Перайсці да зместу

Палубнікі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Палубнікі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 94 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1561
Аўтамабільны код
4
СААТА
4236852106
Палубнікі на карце Беларусі ±
Палубнікі (Беларусь)
Палубнікі
Палубнікі (Гродзенская вобласць)
Палубнікі

Па́лубнікі[1] (трансліт.: Palubniki, руск.: Палубники) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Тарноўскага сельсавета.

Вядомы з пачатку XVI ст. як сяло Палуджнікі. У 1504 годзе вялікі князь літоўскі Аляксандр падараваў яго Мікалаю Кішку. У 1567 годзе 42 жыхары, у Лідскім павеце ВКЛ.

Міхал Шымялевіч пісаў, што ў даўнейшыя часы дарога з Ліды на Слонім, ці так званы Беліцкі гасцінец, бегла з Ліды на Гарні, Палубнікі і Любары, дзе быў пабудаваны вялікі мост цераз Дзітву[2].

Вопіс парафій Лідскага дэканата 1784 года згадвае фальварак і вёску Палубнікі, а таксама мясцовую карчму Тадэвуша Нарбута, лідскага падкаморага.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. Належала да Тарноўскай воласці Лідскага павета Віленскай губерні.

У Першую сусветную вайну з верасня 1915 да канца 1918 года акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі. З 1921 года ў складзе Польшчы, належала да Тарноўскай гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года — у БССР, з 1940 года ў Лідскім раёне. Акупавана нацыстамі з канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 гадоў.

У 1950 годзе створаны калгас «Чырвоны партызан». З 1951 года землі ў калгасе «Камунар».

Да 11 лютага 1972 года вёска ўваходзіла ў склад Мыцкага сельсавета[3].

  • 1897 год — 270 жыхароў.
  • 1909 год — 330 жыхароў.
  • 1921 год — 268 жыхароў.
  • 1940 год — 336 жыхароў у вёсцы, 32 — у засценку.
  • 1960 год — 322 жыхары.
  • 1992 год — 108 жыхароў.
  • 2004 год — 103 жыхары.
  • 2015 год — 72 жыхары.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. pawet.net
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).