Перайсці да зместу

Новадзевяткавіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Новадзевяткавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Слонімскі раён
Уключае 27 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Новадзевяткавічы
Дата ўтварэння 22 ліпеня 1966
Насельніцтва (2019) 1 355
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4
Афіцыйны сайт

Новадзевя́ткавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Новадзевяткавічы. Плошча сельсавета складае 152 км².

Утвораны 22 ліпеня 1966 года ў Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці БССР у складзе 13 населеных пунктаў: 7 населеных пунктаў Масілавіцкага сельсавета (Галяны, Кошлавічы, Мірная, Нова-Дзевяткавічы, Падгорцы, Старыя Дзявяткавічы, Шыганы) і 6 населеных пунктаў Глоўсевіцкага сельсавета (Акунінава, Баравікі, Вяценюўка, Коласава, Партызанаўка і Сяркі)[1]. 11 лютага 1972 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Масілавіцкага сельсавета[2].

У яго склад уваходзіць 27 населеных пунктаў: тры аграгарадкі Новадзявяткавічы, Сасноўка, Партызанаўка, вёскі: Галяны, Шыганы, Кашловічы, Старадзявяткавічы, Яруцічы, Падлессе, Урач, Гарбачы, Грынкоўшчына, Мізгіры, Балты, Малы Галік, Попкі, Масілавічы, Прыхілы, Сяркі, Акунінава, Заводны Лес, Коласаса, Веценеўка, Баравікі, Прадзелкі, Кісялі. Адміністрацыйным і культурна-гаспадарчым цэнтрам з'яўляецца аграгарадок Новадзявяткавічы, размешчаны ў 25 кіламетрах ад раённага цэнтра г. Слонім.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2017 чалавек[3], з іх 91,4 % — беларусы, 4,9 % — рускія, 1,6 % — украінцы, 1,4 % — палякі[4]; паводле перапісу 2019 года — 1355 чалавек[5].

Станам на 2015 год на тэрыторыі сельсавета пражывала 1846 чалавек, з іх у працаздольным узросце — 925 чалавекі, пенсіянераў — 669 чалавек, маладзейшых за працаздольны ўзрост — 252 чалавекі.

Эканоміка і інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

Асноўная частка насельніцтва працуе ў Слонімскім раённым унітарным сельскагаспадарчым прадпрыемстве «Новадзявяткавічы». Працуюць тры дзяржаўныя ўстановы адукацыі: дзяржаўная ўстанова адукацыі «Новадзявяткавіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна», дзяржаўная ўстанова адукацыі «Новадзявяткавіцкі яслі-сад Слонімскага раёна», дзяржаўная ўстанова адукацыі «Вучэбна-педагагічны комплекс Партызанаўскі яслі-сад-базавая школа».

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 31 (1151).
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.