Елізавета Боўз-Лаян
| Елізавета Боўз-Лаян Elizabeth Bowes-Lyon |
||||||||||||||
| Партрэт пэндзля Рычарда Стоўна, 1986 | ||||||||||||||
|
||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 11 снежня 1936 — 6 лютага 1952 | ||||||||||||||
| Каранацыя: | 12 мая 1937 | |||||||||||||
| Папярэднік: | Марыя Тэкская | |||||||||||||
|
||||||||||||||
| 11 снежня 1936 — 14 жніўня 1947 | ||||||||||||||
| Папярэднік: | Марыя Тэкская | |||||||||||||
| Пераемнік: | пасада скасаваная | |||||||||||||
| Нараджэнне: | 4 жніўня 1900 Лондан, Англія, Вялікабрытанія |
|||||||||||||
| Смерць: | 30 сакавіка 2002 Віндзар, Англія, Вялікабрытанія |
|||||||||||||
| Дынастыя: | Віндзары | |||||||||||||
| Бацька: | Клод Джордж Боўз-Лаян | |||||||||||||
| Маці: | Сесілія Ніна Кавендыш-Бентынк | |||||||||||||
| Муж: | Георг VI | |||||||||||||
| Дзеці: | Елізавета і Маргарэт-Роўз | |||||||||||||
| Узнагароды: |
|
|||||||||||||
Лэдзі Елізавета Боўз-Лаян (англ.: Lady Elizabeth Bowes-Lyon; 4 жніўня 1900 — 30 сакавіка 2002) — жонка караля Георга VI і каралева-кансорт Злучанага Каралеўства ў 1936—1952 як Каралева Елізавета (англ.: Queen Elizabeth), апошняя імператрыца Індыі (1936—1950), Лорд-Хавальнік Пяці Гаваняў (1978—2002).
Маці каралевы Елізаветы II (пасля смерці мужа насіла, для адрознення ад цёзкі-дочкі, тытул Каралева-маці[1] (англ.: Queen Mother)).
Каралева-маці — адзін з двух членаў брытанскага каралеўскага дому, якія пражылі больш за 100 гадоў (іншай была герцагіня Глостэрская Аліса, народжаная Мантэгю, 1901—2004). Як герцагіня Ёркская, яна — разам з мужам і дзвюма дачкамі Елізаветай і Маргарэт — увасабленне традыцыйных уяўленняў брытанцаў аб сям'і і дзяржаўнай службе[2].
Змест |
Дзяцінства[правіць]
Елізавета Ангела Маргарыта Боўз-Лаян была малодшай дачкой і дзявятай з дзесяці дзяцей Клода Джорджа Боўз-Лаяна (пасля 14-ы граф Стратмар і Кінгхарн), і яго жонкі Сесіліі Ніны Кавендыш-Бентынк. Яе маці была ў сваяцтве з прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Уільямам Кавендыш-Бентынкам і генералам-губернатарам Індыі Рычардам Уэлслі, 1-м маркізам Уэлслі.
Месца нараджэння Елізаветы засталося нявызначаным, ёсць меркаванні што, яна нарадзілася ў доме сваіх бацькоў Белгравіі, або ў карэце хуткай дапамогі па дарозе ў бальніцу[3]. Яе хрысцілі 23 верасня 1900 года ў мясцовай прыхадской царкве Усіх святых; хроснымі былі цётка з боку бацькі, лэдзі Мод Боўз-Лаян, і яе стрыечны брат Артур Джэймс[4]. У 1911 годзе паводле даных перапісу яна жыла ў Хітчыне.
Правяла большую частку свайго дзяцінства ва Уолдэне і ў замку Гламіс у Шатландыі. Да васьмі гадоў ёй займаліся гувернанткі. Елізавета захаплялася спортам, поні і сабакамі[5]. У школе яе любімымі прадметамі былі літаратура і свяшчэннае пісанне; усе выпускныя экзамены яна здала на выдатна.
Чацвёра з яе братоў служылі ў арміі. Старэйшы брат Фергус загінуў у баі ў бітве пры Лаосе ў 1915 годзе. Іншы брат, Міхаіл, быў абвешчаны згінуўшым без весткі 28 красавіка 1917 года[6]. Праз тры тыдні сям'і даклалі, што ён патрапіў у палон пасля ранення; ён заставаўся ў лагеры для ваеннапалонных на працягу ўсёй вайны.
Вяселле з Прынцам Альбертам[правіць]
Прынц Альберт, герцаг Ёркскі (у сям'і — «Берці»), быў другім сынам Георга V. У першы раз ён прапанаваў Елізавеце ажаніцца з ім у 1921 годзе, але яна адмовіла, «баючыся, што ніколі больш не зможа свабодна думаць, гаварыць і дзейнічаць, не так, як адчуваю, а як павінна»[7]. Калі ён заявіў, што не жэніцца ні на якой іншай жанчыне, яго маці, каралева Марыя, наведала Гламіс і пераканалася, што Елізавета —- «адзіная дзяўчына, якая магла б зрабіць Берці шчаслівым», але ўмешвацца не стала[8]. У той час за Елізаветай заляцаўся таксама Джэймс Сцюарт, стайнік Альберта, пакуль не з'ехаў у Амерыку[9].
У лютым 1922 года Елізавета была сяброўкай нявесты на вяселлі сястры Альберта, прынцэсы Марыі, вікантэсы Ласелс[10]. У наступным месяцы Альберт ізноў прапанаваў ажаніцца і зноў атрымаў адмову[11]. Нарэшце, у студзені 1923 года Елізавета пагадзілася выйсці замуж, нягледзячы на асцярогі аб жыцці ў каралеўскай сям'і[12]. Яны ажаніліся 26 красавіка 1923 года ў Вэстмінстэрскім абацтве. Елізавета паклала букет да магілы Невядомага салдата па дарозе ў абацтва: гэты жэст паўтарала кожная нявеста з каралеўскай сям'і, хоць наступныя нявесты рабілі гэта на зваротным шляху ад алтара[13][14]. Пасля вяселля яна стала звацца Яе Каралеўская Высокасць герцагіня Ёркская[15]; маладыя правялі мядовы месяц у Полсдэн-Лейсі, сядзібе ў графстве Сурэй, а затым адправіліся ў Шатландыю[16].
Герцагіня Ёркская[правіць]
Пасля візіту ў Паўночную Ірландыю ў ліпні 1924 г. лейбарысцкі ўрад пагадзіўся, што Альберт і Елізавета могуць паехаць у тур па Усходняй Афрыцы са снежня 1924 па красавік 1925[17]. Хоць лейбарысцкі ўрад пацярпеў паразу ад кансерватараў на парламенцкіх выбарах у лістападзе[18] і генерал-губернатар Англа-Егіпецкага Судана сэр Лі Стэк быў забіты праз тры тыдні, тур працягнуўся: пара наведала Кенію, Уганду і Судан, але ў Егіпце ім пабываць не атрымалася з-за палітычных праблем[19].
Альберт быў заікай, што замінала яму выступаць перад аўдыторыяй. З кастрычніка 1925 года ён пачаў лячэнне, распрацаванае Лаянэлам Логам.
У 1926 годзе ў пары з'явілася першае дзіця — прынцэса Елізавета («Лілібет»), якая пазней стане каралевай Елізаветай II. Іншая дачка, Маргарэт Роўз, нарадзілася праз чатыры гады.
Альберт і Елізавета адправіліся ў Аўстралію, каб адкрыць будынак Парламента ў Канберы ў 1927 годзе[20], затым наведалі Ямайку і Панамскі канал.
Адрачэнне Эдуарда VIII[правіць]
20 студзеня 1936 года, кароль Георг V памёр, і каралём стаў брат яе мужа Эдуард, прынц Уэльскі. Ён стаў настойваць на шлюбе з двойчы разведзенай амерыканкай Уоліс Сімпсан, аднак Англіканская царква, главой якой ён, быўшы каралём, з'яўляўся, забараняла жаніцца ці выходзіць замуж за разведзеных. Міністры лічылі, што народ ніколі не пагадзіцца бачыць Сімпсан каралевай і выказаліся супраць уваходжання з ёй у шлюб. Эдуард вырашыў адрачыся ад прастола на карысць Альберта[21], які стаў каралём замест яго 11 снежня 1936 года, узяўшы імя Георга VI. Ён і Елізавета былі каранаваны, як Кароль і Каралева Вялікабрытаніі, Ірландыі і Брытанскіх дамініёнаў, Імператар і Імператрыца Індыі 12 мая 1937 года. Карона Елізаветы была зроблена з плаціны і ўтрымлівала дыямент Кахінур[22]. Эдуард і місіс Сімпсан ажаніліся. 8 сакавіка 1937 года кароль афіцыйна сваім патэнтам прысвоіў яму тытул Герцага Віндзарскага і вярнуў ордэн Падвязкі, «з тым толькі, каб жонка яго і нашчадства, калі такое будзе, не насілі імя і званне Каралеўскай Высокасці».
Каралева[правіць]
Каралеўскі тур[правіць]
Улетку 1938 года дзяржаўны візіт у Францыю караля і каралевы быў адкладзены на тры тыдні з-за смерці маці каралевы, лэдзі Стратмар. Мэтай візіту было падтрымаць брытана-французскую салідарнасць перад агрэсіяй з боку нацысцкай Германіі[23]. Французская прэса высока ацаніла паводзіны і абаянне каралеўскай пары падчас паездкі[24].
У чэрвені 1939 года Елізавета і яе муж наведалі Паўночную Амерыку. Тур быў спланаваны для ўмацавання падтрымкі ў выпадку вайны і для пацвярджэння статусу Канады як дамініёна Злучанага Каралеўства[25][26][27][28]. Яны праехалі ўсю Канаду ад края да края, затым у ЗША наведалі прэзідэнта Рузвельта ў Белым доме[29][30][31][32]. Падчас адной з сустрэч каралеўскай пары з канадцамі ветэран англа-бурскай вайны спытаў Елізавету: «Вы шатландка ці англічанка?» Яна адказала: «Я канадка!»[33] Паездка ў Канаду і ЗША зрабіла каралеўскую пару вельмі папулярнай у Паўночнай Амерыцы[34]. Элеанора Рузвельт, першая лэдзі ЗША, гаварыла, што Елізавета была «зусім, як каралева, міласцівая… гаварыла правільныя і добрыя словы»[35].
Другая сусветная вайна[правіць]
Падчас Другой сусветнай вайны кароль і каралева сталі сімваламі барацьбы з нацызмам[36]. Елізавета публічна адмовілася пакінуць Лондан ці адправіць дзяцей у Канаду, сказаўшы: «Дзеці не паедуць без мяне. Я не пакіну караля. А кароль ніколі не пакіне краіны»[37].
Яна наведвала войскі, бальніцы, фабрыкі, тыя раёны краіны, якія падвергліся нямецкім бамбардзіроўкам. Яе візіты спачатку выклікалі варожасць, з натоўпу яе папракалі дарагімі ўборамі[38]. Каралева тлумачыла: калі падданыя прыходзяць да яе, то імкнуцца надзець свае лепшыя касцюмы, яна плаціць свайму народу тым жа. Норман Хартнел апранаў яе ў далікатныя колеры і ніколі — у чорны, з тым каб яна ўяўляла «Вясёлку надзеі»[39].
Калі пачалі бамбіць Букінгемскі палац, то кароль і каралева не пакінулі яго. На ноч яны перабіраліся ў Віндзарскі замак у 32 км да захаду ад цэнтральнага Лондана. У замку не было войскаў, большасць пакояў былі зачынены[40], шкло выбіта выбухамі[41].
З-за яе моцнага ўздзеяння на баявы дух брытанскай арміі Адольф Гітлер зваў Елізавету «самай небяспечнай жанчынай у Еўропе»[42], хоць да вайны яна і яе муж былі прыхільнікамі палітыкі супакаення.
Паваенныя гады[правіць]
У 1945 годзе на брытанскіх усеагульных выбарах Кансерватыўная партыя Чэрчыля пацярпела паразу ад Лейбарысцкай партыі Клемента Этлі. Елізавета рэдка выказвала свае палітычныя погляды[43], але ліст, які яна напісала ў 1947 годзе, апісвае Этлі як «чалавека з вялікімі надзеямі на сацыялістычны рай на зямлі»[44]. Пасля шасці гадоў знаходжання на пасадзе Прэм'ер-міністра Этлі быў пераможаны на выбарах 1951 года, і да ўлады зноў прыйшоў Чэрчыль.
У 1948 годзе каралеўскае турнэ па Аўстраліі і Новай Зеландыі было адкладзена з-за дрэннага здароўя караля, якому ў сакавіку 1949 года была праведзена аперацыя на правай назе[45]. Улетку 1951 года каралева Елізавета і яе дочкі выконвалі грамадскія абавязацельствы замест караля[46]. У верасні яму быў пастаўлены дыягназ рак лёгкіх[47].
Каралева-маці[правіць]
Удаўство[правіць]
6 лютага 1952 года кароль Георг VI сканаў у сне, пасля чаго Елізавета стала называцца Яе Вялікасць Каралева-маці Елізавета. Тытул быў прыняты для адрознення ад тытула яе старэйшай дачкі, каралевы Елізаветы II[48]. У народзе стала звацца проста Каралева-маці[49].
Была ў прыгнечаным настроі пасля смерці караля і пераехала ў Шатландыю, але пасля сустрэчы з Чэрчылем аднавіла свае каралеўскія абавязкі[50]. У ліпені 1953 года паехала ў свой першы замежны тур пасля пахаванняў; заклала першы камень у падмурак універсітэцкага каледжа Радэзіі і Ньясалендзе, цяперашняга ўніверсітэта ў Зімбабвэ[51].
Стаўшы ўдавой, каралева кіравала аднаўленнем замка Мей каля ўзбярэжжа Шатландыі, які яна кожны год выкарыстоўвала, каб «уцячы ад усяго»[52] на тры тыдні ў жніўні і ў кастрычніку[53].
Каралева да апошніх дзён любіла скачкі[54] і была пераможцам прыкладна ў 500 гонках. Як калекцыянер твораў мастацтва, набывала працы Клода Манэ, Аўгуста Джона і Петэра Карла Фабержэ[55].
У лютым 1964 года ёй выдалілі апендыкс, што прывяло да адтэрміноўкі запланаванага турнэ па Аўстраліі, Новай Зеландыі і Фіджы да 1966 года[56]. У снежні 1966 года ёй зрабілі аперацыю па выдаленні пухліны тоўстай кішкі[57][58]. У 1984 годзе перанесла аперацыю па выдаленні пухліны грудзей[59].
У 1975 годзе наведала Іран па запрашэнні шаха Рэза Пехлеві. Брытанскі пасол Антоній Парсанс і яго жонка Шэйла адзначылі, наколькі іранцы былі збянтэжаны яе звычкамі гаварыць з усімі, незалежна ад статусу[60]. У перыяд паміж 1976 і 1984 гадамі яна штогод летам наведвала Францыю[61].
Да ўваходжання яе ўнука Чарльза ў шлюб з лэдзі Дыянай Спенсер каралева Елізавета была самым папулярным членам каралеўскай сям'і[7]. Яе подпіс, капялюшы з сеткай і сукенкі з драпаванымі панэлямі сталі адметнай рысай асабістага стылю.
Стогадовая каралева[правіць]
У сваіх пазнейшых гадах, каралева-маці стала вядомая за сваё даўгалецце. Яе 90-годдзе святкавалі парадам 27 чэрвеня; удзельнічала каля 300 арганізацый, заступнікам якіх яна была[62]. У 1995 годзе яна прысутнічала на памятных мерапрыемствах па выпадку заканчэння вайны пяцьдзясят гадоў назад. Каралева-маці перанесла дзве аперацыі: адна з прычыны катаракты левага вока, іншая — імплантацыя тазасцегнавага сустава[63]. У 1998 годзе яе левае сцягно было заменена пасля таго, як яна паслізнулася і звалілася падчас візіту ў стайні Сандрынгема[64]. Яе 100-гадовы юбілей быў пышна адзначаны: адбыўся парад, яе выява з'явілася на манеце ў 20 фунтаў стэрлінгаў[65], яна прысутнічала на абедзе ў Гілдхоле c Джорджам Керы, архібіскупам Кентэрберыйскім[66].
У лістападзе 2000 года каралева-маці зламала ключыцу пры падзенні[67], у снежні 2001 года — зламала таз, але нягледзячы на гэта, яна стаяла на гімне падчас памінальнай службы па мужу 6 лютага наступнага года[68]. Праз тры дні яе другая дачка прынцэса Маргарэт памерла. 13 лютага 2002 года каралева-маці звалілася і зламала руку[69], аднак паехала на пахаванне Маргарэт у капліцу Св. Георгія[70].
Смерць[правіць]
30 сакавіка 2002 года ў 15:15 каралева-маці сканала ў сне ў Роял-Лодж на руках у дачкі, каралевы Елізаветы II. Яна пакутавала ад прастуды апошнія чатыры месяца свайго жыцця[69]. На момант сваёй смерці яна была самым даўгавечным членам каралеўскай сям'і ў гісторыі Вялікабрытаніі.
Гэты рэкорд быў пабіты 24 ліпеня 2003, калі прынцэса Аліса, герцагіня Глостэрская перасягнула мяжу ў 102 гады. Яна памерла ва ўзросце 102 гадоў 29 кастрычніка 2004 года.
Больш за 200 тыс. чалавек на працягу трох дзён праходзілі міма, калі яна ляжала ў труне ў Вэстмінстэрскай зале Вэстмінстэрскага палаца. Кавалерысты стаялі на варце па чатырох вуглах катафалка.
У дзень пахаванняў каралевы-маці, 9 красавіка, генерал-губернатар Канады выпусціў пракламацыю аб тым, каб усе канадцы ўспомнілі каралеву-маці[71]. У Аўстраліі генерал-губернатар чытаў памінальную службу, якая адбылася ў саборы Святога Андрэя, у Сіднеі[72]. У Лондане больш мільёна людзей запоўнілі плошчу каля Вэстмінстэрскага абацтва.
Яе цела ляжала зараз разам з мужам і дачкой у капліцы Св. Георгія ў Віндзорскім замку[73]. Па яе просьбе, пасля яе пахаванняў вянок, які ляжаў на вечку труны, быў аднесены на магілу Невядомага салдата ў Вэстмінстэрскім абацтве, — жэст, які нагадваў ёй дзень вяселля[74].
Грамадскае ўспрыманне[правіць]
Нягледзячы на тое, што каралева-маці лічылася адным з самых папулярных членаў каралеўскай сям'і, якія дапамаглі стабілізаваць папулярнасць манархіі ў цэлым[75][76], Елізавета падвяргалася крытыцы на працягу свайго жыцця.
Некаторыя сцвярджалі, што Елізавета выкарыстоўвала расісцкія абразы для чорных людзей[77]. Вудра Уаят, наадварот, запісаў у сваім дзённіку, што, калі ён выказаў меркаванне, што чорныя не маюць нічога агульнага з «намі», яна сказала яму: «Я вельмі зацікаўлена ў садружнасці, яны ўсе, як мы»[78]. Аднак яна не давярала немцам і сказала Вудра Уаяту: «Ніколі не давярайце ім, ніколі не давяраць ім»[79].
У 1987 годзе яна была падвергнута крытыцы, калі высвятлілася, што двое з яе пляменніц, Кэтрын і Нерыса Боўз-Лаян, патрапілі ў псіхіятрычную бальніцу.
Легенды[правіць]
Сэр Х'ю Касан сказаў, што яна была як «хваля, якая разбівае скалы, яна прыгожая і чароўная, яна трывалая і жывучая. Яна фізічна моцная, адважная, з пачуццём доўгу»[80]. Яна была добра вядомая сваёй сухой вастрынёй. Дазнаўшы, што Эдвіна Маўнтбетэн была пахавана каля мора, яна сказала: «Дарагая Эдвіна мне заўсёды падабалася, як усплёск хвалі»[81].
Яе звычкі часта парадыраваў у сатырычнай тэлевізійнай праграме 1980-х гадоў Спітынг Імедж. У фільмах яе ігралі такія актрысы, як Джульета Обры, Сільвія Сімс, Хелена Бонэм Картэр (фільм The King's Speech, які быў намінаваны на прэмію Оскар за лепшую жаночую ролю другога плану і выйграў прэмію BAFTA за лепшую жаночую ролю другога плану за стварэнне яе вобраза, як каралевы-маці). У Таронта ўстаноўлены бюсты Елізаветы і Георга.
