Гарадскі пасёлак Янавічы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Горад
Янавічы
Янавічы


Каардынаты Каардынаты: 55°18′00″ пн. ш. 30°42′00″ у. д. / 55.3° пн. ш. 30.7° у. д. (G) (O) (Я)55°18′00″ пн. ш. 30°42′00″ у. д. / 55.3° пн. ш. 30.7° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Беларусь
Вобласць Віцебская
Насельніцтва 0,9 тыс. чалавек (2010)
Часавы пояс UTC+3
Тэлефонны код +375 212
Янавічы (Беларусь)
Янавічы
Янавічы
Янавічы (Віцебская вобласць)
Янавічы
Янавічы

Я́навічы — гарадскі пасёлак у Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, на рацэ Чарніца. У 26 км да поўначы ад чыгуначнай станцыі Лёзна. Насельніцтва 1 тыс. чал. (2006).

Змест

[правіць] Гісторыя

У пач. 19 ст. паселішча належала Дварэцкім-Багдановічам, якія ў 1800 падубавалі сядзібна-паркавы комплекс (разбураны ў 1917).

Уражанні ад Янавічаў часоў руска-французскай вайны 1812 году занатавала ў сваіх «Запісках» Надзея Дурава.

«Яновичи. Кажется, здешняя грязь превосходит все грязи, сколько их есть на свете. Не далее как через площадь к товарищу не иначе можно пробраться, как верхом; можно, правда, и пешком, но для этого надобно лепиться около жидовских домов, по завалинам, как можно плотнее к стенам, окнам и дверям, из которых обдает путешествующего различного рода паром и запахами, например, водки, пива, гусиного сала, козлиного молока, бараньего мяса и так далее… Можно быть уверену в насморке по окончании этого отвратительного обхода.»[1]

У 1885 у Янавічах пабудаваная Траецкая царква, храм быў цагляны, двухкупальны з калакольняй, упрыгожаны фрэскамі і пліткавай падлогай. У пач. 20 ст. у Янавічах 2 тыс. жыхароў. У 1937 годзе Троіцкая царква была зачыненая, з лістапада 1941 зноў адчыненая, але ў 1943 разбураная.

У 1957 у Янавічы быў перанесены цэнтр Суражскага раёна[2], потым у Віцебскім р-не, з 1962 у складзе Лёзненскага р-на[3], цяпер у Віцебскім р-не.

У 1997 у Янавічах быў адроджаны праваслаўны прыход, уладамі вернікам перададзены будынак, які перабудоўваецца пад царкву.

У 2006 Янавічам нададзены герб «у блакітным поле іспанскага тарча дзве сярэбраныя перавязі, пакладзеныя Андрэеўскім крыжом, у верхняй частцы поля — залатыя вясы»[4].

[правіць] Эканоміка

Янавіцкі філіял ААТ «Малако» (колішні Віцебскі малочны завод). Аграгарадок «Янавічы» прыняты ў эксплуатацыю ў снежні 2007. У Янавічах плануецца стварыць вытворчасць ПВГУП «Цэнтр Палімер» па паўторнай перапрацоўцы пластмасы і вырабе палімерных гранул (2008; 35 працоўных месц).

[правіць] Вядомыя асобы

[правіць] Страчаная спадчына

Зноскі

  1. Дуэль // Записки кавалерист-девицы. Ч.II. Издательство Правда. -М., 1987.
  2. Указ Президиума ВС БССР от 10.9.1957. «О перенесении центра Суражского района Витебской области из городского поселка Сураж в городской поселок Яновичи»
  3. Указ Президиума ВС БССР от 25.12.1962. «Об укрупнении сельских районов БССР»
  4. Указ Прэзідэнта РБ № 36 ад 20.1.2006
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах