Перайсці да зместу

Сцяг Літвы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяг Літоўскай Рэспублікі
Зацверджаны 1 верасня 2004
Прапорцыя Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга 3:5

Дзяржаўны (грамадзянскі) сцяг Літвы. Афіцыйны дзяржаўны сімвал Літоўскай Рэспублікі. Складаецца з трох роўных па велічыні гарызантальных палос: зверху жоўтай, пасярэдзіне зялёнай, а знізу чырвонай.

Жоўты колер сімвалізуе свет і сонца, зялёны — траву, чырвоны — кроў, пралітую за Літву.

Вобраз літоўскага нацыянальнага сцяга фармаваўся ў 1917-1918 гадах з улікам традыцый геральдыкі і літоўскага народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Камісію, якая працавала над праектам літоўскага сцяга, склалі навуковец і грамадскі дзеяч Ёнас Басанавічус, мастак Антанас Жмуйдзінавічус і археолаг, краязнаўца, мастак Тадас Даўгірдас. Ёнас Басанавічус прапанаваў выкарыстоўваць колеры,якія часцей за іншыя сустракаюцца ў літоўскім народным тэкстылі. Кіруючыся гэтай прапановай, мастак Антанас Жмуйдзінавічус падрыхтаваў праект з палосамі чырвонага і зялёнага колераў. Па прапанове Тадаса Даўгірдаса была ўведзена паласа жоўтага колеру, сімвалізуючага світанак. Жоўта-зялёна-чырвоны трыкалор быў зацверджаны Саветам Літвы 19 красавіка 1918 як часовы сцяг Літвы.

Праект сцяга А.Жмудзінавічуса (1917)[1]

У Канстытуцыях 1922 і 1928 гадоў Дзяржаўны сцяг спалучае жоўтую, зялёную, чырвоную паласы. Пасля акупацыі Літвы ў 1940 сцяг змяніла чырвонае палотнішча з назвай рэспублікі, сярпом і молатам. У 1953 годзе быў усталяваны сцяг з трох гарызантальна размешчаных каляровых палос чырвонага колеру (восем дванаццатых шырыні), белага (адна дванаццатая шырыні) і зялёнага (тры дванаццаты шырыні палотнішча) колераў з залатымі сярпом, молатам і пяціканцовай зоркай.

Жоўта-зялёны чырвоны трыкалор ў якасці нацыянальнага сцяга стаў шырока публічна выкарыстоўвацца летам 1988 года. Па ініцыятыве Саюдзіса 7 кастрычніка 1988 адбылася цырымонія ўзнімання нацыянальнага трыкалора на вежы Гедзіміна ў Вільні. Сцяг быў нанова узаконены і атрымаў афіцыйны статус у якасці сцяга Літоўскай ССР 18 лістапада 1988 папраўкамі, унесенымі ў Канстытуцыю Літоўскай ССР Вярхоўным Саветам Літоўскай ССР. 25 студзеня 1989 Прэзідыум Вярхоўнага Савета зацвердзіў яго колеры, якія абапіраюцца на ўзоры сцяга Літоўскай Рэспублікі перыяду паміж Першай і Другой сусветнымі войнамі.

У Вільні на вежы Гедыміна літоўскі сцяг ўпершыню быў узняты 1 студзеня 1919 невялікай групай добраахвотнікаў літоўскіх ваенных фармаванняў. У памяць аб гэтым у ліку іншых свят і памятных дзён усталяваны дзень Сцяга Літвы (літ. Lietuvos Vėliavos diena) 1 студзеня.

Зноскі