Севяране
Севяране | |
---|---|
Саманазва | ст.-слав: сѣверо, сѣверъ, сѣверы |
Колькасць | невядома |
Рассяленне | Басейны рэк Дзясны, Сеймы, Сулы, Ворсклы, Пслы, Северскага Данца |
Археалагічная культура | Помнікі валынцаўскага тыпу і Роменска-боршаўская |
Этнічныя мовы | старажытнаруская |
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) | паганства, праваслаўе |
Геаграфічна-моўная група | усходнія славяне |
Севяра́не, север (ст.-слав: сѣверо, сѣверъ[1], сѣверы) — усходнеславянскае этнапалітычнае аб'яднанне (правадырства).
Насялялі тэрыторыі па Дзясне, Сейму, Суле, межавалі на захадзе з палянамі і дрыгавічамі, на поўначы з радзімічамі і вяцічамі, на усходзе і поўдні з качавымі плямёнамі. У VIII—X стст. для іх характэрны помнікі валынцаўскага тыпу і роменска-боршаўскай культуры: бескурганныя і курганныя могільнікі з трупаспаленнем, гарадзішчы і селішчы з ляпной і ганчарнай керамікай, з канца X—XII стст. — курганныя могільнікі з трупапалажэннем на гарызонце. Характэрныя племянныя адзнакі — спіралепадобныя і прамянёвыя скроневыя кольцы, пласціністыя галаўныя венчыкі. У VIII—пачатку IX стст. севяране плацілі даніну хазарам. У канцы IX ст. заходнія севяране разам з палянамі ўвайшлі ў склад Кіеўскай Русі, усходнія захоўвалі адносную аўтаномію да канца X ст. У XI—XII стст. севяране складалі значную частку насельніцтва Чарнігаўскай зямлі. У 907 г. удзельнічалі ў паходзе Алега на Візантыю. Упамінаюцца ў «Аповесці мінулых гадоў» пад 884, 885, апошні раз пад 1024 гг. Найбуйнейшыя гарады Чарнігаў, Ноўгарад-Северскі, Сноўск, Пуціўль, Курск і інш.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ ПСРЛ. Т. 1: Лаврентьевская летопись. Вып. 1. Повесть временных лет. 2-е изд. — Л.: [б.и.], 1926. — 540 сталб., 30 с. — Сталб. 6.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. — Мн.: Маст. літ., 1990. ISBN 5-340-00614-X.
- Макушнікаў, А. Севяране / Алег Макушнікаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 275. — ISBN 985-11-0214-8.
- Рыбаков, Б.А. Поляне и северяне: (К вопросу о размещении летописных племен на Среднем Днепре) / Б. А. Рыбаков // Советская этнография. — 1947. — № 6—7. — С. 81—105.
- Самоквасов, Д.Я. Северянская земля и северяне по городищам и могилам: Гущино у Чернигова. — М.: [б.и.], 1908. — 119 с.
- Седов, В.В. Восточные славяне в VI—XIII вв. / В. В. Седов; АН СССР, Ин-т археологии. — М.: Наука, 1982. — 327 с. — (Археология СССР).