Гарадскі пасёлак Ружаны

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Гарадскі пасёлак
Ружаны
Герб
Герб
Sapieha Estate in Ružany.jpg
Палац Сапегаў, Н. Орда

Каардынаты Каардынаты: 52°52′00.12″ пн. ш. 24°54′00″ у. д. / 52.8667, 24.9 (G) (O) (Я)52°52′00.12″ пн. ш. 24°54′00″ у. д. / 52.8667, 24.9 (G) (O) (Я)

Краіна Беларусь
Вобласць Брэсцкая
Раён Пружанскі
Першае згадванне 1552
Насельніцтва (2009) 3,1 тыс. чалавек
Часавы пояс UTC+2
Тэлефонны код +375 1632
Паштовы індэкс 225154

Ружаны (Беларусь)
Ружаны
Ружаны

Ружаны (Брэсцкая вобласць)
Ружаны
Ружаны

Ружаны — гарадскі пасёлак у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, на р. Ружанка. На скрыжаванні аўтамабільных дарог ПружаныСлонім і ВаўкавыскКосава. У 45 км ад Пружан, 130 км ад Брэста і 38 км ад чыгуначнай станцыі Івацэвічы на лініі Баранавічы— Брэст. Насельніцтва 3,1 тыс. чал. (2009).

Змест

[правіць] Гісторыя

Вядомыя з 1552 як Рожаны, уладанне Тышкевічаў. З 1598 належалі Сапегам, тут размяшчалася адна з галоўных рэзідэнцый роду. Уваходзілі ў Слонімскі павет Новагродскага ваяв. ВКЛ. У 1637 атрымалі магдэбургскае права і герб. У 1698 разбураныя падчас грамадзянскай вайны шляхты ВКЛ з Сапегамі. З 1795 Ружаны ў складзе Расійскай імперыі, мястэчка, цэнтр воласці Слонімскага павета. У студзені 1919 Ружаны на некалькі дзёнь занялі бальшавікі. 29 студзеня 1919 з рукаў бальшавікоў адбіў яе Віленскі Атрад Польскага Войска пад кіраўніцтвам ротмістра Владыслава Дамброўскага[1].

  • 7 чэрвеня 1919: Ружаны увайшлі ў склад Берасцейскай акругі Грамадзянскай Управы Усходніх Зямель — часовай польскай адміністрацыйнай адзінкі[2]. З 1921 у складзе Польшчы, з 1939 у БССР. З 1940 гарадскі пасёлак, цэнтр раёна. З 1962 у Пружанскім р-не.

[правіць] Эканоміка

Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай і паліўнай прамысловасці. Гасцініца «Ружанская». Цэнтр ганчарнага рамяства, так званай ружанскай керамікі. Цэнтр турызму нацыянальнага значэння.

[правіць] Насельніцтва

  • Па даных перапісу 1999 г. — 3,3 тыс. чал.
  • Па даных перапісу 2009 г. — 3,1 тыс. чал.

[правіць] Выдатныя мясціны

Ружанскі палацавы комплекс

[правіць] Выбітныя ўраджэнцы і жыхары

[правіць] Гл. таксама

[правіць] У Сеціве

Зноскі

  1. Lech Wyszczelski: Wstępna faza walk. W: Lech Wyszczelski: Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. Warszawa: Bellona, 2010, ss. 52-53. ISBN 978-83-11-11934-5.
  2. Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 5, poz. 41
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах