Парыжскі метрапалітэн
Выгляд
Парыжскі метрапалітэн | |
---|---|
Інфармацыя | |
Краіна | Францыя |
Горад | Парыж |
Дата адкрыцця | 1900 |
Даўжыня ліній | 215 км |
Колькасць станцый | 301 |
Колькасць ліній | 16 |
Пасажырапаток за дзень | 4,0 млн |
Пасажырапаток за год | 1472 млн |
Схема ліній | |
Парыжскі метрапалітэн (фр.: Métro de Paris; скарачэнне ад першапачатковай назвы «сталічная чыгунка» фр. chemin de fer métropolitain; словы «метрапалітэн»і «метро» атрымалі сусветнае распаўсюджванне менавіта дзякуючы парыжскаму метро) — сістэма хуткаснага падземнага грамадскага транспарту Парыжа. Уваход у метро пазначаны вялікі літарай «М». Сетка метро ахоплівае ўвесь Парыж і яго бліжэйшыя прыгарады. Метро пракладзена параўнальна неглыбока, глыбей размяшчаецца сетка прыгарадных электрычак RER, якая наскрозь перасякае французскую сталіцу некалькімі лініямі (А, B, C, D, E) пад зямлёй.