Расійская Прэм’ер-ліга
Расійская Прэм’ер-ліга | |
---|---|
Расійская футбольная Прэм’ер-ліга | |
Краіна | Расія |
Федэрацыя | УЕФА |
Заснаваны | 1992 |
Кол-ць каманд | 16 |
Узровень у сістэме ліг | 1 |
Выбыванне ў | Першынство ФНЛ |
Нацыянальныя турніры |
Кубак Расіі Суперкубак Расіі |
Міжнародныя турніры |
Ліга чэмпіёнаў Ліга Еўропы |
Дзеючы пераможца | Зеніт Санкт-Пецярбург (8-ы тытул, сезон 2021/22) |
Найбольш тытулаваны | Спартак Масква (10 тытулаў) |
Сайт | www.RFPL.org |
сезон 2022/23 |
Расійская Прэм’ер-ліга (руск.: Российская Премьер-лига), альбо СОГАЗ чэмпіянат Расіі па футболе сярод каманд клубаў Прэм’ер-Лігі (руск.: СОГАЗ чемпионат России по футболу среди команд клубов Премьер-Лиги) — найвышэйшы дывізіён сістэмы футбольных ліг Расіі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Расійская імперыя
[правіць | правіць зыходнік]Рэгулярныя футбольныя турніры на тэрыторыі Расійскай імперыі першапачаткова праводзіліся толькі ў Санкт-Пецярбургу. Першы чэмпіянат быў праведзены ў 1901 годзе. У рамках першынства разыгрываўся кубак Аспдэна, названы па імі англійскага прадпрымальніка, заснаваўшага прыз.
З пачатку 10-х гадоў XX стагоддзя гарадскія чэмпіянаты пачынаюць праводзіцца ў многіх гарадах імперыі, у тым ліку і ў Маскве.
У 1912—1914 гадах Усерасійскім футбольным саюзам (УФС) праводзіліся чэмпіянаты паміж камандамі гарадоў.
РСФСР, СССР
[правіць | правіць зыходнік]Пасля рэвалюцыі ў Савецкай Расіі былі праведзены чэмпіянаты 1920 і 1922. Пасля ўтварэння СССР у 1922 годзе сталі праводзіцца чэмпіянаты СССР.
Сучасная гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля распаду СССР у 1991 годзе былыя савецкія рэспублікі пачалі праводзіць незалежныя футбольныя чэмпіянаты. У савецкай Вышэйшай лізе было недастаткова расійскіх клубаў, каб скласці лігу. Таму ў 1992 годзе ў расійскай Вышэйшай лізе спаборнічалі 20 расійскіх клубаў з вышэйшай (6 каманд), першай (11) і другой (3) ліг чэмпіянату СССР. Для памяншэння агульнай колькасці матчаў каманды былі падзеленыя на дзве групы. Колькасць каманд у Вышэйшай лізе была паступова скарочана: 18 ў 1993 годзе і 16 у 1994 годзе. З тых часоў Вышэйшы дывізіён (і Прэм’ер-Ліга) складаецца з 16 клубаў, за выключэннем эксперыменту ў 1996 і 1997 гадах, калі каманд было 18.
У першую дзесяцігодку існавання расійскага першынства дамінуючай сілай у Вышэйшым дывізіёне быў маскоўскі «Спартак», які выйграў дзевяць чэмпіянатаў за дзесяць гадоў. Адзіны, акрамя «Спартака», клуб, які стаў за гэты час чэмпіёнам — «Спартак-Аланія» (Уладзікаўказ) (у сезоне 1995 года).
У агульнай складанасці ў чэмпіянатах Расіі ў розныя гады выступалі 50 каманд, якія прадстаўлялі 32 суб’екта Расійскай Федэрацыі: Масква (7 каманд), Краснадарскі край (5), Ніжагародская вобласць (3), Маскоўская вобласць (2), Самарская вобласць (2), Валгаградская вобласць (2), Прыморскі край (2), Татарстан (2), Санкт-Пецярбург, Растоўская вобласць, Яраслаўская вобласць, Свярдлоўская вобласць, Калінінградская вобласць, Варонежская вобласць, Новасібірская вобласць, Томская вобласць, Цюменская вобласць, Саратаўская вобласць, Тульская вобласць, Арэнбургская вобласць, Стаўрапольскі край, Пермскі край, Паўночная Асеція, Калмыкія, Дагестан, Башкартастан, Кабардзіна-Балкарыя, Чачня, Мардовія, Ленінградская вобласць, Хабараўскі край, Краснаярскі край, Тамбоўская вобласць.
Тытульныя спонсары
[правіць | правіць зыходнік]- 1995—1997 Stimorol
- 1998—2000 Pepsi
- 2006—2010 Росгосстрах
- 2011—н.ч. СОГАЗ