Паўночна-Заходні ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўночна-Заходні ўніверсітэт
Па-англійску Northwestern University
Дэвіз лац.: Quaecumque sunt vera
грэч. Ὁ Λόγος πλήρης χάριτος καὶ ἀληθείας
англ.: Whatsoever things are true
руск.: Што толькі ў ісціне (Філіпянам 4:8 AV)
англ.: The word full of grace and truth
руск.: Слова ... поўнае мілаты і праўды (Евангелле паводле Яна 1:14)
Заснаваны ў 1851
Тып прыватны
Мэтавы фонд $ 9,8 млрд[1]
Прэзідэнт Мортан Шапіра
Месца размяшчэння

Эванстан, Ілінойс, ЗША


42°03′17″ пн. ш. 87°40′26″ з. д.HGЯO
Студэнтаў 19 218
Бакалаўраў 8 459[2]
Магістраў і дактароў 10 759[2]
Выкладчыкаў 3 344[3]
Колер Пурпурны     
Талісман Вілі дзікая кошка
Афіцыйны сайт www.northwestern.edu

Паўночна-Заходні ўніверсітэт (англ.: Northwestern University) — прыватны амерыканскі ўніверсітэт, размешчаны ў паўночным прыгарадзе Чыкага — горадзе Эванстан, штат Ілінойс. З'яўляецца адным з найстарэйшых універсітэтаў у штаце Ілінойс. Заснаваны ў 1851 годзе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя стварэння Паўночна-Заходняга ўніверсітэта ўзыходзіць да сустрэчы 31 мая 1850 года дзевяці выдатных чыкагскіх прадпрымальнікаў, метадысцкіх лідараў і юрыстаў, якія прыйшлі да ідэі стварыць першы ўніверсітэт у Паўночна-Заходняй тэрыторыі. 28 студзеня 1851 года Генеральная асамблея Ілінойса падала чартар для апекуноў Паўночна-Заходняга ўніверсітэта, што робіць яго першым створаным універсітэтам у Ілінойсе [4][5].

Джон Эванс, у гонар якога быў названы горад Эванстан, купіў 379 акраў (153 га) землі ўздоўж возера Мічыган у 1853 годзе, і Філон Джадсан распрацаваў план для будаўніцтва горада Эванстана. Першы будынак універсітэта (Стары каледж) адкрыўся 5 лістапада 1855 года [4]. Для збору сродкаў на яго будаўніцтва, Паўночна-Заходні ўніверсітэт прадаў па $ 100 «Вечных стыпендый», якія даюць права пакупніку і яго спадчыннікам бясплатна вучыцца ва ўніверсітэце [4] [6]. У 1873 годзе Эванстанскі каледж для дам зліўся з Паўночна-Заходнім універсітэтам, і Фрэнсіс Уілард, якая пазней атрымала вядомасць як суфражыстка і адна з заснавальніц Жаночага хрысціянскага саюза, стала першым дэканам-жанчынай. Уілард-каледж (1938) быў названы ў яе гонар. Паўночна-Заходні ўніверсітэт прызнаў сваіх першых жанчын-студэнтаў у 1869 годзе, і першая жанчына скончыла ўніверсітэт у 1874 годзе [4].

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Школы бакалаўрыята і аспірантуры[правіць | правіць зыходнік]

Кампус у Эванстане

Вышэйшая адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Кампус у Эванстане

Кампус у Чыкага

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Finances: University Budget 2013-2014. About: Northwestern Facts. Northwestern University (30 чэрвеня 2014). Праверана January 9, 2015.
  2. а б [1], Northwestern Data Book. Архівавана 10 лістапада 2013.
  3. Our Faculty. About: Northwestern Facts. Northwestern University. Праверана May 22, 2015.
  4. а б в г Williamson, Harold F.; Wild, Payson S. (1976). Northwestern University, A history, 1850–1975. Evanston, IL: Northwestern University Press. ISBN 0-8101-0463-6
  5. "The Northwestern University Charter and Amendments" (PDF). Northwestern University
  6. "Perpetual Scholarships provided early university funding". Northwestern University. Архівавана з арыгінала

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]