Горад Масты
| Горад
Масты
|
||||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||||
Масты — горад у Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Мастоўскага раёна, на р. Нёман пры ўпадзенні ў яе р. Зэльвянка. У 60 км да паўднёвы ўсходу ад Гродна. Вузел чыгунак і аўтадарог на Гродна, Ліду, Ваўкавыск. Насельніцтва 16,8 тыс. чал. (2006).
|
[правіць] Гісторыя
Упершыню згадваецца ў 1486 як мястэчка, цэнтр воласці Гарадзенскага павета ВКЛ. У 1561 тут былі 9 вуліц па абодвух берагам Нёмана, прыстань і паром. Пасля 1589 валасны цэнтр Гродзенскай эканоміі. Паводле грамат 1601, 1633, 1653 і 1677 каралёў Рэчы Паспалітай яго жыхары атрымалі некаторыя прывілеі па магдэбургскім праве, з 1633 тут праводзіліся штотыднёвыя таргі і 2 кірмашы ў год. З 1795 у складзе Расійскай імперыі, мястэчка Гродзенскага павета. У 1921—1939 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Гродзенскага павета. З 1939 у БССР, з 1940 рабочы пасёлак, цэнтр Мастоўскага раёна. З 1949 гарадскі пасёлак, з 1955 — горад.
[правіць] Дэмаграфія
- 2004 — 17,4 тыс. чал.
- 2006 — 16,8 тыс. чал.
[правіць] Эканоміка
Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай (ААТ «Мастоўдрэў»), лёгкай і харчовай прамысловасці. Гасцініца «Масты». У наваколлях горада зона адпачынку рэспубліканскага значэння «Масты».
[правіць] Культура
Мастоўскі музей «Лес і чалавек». Касцёл (1994), царква (1995).
[правіць] Выдатныя мясціны
- Мастоўская Свята-Ільінская царква (1910).