Перайсці да зместу

Пітэр Айзенман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пітэр Айзенман
Дата нараджэння 11 жніўня 1932(1932-08-11)[1][2][…] (92 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пітэр Айзенман (англ.: Peter Eisenman; нар. 11 жніўня 1932, Ньюарк, штат Нью-Джэрсі) — амерыканскі архітэктар, аўтар шматлікіх манаграфій і артыкулаў, прафесар архітэктуры, адзін з заснавальнікаў архітэктурнага дэканструктывізму.

Паходзіць з яўрэйскай сям’і. Архітэктурную адукацыю П. Айзенман атрымаў у Карнельскім універсітэце (бакалаўр архітэктуры); у Вышэйшай школе архітэктуры Калумбійскага ўніверсітэта (магістр архітэктуры); а таксама абараніў дысертацыю ў Кембрыджы.

У 1967 годзе Айзенман заснаваў Інстытут даследавання архітэктуры і горадабудаўніцтва (Institute for Architecture and Urban Studies — IAUS), якім кіраваў да 1982 года. У розны час П. Айзенман выкладаў у Купер Юніён, Прынстанскім і Ельскім універсітэтах, ён быў настаўнікам Даніэля Лібескінда, з яго архітэктурнага бюро выйшлі лідары «блобмайстраў» — Грэг Лін (англ.: Greg Lynn), Джэф Кіпніс (англ.: Jeff Kipnis), Марк Уіглі (англ.: Mark Wigley), Сэнфард Квінтэр (англ.: Sanford Kwinter).

Зноскі

  1. Peter Eisenman // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Peter David Eisenman // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Artists + Artworks Праверана 3 верасня 2021.
  4. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.