Перайсці да зместу

Светлагорская ЦЭЦ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Светлагорская ЦЭЦ
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне  Гомельская вобласць Светлагорск
Статус дзеючая
Увод у эксплуатацыю 1958
Асноўныя характарыстыкі
Электрычная магутнасць, МВт 155 МВт
Характарыстыкі абсталявання
Асноўнае паліва прыродны газ
Кацельныя агрэгаты БКЗ_210-140-Ф (4 шт.), ПК-14-2(3 шт.)
Колькасць і марка турбін ПТ-60/75-130, Р-50-130-ПР1, Р-15-90, ТР-16/25-10, Т-14-10.
На карце
Светлагорская ЦЭЦ (Беларусь)
Светлагорская ЦЭЦ
Светлагорская ЦЭЦ

Светлагорская ЦЭЦ — філіял РУП «Гомельэнерга», прадпрыемства энергетыкі якое знаходзіцца ва ўсходняй частцы горада Светлагорску. Пабудаваная ў 1958 годзе. Вызначаная магутнасць 155 МВт.

Будаўніцтва Васілевіцкай ДРЭС (цяпер Светлагорскай ЦЭЦ) — найбуйнейшай цеплавой электрастанцыі ў БССР было пачата ў 1954 годзе, а ў 1958 годзе быў пушчаны яе першы блок.

Светлагорская ЦЭЦ складаецца з цэлага комплексу магутных збудаванняў: галоўнага корпуса, будынка галоўнага шчыта кіравання, берагавой помпавай станцыі, хімводаачысткі, мазутагаспадарства, ГРП — 1, 2, АРП 110 кВ, 220 кВ.

Светлагорская ЦЭЦ абсталявана высокапрадукцыйным найскладанейшым абсталяваннем. Высокія параметры пару, па тым часе: ціск 100 атмасфер і тэмпература 540 град. С, дазвалялі выпрацоўваць электраэнергію з найменшай удзельным расходам паліва на адпушчаны кілават-гадзіну. Для кіравання асноўным і дапаможным абсталяваннем, абароны яго ад пашкоджання, кіравання цеплавымі працэсамі і ўліку расходу паліва і пара шырока ўжываліся і ўжываюцца аўтаматычныя сродкі.

У 1958 году пушчаны першы турбагенератар. Будаўніцтва скончана ў 1965 годзе. Праектная магутнасць ДРЭС — 322 мВт.

У сувязі з развіццём прамысловай вытворчасці горада Светлагорска і перавагай цеплавых нагрузак над электрычнымі, Васілевіцкая ДРЭС была перайменаваная ў 1978 годзе ў Светлагорскую ЦЭЦ.

Зноскі