Новы Світ (Львоў)
Новы Світ | |
---|---|
Новий Світ | |
49°50′01″ пн. ш. 24°00′45″ у. д.HGЯO | |
Горад | Львоў |
Адміністрацыйны раён горада | Франкіўскі раён |
Першае згадванне | 1860-я гг. |
Ранейшы статус | сяло, прадмесце |
Год уключэння ў межы горада | ХІХ ст. |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Новы Світ[1] (укр.: Нови́й Світ), таксама На Байках (укр.: На Ба́йках) ці Байкы (укр.: Ба́йки) — мясцовасць у Франкіўскім раёне Львова. Абмежаваная з поўдня чыгункай на Кульпаркіў, з захаду - вуліцай Герояў УПА, з усходу - вул. Княгіні Вольгі і вул. Сахарава, з поўначы — вул. С. Бандэры. Ужо больш стагоддзя гэта адзін з самых элітных раёнаў Львова.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Калісці гэта было адно з прыгарадных сёлаў Львова, якое ўжо ў XVI ст. згадваецца як львоўскае прадмесце. Але яшчэ ў 1860-х гг. тады ўжо гарадскі раён меў сельскі выгляд. Ягоныя жыхары займаліся садаводствам і агародніцтвам, мулярствам. У 1870 г. львоўскі магістрат ўпарадкаваў назвы вуліц і ўвёў нумарацыю дамоў.
У 1890-х гг. раён з усходу пачалі асвойваць архітэктары Ю. Захарэвіч і І. Левінскі, якія стварылі тут адзін з найпрыгажэйшых куткоў Львова. Па сёння захоўваецца планіроўка вуліц і камунікацый, створаная па задуме гэтых вядомых архітэктараў. З захаду раён пачаў забудоўваць і развіваць прадпрымальнік А. Франц, сродкамі якога была пракладзеная цяперашняя вул. Канавальца. Таму гэтая частка раёна звалася Францыўкай. Тут размяшчаліся фабрыка будаўнічых матэрыялаў І. Левінскага і гіпсавае прадпрыемства братоў Францаў.
У канцы XIX ст. на Новым Свеце была самая дарагая ў Львове нерухомасць. 18 студзеня 1907 г. ад "Венскай кавярні" (сучасны пр-т Свабоды) сюды была пракладзеная лінія электрычнага трамвая. Аднак пасля гэтага кошт тутэйшай зямлі ўпаў удвая.
У 1920-1930-х гг. раён зноў стаў папулярным для будаўніцтва віл. Тады раён забудоўваўся ў стылі функцыяналізму, вілы будавалі пасярод зялёных насаджэнняў, што было ў духу моднай тады ідэі горада-саду. У міжваенны перыяд мясцовасць была выдзелена ў асобны адміністратыўны раён горада.
У час нямецкай акупацыі раён "Новы Світ" быў выдзелены для пражывання выключна арыйскага насельніцтва, нягледзячы на тое, што ў раёне сучаснага Палаца спорту «Украіна» быў уладкаваны канцлагер для савецкіх ваеннапалонных.
У савецкі час забудова мясцовасці была кропкавай, а на ўскраіне мясцовасці быў пабудаваны завод «Кінескоп», а крыху далей — Львоўскі завод тэлеграфнай апаратуры. Пасля Другой сусветнай вайны мясцовасць стала асновай новага Савецкага раёна горада (сёння — Франкоўскі раён).
Аб'екты
[правіць | правіць зыходнік]- Нацыянальны лесатэхнічны ўніверсітэт Украіны
- Адміністрацыя Франкіўскага раёна Львова
- Палац спорту "Украіна"
- 5-я гарадская клінічная бальніца
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»