Міхаіл Міхайлавіч Хвастоў
Міхаіл Хвастоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Уладзімір Ярмошын Генадзь Навіцкі |
||||||
Папярэднік | Урал Латыпаў | ||||||
Пераемнік | Сяргей Мартынаў | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Валерый Цапкала | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
27 чэрвеня 1949 (75 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Міхаі́л Міха́йлавіч Хвастоў (нар. 27 чэрвеня 1949, Казлоўшчына, Віцебская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч і дыпламат. Міністр замежных спраў Беларусі з 27 лістапада 2000 года па 21 сакавіка 2003 года.
Ранняе жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 27 чэрвеня 1949 года ў вёсцы Казлоўшчына Глыбоцкага (цяпер Пастаўскага) раёна Віцебскай вобласці. Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1975), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1989) — перакладчык-рэферэнт французскай і англійскай моў, юрыст.
Працоўную дзейнасць пачынаў рабочым саўгаса «Гарадоцкі» Віцебскай вобласці. Служыў у Савецкай арміі. У 1975—1982 гг. — кансультант, старшы кансультант Гандлёва-прамысловай палаты БССР. З 1982 года перайшоў на працу ў Міністэрства замежных спраў БССР.
Кар’ера ў МЗС Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]- 1982—1991 — трэці, другі сакратар, намеснік начальніка аддзела МЗС БССР.
- 1991—1992 — першы сакратар Пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры ААН.
- 1992—1993 — першы сакратар пасольства Беларусі ў ЗША.
- 1993—1994 — начальнік аддзела, начальнік упраўлення МЗС Беларусі.
- 1994—1997 — намеснік міністра замежных спраў Беларусі.
- 1997—2000 — надзвычайны і паўнамоцны пасол Беларусі ў Канадзе, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі.
- 11 жніўня па 27 лістапада 2000 — памочнік прэзідэнта Беларусі.
- 27 лістапада 2000 года прызначаны намеснікам прэм’ер-міністра Беларусі — міністрам замежных спраў Беларусі.
- 24 верасня 2001 года прызначаны міністрам замежных спраў Беларусі.
- 2003—2009 — надзвычайны і паўнамоцны пасол Беларусі ў Злучаных Штатах Амерыкі, у Мексіканскіх Злучаных Штатах па сумяшчальніцтве.
- з 4 чэрвеня 2009 па 22 жніўня 2015 — пастаянны прадстаўнік Беларусі пры аддзяленні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе[1].
Асабістае
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, мае дваіх дзяцей.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 27 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1949 годзе
- Нарадзіліся ў СССР
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
- Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «100 год дыпламатычнай службе Беларусі»
- Асобы
- Паслы Беларусі ў ЗША
- Пастаянныя прадстаўнікі Беларусі пры аддзяленні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе
- Паслы Беларусі ў Мексіцы
- Паслы Беларусі ў Канадзе
- Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі
- Міністры замежных спраў Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Памочнікі Прэзідэнта Беларусі
- Намеснікі міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь