Перайсці да зместу

Універсітэт Лоранда Этвеша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Універсітэт Лоранда Этвёша
венг.: Eötvös Loránd Tudományegyetem[1]
(ELTE)
венг.: Eötvös Loránd Tudományegyetem[2]
эмблема
Заснаваны 1635
Рэктар Феранц Худэц
Рэктар László Borhy[d][3]
Краіна
Размяшчэнне Будапешт
Сайт elte.hu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Карпусы ўніверсітэта на беразе Дуная
Корпус факультэта права і палітычных навук

Універсітэт Ло́ранда Э́твеша — найбуйнейшы ўніверсітэт Венгрыі.

У 1635 годзе ў Трнаве (сучасная Славакія) кардынал Петэр Пазмань заснаваў універсітэт з двума факультэтамі — вольных мастацтваў і тэалогіі. У 1667 годзе быў створаны юрыдычны факультэт. У 1777 годзе ўніверсітэт з Трнавы быў пераведзены ў Буду, а ў 1784 годзе — у Пешт. Да 1844 года выкладанне ва ўніверсітэце вялося на лацінскай мове. З 1895 года ва ўніверсітэце атрымалі магчымасць навучацца і жанчыны. У 1921—1950 універсітэт насіў імя свайго заснавальніка Петэра Пазманя, а ў 1950 годзе быў названы ў гонар фізіка Лоранда Этвеша.

Па стане на пачатак 2011 года існуюць 8 факультэтаў:

  • Факультэт права і палітычных навук
  • Факультэт сацыяльных навук
  • Факультэт гуманітарных навук
  • Факультэт прыродазнаўчых навук
  • Факультэт інфарматыкі
  • Факультэт адмысловага навучання
  • Факультэт педагогікі і псіхалогіі
  • Факультэт педагогікі пачатковай школы

Вядомыя выпускнікі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Міхай Бабіч — венгерскі паэт, пісьменнік і перакладчык
  • Золтан Кодай — венгерскі кампазітар, музыкант і тэарэтык музыкі
  • Андраш Золтан — венгерскі беларусіст, старшыня Венгерскай асацыяцыі беларусістаў
  • Дзьёрдзь Літван — венгерскі гісторык, палітык і дзяржаўны дзеяч

Зноскі