Бруевіча не ўжывалася ніякіх мер фізічнага або маральнага ўздзеяння. Магчыма, з-за брата, а можа, таму, што яго сын Канстанцін сам быў упаўнаважаным АГПУ. Натуральна, што ўдзелу ў якіх-небудзь арганізацыях Міхаіл Дзмітрыевіч не прызнаў. Затое паспеў даць паказанні супраць былога генерала і камандуючага Паўднёвым фронтам РЧСА Паўла Паўлавіча Сыціна, якога абвінаваціў у кіраўніцтве контррэвалюцыйнай афіцэрскай змовай у СССР[10] Зрэшты, Сыціну тады гэта істотна не пашкодзіла, арыштован ён быў праз 7 гадоў.[11].

У рэшце рэшт, 17 мая 1931 года М. Д. Бонч-Бруевіча выпусцілі з турмы, а яго справа «за адсутнасцю складу злачынства» была спынена.

У 1937 годзе яму прысвоена званне камдыва[12], у 1944 годзе назначаны генерал-лейтэнантам.

Расійская імперыя

[правіць | правіць зыходнік]
  • Труды по тактике и геодезии.
  • Мемуары.

Зноскі

  1. а б Бонч-Бруевич Михаил Дмитриевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Бонч-Бруевич Михаил Дмитриевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. а б в г д Бонч-Бруевич Михаил Дмитриевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 72. — 737 с.
  4. В. Соколов. Таран Нестерова (Воспоминания очевидца). — 1916.
  5. Переписка В. А. Сухомлинова // Красный Архив. — М., 1922. — Т. 2. — С. 132.
  6. Лемке М. 250 дней в Царской Ставке. — Петербург, 1920. — С. 153.
  7. Ліст ад 29.01.1916.
  8. Ліст ад 3.02.1916
  9. Переписка Романовых. — М., 1924. — Т. 4. — С. 63, 80, 129.
  10. ГАСБУ, фп, д. 63093, т. 188, дело Бонч-Бруевича М. Д., с. 84-89.
  11. Сытин, Павел Павлович на сайте Русская армия в Великой войне
  12. Міхаіл Дзмітрыевіч Бонч-Бруевіч на сайце Руская армія ў Вялікай вайне
  • Залесский К. А. Кто был кто в Первой мировой войне. — М.: АСТ, 2003. — 896 с. — 5000 экз. — ISBN 5-271-06895-1