Юозас Манюшыс
Юозас Манюшыс | |
---|---|
літ.: Juozas Maniušis | |
Нараджэнне |
25 снежня 1910 |
Смерць |
17 сакавіка 1987 (76 гадоў) |
Месца пахавання | |
Дзеці | Q112995106? |
Партыя | |
Адукацыя | |
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук |
Бітвы | |
Узнагароды |
Юозас Манюшыс (лат.: Juozas Maniušis; 25 снежня 1910, Малькаўка — 17 сакавіка 1987, Вільнюс) — літоўскі савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, кіраўнік урада Літоўскай ССР у 1967-1985 гадах.
Нарадзіўся на ўсходзе Беларусі. Вучыўся ў педагагічным тэхнікуме ў Мінску (1927—1931), пазней — у Ленінградскім аўтамабільна-дарожным інстытуце (1932-1938). У 1941-1944 гадах служыў у Чырвонай Арміі. Пасля пераезду ў Літву ў 1944 годзе быў прызначаны старшынёй планавай камісіі пры выканкаме гарадскога савета Вільнюса. Праз год уступіў у ВКП(б). У 1946—1947 гадах — намеснік старшыні выканкама Вільнюскага гарадскога савета, пазней — старшыня гаркама ВКП(б) у Каўнасе (1947-1950).
У 1950 годзе вылучаны на пасаду міністра будаўніцтва Літоўскай ССР. 14 красавіка 1967 года быў прызначаны кіраўніком урада, узначальваў яго да 16 студзеня 1981 года.
Быў партыйным актывістам КПСС. З 1954 па 1981 год бесперапынна засядаў у Палітбюро ЦК кампартыі Літвы. У 1955–1967 гадах — сакратар ЦК КПЛ. Узначальваў Бюро прамысловасці ЦК КПЛ (1962–1964). З 1971 па 1981 — кандыдат у члены ЦК КПСС.
У 1963 годзе атрымаў навуковую ступень кандыдата эканамічных навук, а праз сем гадоў — доктара эканамічных навук. Пасля сыходу з палітыкі ў 1981 годзе стаў дырэктарам Інстытута эканомікі Акадэміі навук Літоўскай ССР (да 1985 года), пасля чаго выйшаў на пенсію.
Зноскі
- Нарадзіліся 25 снежня
- Нарадзіліся ў 1910 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёўскай губерні
- Памерлі 17 сакавіка
- Памерлі ў 1987 годзе
- Памерлі ў Вільнюсе
- Пахаваныя на Антакальніскіх могілках
- Члены КПСС
- Выпускнікі Пецярбургскага ўніверсітэта шляхоў зносін
- Дактары эканамічных навук
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Асобы
- Прэм’ер-міністры Літвы