Юрген Мозер
Юрген Мозер | |
---|---|
ням.: Jürgen Moser | |
Дата нараджэння | 4 ліпеня 1928[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 снежня 1999[1][2] (71 год) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Бацька | Kurt Moser[d][3] |
Дзеці | Lucy Moser-Jauslin[d] |
Род дзейнасці | матэматык, навуковы работнік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | матэматычны аналіз, дыферэнцыяльнае ўраўненне ў частковых вытворных[d] і матэматыка[4] |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Franz Rellich[d] і Карл Людвіг Зігель[6] |
Член у | |
Узнагароды |
медаль Браўэра[d] (1984) медаль Кантара[d] (1992) Гібсаўская лекцыя[d] (1973) праграма Фулбрайта[d] (1953) Прэмія Вольфа па матэматыцы (1995) James Craig Watson Medal[d] (1969) грант Гугенхайма (1970) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юрген Курт Мозер (ням.: Jürgen Kurt Moser; 4 ліпеня 1928, Кёнігсберг, Вольная дзяржава Прусія — 17 снежня 1999, Цюрых) — германскі, амерыканскі і швейцарскі матэматык. Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1971), замежны член Расійскай акадэміі навук (1994), Французскай акадэміі навук (1995).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям’і ўрача-неўролага Курта Мозера і піяністкі Ільзы Штрэльке. Пасля вайны сям’я жыла ў Мекленбургу. У 1947 годзе паступіў у Гётынгенскі ўніверсітэт і скончыў яго ў 1952 годзе. Вучыўся ў Франца Рэліха і Карла Людвіга Зігеля. У 1953 годзе атрымаў стыпедыю Фулбрайта і стажыраваўся ў Нью-Ёркскім універсітэце (1953—1954).
У 1954—1955 гадах працаваў асістэнтам у Зігеля і дапамагаў таму ў падрыхтоўцы выдання знакамітых «Лекцый па нябеснай механіцы». У 1955 годзе эміграваў у ЗША. Працаваў у Нью-Ёркскім універсітэце і Курантаўскім інстытуце матэматычных навук у Рыхарда Куранта. Прафесар у Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, а затым у Нью-Ёркскім універсітэце. У 1959 годзе атрымаў амэрыканскае грамадзянства.
Дырэктар Курантаўскага інстытута матэматычных навук з 1967 па 1970 год.
У 1970 годзе адхіліў прапанову ўзначаліць кафедру ў Інстытуце перспектыўных даследаванняў у Прынстане. Пасля 1980 працаваў у Федэральнай вышэйшай тэхнічнай школе Цюрых (ETH, Цюрых), стаў ганаровым прафесарам у 1995 годзе. Дырэктар Навукова-даследчага інстытута матэматыкі ў ETH (Цюрых) у 1984—1995 гадах. Прэзідэнт Міжнароднага матэматычнага саюза ў 1983—1986 гадах.
Яго жонка Гертруда (1928—2014), біёлаг, была дачкой матэматыка Рыхарда Куранта, унучкай матэматыка Карла Рунгэ і сястрой фізіка-ядзершчыка Эрнеста Куранта.
Зноскі
- ↑ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ а б Jürgen Kurt Moser // Annuaire prosopographique : la France savante Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г д е ё ж MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ https://books.google.cat/books?id=GHFtMc9NTkYC&pg=PA417 — С. 417.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 19 кастрычніка 2018.
- Нарадзіліся 4 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1928 годзе
- Нарадзіліся ў Кёнігсбергу
- Памерлі 17 снежня
- Памерлі ў 1999 годзе
- Памерлі ў Цюрыху
- Выкладчыкі Нью-Ёркскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
- Выкладчыкі Гётынгенскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Гётынгенскага ўніверсітэта
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Французскай акадэміі навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены РАН
- Члены Леапальдзіны
- Лаўрэаты праграмы Фулбрайта
- Лаўрэаты прэміі Вольфа па матэматыцы
- Стыпендыяты Гугенхайма
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Матэматыкі Германіі
- Матэматыкі ЗША
- Матэматыкі Швейцарыі
- Матэматыкі XX стагоддзя