Уладзімір Анатольевіч Хмяльніцкі
Уладзімір Анатольевіч Хмяльніцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 лютага 1957 (67 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | эканаміст |
Навуковая сфера | эканоміка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат эканамічных навук (1989) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Узнагароды |
Уладзімір Анатольевіч Хмяльніцкі (нар. 6 лютага 1957, Чорная Рэчка[1], Пудажскі раён, Карэльская АССР, РСФСР, СССР) — беларускі навуковец, эканаміст, педагог, кандыдат эканамічных навук, дацэнт.
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
- 1975-1981 ― навучанне ў Гомельскім кааператыўным інстытуце Цэнтрасоюза, атрымаў дыплом з адзнакай па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт»
- 1981-1984 ― першы намеснік старшыні Бешанковіцкага райспажыўсаюза па гандлі (Віцебская вобласць)
- 1984-1986 ― асістэнт кафедры ў Гомельскім кааператыўным інстытуце Цэнтрасаюза
- 1986-1989 ― навучанне ў вочнай аспірантуры Маскоўскага кааператыўнага інстытута Цэнтрасаюза (датэрмінова абараніў дысертацыю на атрыманне навуковай ступені кандыдата эканамічных навук)
- 1989-1994 ― старшы выкладчык, дацэнт, намеснік дэкана эканамічнага факультэта ў Гомельскім кааператыўным інстытуце Цэнтрасаюза
- 1994-1999 ― дырэктар філіяла (Баранавічы), дэкан эканоміка-прававога факультэта (Мінск) Беларускага інстытута правазнаўства
- 1999-2002 ― загадчык кафедры ў Мінскім інстытуце кіравання
- 2002-2004 ― начальнік вучэбна-метадычнага ўпраўлення Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта
- 2004-2019 ― прарэктар па вучэбнай рабоце Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта
- 2019-2022 ― прарэктар па вучэбнай рабоце, дэкан факультэта эканомікі і права Мінскага інавацыйнага ўніверсітэта
- са жніўня 2022 ― загадчык кафедры бізнес-адміністравання і маркетынгу Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
У 1989 годзе абараніў дысертацыю на саісканне навуковай ступені кандыдата эканамічных навук па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік і аналіз гаспадарчай дзейнасці» на тэму «Комплексная рэвізія фінансава-гаспадарчай дзейнасці будаўнічых арганізацый спажывецкай кааперацыі». У 1993 годзе Прэзідыум Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь прысвоіў яму навуковае званне дацэнта па кафедры бухгалтарскага ўліку і аўдыту.
Асноўныя навуковыя інтарэсы канцэнтруюцца вакол метадалогіі і практыкі правядзення аўдытарскай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі, метадалогіі і практыкі правядзення судова-бухгалтарскай экспертызы, даследаванняў у галіне тэорыі і метадалогіі кантролю і аўдыту ў блізкім і далёкім замежжы.
Пад ягоным навуковым кіраўніцтвам падрыхтавана і абаронена адна кандыдацкая дысертацыя па праблемах арганізацыі і правядзення ўнутрыгаспадарчага кантролю ў Рэспубліцы Беларусь.
Больш за 15 гадоў з'яўляўся вучоным сакратаром вучэбна-метадычнага аб'яднання па эканамічнай адукацыі пры Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Двойчы абіраўся сустаршынёй Міжнароднай асацыяцыі фінансава-эканамічнай адукацыі пры Фінансавым універсітэце пры ўрадзе Расійскай Федэрацыі.
З'яўляецца аўтарам больш за 100 навуковых публікацый як у выданнях Беларусі, так і за яе межамі. Сярод іх адзін падручнік і два навучальныя дапаможнікі, рэкамендаваныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь для выкарыстання ў навучальным працэсе ВНУ. Мае кваліфікацыйны атэстат аўдытара, выдадзены Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь.
Ажыццявіў навуковыя стажыроўкі ва Універсітэт Сэры (Гілфард, Вялікабрытанія, 2004), Севільскі ўніверсітэт (Іспанія, 2007), Політэхнічны інстытут Брагансы (Партугалія, 2010), Падэрборнскі ўніверсітэт (Германія, 2010, 2014, 2016), Жылінскі ўніверсітэт (Славакія, 2014, 2015), Латвійскі ўніверсітэт (Рыга, Латвія, 2014), Вышэйшую школу эканомікі ў Празе (Чэхія, 2010), Малдаўскую эканамічную акадэмію (Кішынёў, Малдова, 2015), Ужгарадскі нацыянальны універсітэт (Украіна, 2015) па даследчых праектах у галіне вышэйшай адукацыі па праграмах Еўрапейскага саюза; Беластоцкі ўніверсітэт (Польшча), Вышэйшую школу фінансаў і кіравання (Беласток, Польшча), Уроцлаўскі эканамічны ўніверсітэт (Польшча) па праграмах індывідуальных стажыровак.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Медалі[правіць | правіць зыходнік]
- Медаль Францыска Скарыны
- Медаль Фінансавага ўніверсітэта пры Урадзе Расійскай Федэрацыі
- Медаль Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь
- Нагрудны знак Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі»
- Ганаровы знак Амерыкана-Ліванскага ўніверсітэта культуры і адукацыі
Ганаровыя граматы[правіць | правіць зыходнік]
- Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Ганаровая грамата Белкаапсаюза
- Ганаровая грамата Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта
- Ганаровая грамата Мінскага інстытута кіравання
- Ганаровая грамата Гомельскага аблвыканкама
Зноскі
- ↑ існуе пасёлак Чарнарэчанскі ў Пудажскім раёне, а таксама да 1990-х існавала вёска Чорная рэчка, але ў Лоўхскім раёне
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Белорусский государственный экономический университет в биографиях преподавателей и выпускников: 75 лет, 1933—2008. ― Минск, 2008.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Біяграфія навукоўца на сайце «Экономика.by»
- Біяграфія на сайце Мінскага інавацыйнага ўніверсітэта Архівавана 30 жніўня 2022.
- Нарадзіліся 6 лютага
- Нарадзіліся ў 1957 годзе
- Нарадзіліся ў Карэліі
- Выкладчыкі БГЭУСК
- Выкладчыкі БІП — Універсітэта права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій
- Выкладчыкі Мінскага інавацыйнага ўніверсітэта
- Выкладчыкі БДЭУ
- Выкладчыкі Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці
- Кандыдаты эканамічных навук
- Выпускнікі БГЭУСК
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Выдатнікі адукацыі Беларусі
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Эканамісты Беларусі
- Дэканы