Пратэсты ў Новых Санжарах

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пратэсты ў Новых Санжарах
Будынак медыцынскага цэнтра МУС Украіны «Наві Санжары»
Дата 1920 лютага 2020
Месца Сцяг Украіны Украіна, Наві Санжары, Палтаўская вобласць
Прычыны Размяшчэнне эвакуяваных людзей з кітайскага г. Ухань у медыцынскім цэнтры Міністрэства ўнутраных спраў Украіны «Наві Санжары»
Характарыстыка мітынг, блакаванне дарог, запалохванне і напад на эвакуяваных
Бакі канфлікту
Сцяг Украіны Грамадзянская супольнасць Сцяг Украіны Нацыянальная гвардыя Украіны

Пратэсты ў Новых Санжарах адбываліся з 1920 лютага 2020 года ў ваколіцах пасёлка гарадскога тыпу Наві Санжары (Палтаўская вобласць, Украіна) супраць людзей, якія былі эвакуяваны з кітайскага гораду Ухань, дзе пачалася ўспышка хваробы 2019-nCoV.

Прычына[правіць | правіць зыходнік]

Украінскі самалёт, які 19 лютага вылецеў з Уханя, эпіцэнтру распаўсюджання небяспечнага вірусу, не змог праз туман прызямліцца ў запланаваны час у Харкаве і вымушаны быў вярнуцца ў Кіеў на дазапраўку. У гэты час стала вядома, што эвакуаваных размесцяць у санаторыі Нацыянальнай гвардыі Украіны ў Новых Санжарах.

Усяго было эвакуявана 79 чалавек, аднаму пасадка была адхілена з-за прысутнасці сабакі, 4 чалавекам было адмоўлена ва ўездзе з-за наяўнасці хваробы. З іх 45 украінцаў, астатнія 27 — замежнікі. У каранцін былі накіраваны ўсе пасажыры і экіпаж самалёта, усяго 94 чалавекі, у тым ліку 22 члены экіпажа і лекары[1].

Уладамі Украіны было прынята рашэнне часова размясціць людзей у медыцынскі цэнтр Міністэрства ўнутраных спраў Украіны «Наві Санжары»[2].

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

Увечары 19 лютага мясцовыя жыхары сабраліся на мосце Ворскла, які вядзе да медыцынскага цэнтра[3].

Дэпутаты Новасанжарскай сельскай рады выступілі супраць карантыну і запісалі звароты да прэзідэнта Украіны У. Зяленскага і міністра аховы здароўя Украіны Зараны Скалецькай[4][5].

У ноч з 19 на 20 лютага мясцовыя жыхары перакрылі дарогі, каб прадухіліць размяшчэнне эвакуіраваных, а аўтобусы з эвакуяванымі закідалі камянямі. Людзі пачалі паліць шыны, а паліцыя пачала акружаць удзельнікаў акцыі[6][7][8]. У тую ж ноч, прэм’ер-міністр Аляксей Ганчарук прыляцеў у Наві Санжары, каб стварыць урадавы аператыўны штаб[3].

Раніцай 21 лютага міністр Зарана Скалецька абвясціла, што будзе жыць у карантыне, сумесна з эвакуіраванымі. З 900 мясцовых вучняў у школах населенага пункта, больш за 400 не прыйшлі з-за забароны бацькоў[9].

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

У выніку сутычак паміж Нацгвардыяй і мясцовымі жыхарамі пацярпелі 9 службоўцаў і адзін мясцовы[10]. Затрыманыя 24 найбольш актыўныя ўдзельнікі пратэсту. Пасля было ўзбуджана 5 крымінальных спраў[11].

Украінскія медыкі спынілі назіранні стану здароўя іншаземцаў і ўкраінцаў, насуперак пратэстам мясцовых жыхароў размешчаных у санаторыі, цераз 14 дзён. Паводле заключэнняў лекараў, усе эвакуаваныя і іх праважатыя былі здаровыя і змаглі вяртацца дадому. 5 сакавіка на завяршэнне абсервацыі (карантыну) у Новых Санжарах прыехалі найвышэйшыя асобы Украіны, у тым ліку Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, ён падзякаваў кіраўнікам мясцовай улады і медыкам[12].

Міжнародная рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

  •  ААН асудзіла гвалт і заклікала ўрад Украіны прыняць усе неабходныя меры для забеспячэння бяспекі для ўсіх, каго закранула гэтая сітуацыя[13].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Пасажири рейсу з Уханя приземлилися в Харкові, – ДПСУ (укр.). Новинарня (20 лютага 2020).
  2. Протести у Нових Санжарах: Гончарук і Скалецька терміново вилетіли на Полтавщину (укр.). 24 канал (20 лютага 2020).
  3. а б У Нових Санжарах поновилися сутички: на мості місцеві запалили шини (укр.). 24 канал (20 лютага 2020).
  4. ЗВЕРНЕННЯ депутатів Новосанжарської селищної ради до Президента України Володимира Зеленського, міністерки охорони здоров’я України Зоряни Скалецької (укр.). Афіцыйны сайт Навасанжарскай сельскай рады і выканаўчага камітэта (20 лютага 2020).
  5. Нові Санжари проти евакуації: які аргументи місцевої влади (укр.). 24 канал (20 лютага 2020).
  6. Евакуйованих українців по прибуттю до Санжарів мітингувальники закидали камінням – джерела (ОНОВЛЕНО) (укр.). Mind.ua (20 лютага 2020).
  7. Евакуйовані з Китаю у Нових Санжарах ФОТО, ВІДЕО Оновлено (укр.). Kolo.news (20 лютага 2020).
  8. Правоохоронці реагуватимуть на ймовірні правопорушення згідно з Законом - Артем Шевченко (укр.). Афіцыйны сайт Нацыянальнай паліцыі Украіны (20 лютага 2020).
  9. У Нових Санжарах майже половина дітей не прийшла до школи (укр.). РБК-Украина (20 лютага 2020).
  10. Під час зіткнень у Нових Санжарах постраждали 9 поліцейських (укр.). РБК-Украина (20 лютага 2020).
  11. Поліція відкрила п'ять справ через зіткнення в Нових Санжарах (укр.). РБК-Украина (20 лютага 2020).
  12. svaboda.org
  13. ООН осудила насилие в Новых Санжарах (руск.). Кременьчуцька газета (20 лютага 2020).