Перайсці да зместу

Першамайскі раён (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Першамайскі раён
Герб
Герб
Краіна
Статус гарадскі раён
Уваходзіць у
Дата ўтварэння 1969
Насельніцтва
  • 237 800 чал. (2020)[1]
Плошча
  • 26,4 км²
Першамайскі раён на карце
Тэлефонны код 17
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Першамайскі раён — адміністрацыйны раён Мінска. Размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы горада. Межамі раёна з’яўляюцца Лагойскі тракт, вуліцы Якуба Коласа, Сурганава, праспект Незалежнасці, вуліцы Броўкі, Платонава, Казлова, Сляпянская водная сістэма, вуліцы Філімонава, Скарыны, чыгунка на Маскву, аўтадарога Калодзішчы — Заслаўе, вуліца Гінтаўта, МКАД да Лагойскага тракта.

Кіраўнік адміністрацыі — Вадзім Аляксандравіч Пярэдні (з 30 мая 2023 года)[2].

Забудова мікрараёна Уручча (2014 г.)

25 чэрвеня 1969 г. прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР зацвердзіў Пастанову аб стварэнні Першамайскага раёна Мінска з часткі земляў Заводскага, Ленінскага і Савецкага раёнаў горада[3]. На месцы вёскі Зеляноўка пабудавалі вуліцы Цікоцкага і Карбышава. На месцы радавых паселішчаў Вялікая і Малая Слепня, якія здаўна належалі Ваньковічам, узвялі гандлёвы цэнтр «Верас» (вул. Каліноўскага, д. 45) у мікрараёне Зялёны Луг. Адначасова ў 1969—1975 гг. узводзіўся мікрараён «Усход». У 1977 г. Савет народных дэпутатаў Мінскай вобласці зацвердзіў Пастанову аб перадачы пасёлка Уручча са складу Зялёналугскага сельсавета ў склад Мінска. У 1978 г. мікрараён Уручча пашырылі за кошт вёсак Міхайлава і Мядзвежына. У выніку плошча зялёных насаджэнняў раёна вырасла да 840,7 га, што зрабіла раён 1-м у Мінску паводле плошчы зялёных насаджэнняў.

Культурны ўплыў

[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі раёна размешчаны комплекс будынкаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускі аграрны тэхнічны ўніверсітэт, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, кінастудыя «Беларусьфільм», Белдзяржтэлерадыёкампанія. Адведзены ўчастак пад забудову Парка высокіх тэхналогій.