Горад Сілістра
| Горад
Сілістра
Силистра
|
||||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||||
Сілістра, таксама Сілістрыя (балг.: Силистра [siˈlistrə], гістарычна балг.: Дръстър [ˈdrəstər]) — партовы горад на паўночным усходзе Балгарыі. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай абшчыны. Насельніцтва горада - каля 40 тысяч жыхароў. Размешчаны на Дунаі на мяжы з Румыніяй і з'яўляецца апошнім балгарскім населеным пунктам на Дунаі.
Змест |
Геаграфія [правіць]
Насельніцтва горада — каля 40 тысяч жыхароў. Размешчаны на Дунаі прама на мяжы з Румыніяй і з'яўляецца апошнім балгарскім населеным пунктам на Дунаі.
Гісторыя [правіць]
Сілістра была заснавана рымлянамі пад назвай Дурастар (лац.: Durostorum), у горадзе нарадзіўся знакаміты палкаводзец Флавій Аэцый. У 969 годзе была ўзята кіеўскім князем Святаславам Ігаравічам. Была неаднаразова ўзята рускай арміяй падчас Руска-турэцкіх войн. Былы асманскі вілает Сілістра ахопліваў увесь паўночны ўсход і ўсход сённяшняй Балгарыі, а таксама часці Дабруджы і Буджака.
Славутасці [правіць]
Да славутасцяў Сілістры адносіцца прыродны запаведнік Срэбырна (уваходзіць у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА), які знаходзіцца блізка ад гарада, а таксама захаваная старажытная рымская сцяна.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
Спасылкі [правіць]
- Статыстыка насельніцтва (балг.)
- Партал Сілістра (балг.)
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Балгарыі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
Шаблон:Населеныя пункты абшчыны Сілістра Шаблон:Населеныя пункты на Дунаі