Олаф III Ціхі
Олаф III Ціхі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
нарв.: Olav Kyrre | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Магнус II Харальдсан | ||||||
Пераемнік | Магнус III | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1050[1][2] |
||||||
Смерць |
22 верасня 1093 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Дынастыя Хорфагераў[d] | ||||||
Бацька | Харальд III Суровы[d] | ||||||
Маці | Тора Торбергсдоцір[d] | ||||||
Жонка | каля Інгерыд Дацкая[d][5] | ||||||
Дзеці | Магнус III | ||||||
Веравызнанне | хрысціянства | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Олаф III Ціхі, ці Мірны (нарв.: Olav Kyrre) (1050 — 22 верасня 1093) — кароль Нарвегіі (1067—1093), сын Харальда III Суровага і наложніцы Торы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пра дзіцячыя і юнацкія гады жыцця Олафа нічога не вядома. У 1066 годзе кароль Нарвегіі Харальд Суровы распачаў паход у Англію з мэтай захапіць англійскі трон. У гэтым паходзе яго суправаджалі малодшы сын Олаф, жонка Лізавета Яраслаўна і дзве дочкі. Старэйшага сына, Магнуса, Харальд пакінуў у Нарвегіі і абвясціў конунгам.
Высадзіўшыся ў Англіі, нарвежская армія разбіла паўночна-англійскае апалчэнне ў бітве пры Фулфардзе, дзе, паводле саг, адрозніўся Олаф. Пасля заняцця Ёрка Харальд Суровы падзяліў сваю армію: траціну пакінуў для аховы караблёў, а з астатнімі сіламі высадзіўся на ўзбярэжжа. Сярод тых, хто застаўся на караблях быў і Олаф. Пасля разгрому нарвежцаў пры Стамфард-Брыджы, дзе загінуў Харальд Суровы, Олаф заключыў мір з каралём Англіі Гаральдам Годвінсанам і даў клятву ніколі больш не нападаць на Англію.
Пасля гэтага рэшткі нарвежскай арміі (на 24 караблях, з больш чым 300, якія прымалі удзел ва ўварванні) пакінулі Англію. Перазімаваўшы на Аркнейскіх астравах, у 1067 годзе Олаф вярнуўся ў Нарвегію. Старэйшы брат, Магнус II добраахвотна падзяліў з ім каралеўства: Олаф стаў конунгам Усходняй Нарвегіі, а Магнус — Паўночнай.
У наступным годзе дацкі кароль Свен II Эстрыдсен паспрабаваў прад’явіць правы на Нарвегію, аднак, сустрэўшы адпор з боку Олафа, адмовіўся ад сваіх прэтэнзій і заключыў з ім мір. Пазней, у 1070 годзе, Олаф ажаніўся з дачкой Свена Інгрыд, а сын Свена Олаф Свенсан — на зводнай сястры нарвежскага караля, Інгігерд.
У 1069 годзе захварэў і памёр Магнус II, у выніку чаго Олаф стаў аднаасобным каралём Нарвегіі. Усталяваўся перыяд міру: расквітнеў гандаль, адбыўся рост гарадоў, умацаваўся аўтарытэт царквы і каралеўскай улады. Сувязі паміж Нарвегіяй і Заходняй Еўропай умацаваліся. У 1070 годзе Олаф заснаваў горад Берген, які яшчэ пры яго жыцці стаў буйным гандлёвым цэнтрам.
Олафу III прыпісваюць стварэнне ў Нарвегіі купецкіх гільдый, пры ім былі пабудаваны першыя каменныя цэрквы. Олаф усталяваў трывалыя адносіны з Папам Рымскім, у Нарвегіі былі арганізаваны чатыры дыяцэзіі, якія падпарадкоўваліся Гамбург-Брэменскаму архібіскупу. Олаф быў першым нарвежскім каралём, які ўмеў чытаць і пісаць.
Шлюб Олафа і Інгрыд Дацкай быў бяздзетным, але наложніца Тора нарадзіла яму сына Магнуса.
Кароль Олаф III Ціхі памёр 22 верасня 1093 года і быў пахаваны ў Тронхейме. У 1998 годзе ў Бергене была ўсталявана абстрактная конная статуя Олафа Ціхага.[6]
Зноскі
- ↑ http://www.ancientvikingsamerica.com/media/Vikings_in_Midwest.pdf
- ↑ Lundy D. R. Olav III Haraldsson, King of Norway // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.worldatlas.com/webimage/countrys/europe/norway/nofamous2.htm
- ↑ http://www.britannica.com/topic-browse/Countries-of-the-World/Countries-of-Europe/Norway/3
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Olav Kyrre Архівавана 27 верасня 2007.
Литература
[правіць | правіць зыходнік]- Гуревич А. Я. Походы викингов. — М.: КДУ, 2005. — 2-е изд. испр. — 208 с.
- Джонс Г. Викинги. Потомки Одина и Тора / Пер. с англ. З. Ю. Метлицкой. — М.: ЗАО Центрполиграф, 2004. — 445 с.
- Лебедев Г. С. Эпоха викингов в Северной Европе и на Руси.-М.: Евразия, 2005. — 640 с.
- Рыжов К. В. Все монархи мира. Западная Европа.-М.: Вече, 2001. — 560 с.