Каралева-маці пакінула сваёй дачцы сядзібу. Яе маёмасць была ацэнена ў 70 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў, уключаючы карціны, яйкі Фабержэ, ювелірныя вырабы і канёў. За восем гадоў да сваёй смерці яна, як паведамляецца, падзяліла грошы паміж сваімі праўнукамі. Самыя важныя творы мастацтва каралевы-маці былі перададзены Каралеўскай калекцыі каралевы[82].
Статуя каралевы Елізаветы, скульптара працы Філіпа Джэксана на Мемарыяле Георга VI, у Лондане, была адкрыта 24 лютага 2009 года[83]. Лайнер «RMS каралева Елізавета» быў названы ў гонар Елізаветы. Яна запусціла карабель 27 верасня 1938 года ў Шатландыі. Елізавета паспела разбіць бутэльку віна аб нос карабля[84].
У сакавіку 2011 былі знойдзены музычныя запісы каралевы ў замку Мей[85]. Яна любіла слухаць шатландскія барабаны, мюзіклы, Тоні Хэнкока, Ноэля Коварда.
Цікавыя факты[правіць]
- 6 студзеня 2000 года каралеве-маці было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Валгаграда» з фармулёўкай «за асаблівыя заслугі ў арганізацыі дапамогі Сталінграду жыхароў Вялікабрытаніі ў перыяд Другой сусветнай вайны і развіцці дружалюбных сувязяў з Расіяй».[86] На сённяшні дзень гэта адзіны выпадак прысваення гэтага звання замежніку.
Тытулы[правіць]
- 4 жніўня 1900 — 16 лютага 1904: Высокашаноўная Елізавета Боўз-Лаян
- 16 лютага 1904 — 26 красавіка 1923: Лэдзі Елізавета Боўз-Лаян
- 26 красавіка 1923 — 11 снежня 1936: Яе Каралеўская Высокасць Герцагіня Ёркская
- 11 снежня 1936 — 6 лютага 1952: Яе Вялікасць Каралева
- 11 снежня 1936 — 14 жніўня 1947 : Яе Імператарская Вялікасць Імператрыца Індыі
- 6 лютага 1952 — 30 сакавіка 2002: Яе Вялікасць Каралева-маці Елізавета
Зноскі[правіць]
- ↑ Дадатак №55932, стар. 8617 (англ.) // London Gazette : газета. — L. — В. 55932. — № 55932. — С. 8617. Дадатак №56653, стар. 1 (англ.) // London Gazette : газета. — L. — В. 56653. — № 56653. — С. 1. №56969, стар. 7439 (англ.) // London Gazette : газета. — L. — В. 56969. — № 56969. — С. 7439.
- ↑ Roberts, pp. 58-59
- ↑ Weir, Alison (1996). Britain's Royal Families: The Complete Genealogy, Revised edition. London: Pimlico. p. 330. ISBN 0-7126-7448-9.
- ↑ Yvonne's Royalty Home Page— Royal Christenings
- ↑ Vickers, p. 8
- ↑ Shawcross, p. 85
- ↑ 7,0 7,1 Ezard, John (1 April 2002). A life of legend, duty and devotion. 18.
- ↑ Airlie, Mabell (1962). Thatched with Gold. London: Hutchinson. p. 167.
- ↑ Shawcross, pp. 133—135
- ↑ Shawcross, pp. 135—136
- ↑ Shawcross, p. 136
- ↑ Longford, p. 23
- ↑ Shawcross, p. 177
- ↑ Vickers, p. 64
- ↑ Shawcross, p. 168
- ↑ Letter from Albert to Queen Mary, 25 May 1923, quoted in Shawcross, p. 185
- ↑ Shawcross, pp. 218—219
- ↑ Letter from Elizabeth to Lady Strathmore, 1 November 1924, quoted in Shawcross, p. 217
- ↑ Shawcross, pp. 221—240
- ↑ Queen Elizabeth The Queen Mother > Royal tours. Official web site of the British monarchy. http://www.royal.gov.uk/HistoryoftheMonarchy/The%20House%20of%20Windsor%20from%201952/QueenElizabethTheQueenMother/Royaltours.aspx. Retrieved on 1 May 2009.
- ↑ The Duke of Windsor (1951). A King's Story. London: Cassell and Co., p. 387
- ↑ Shawcross, p. 397
- ↑ Shawcross, p. 430
- ↑ Shawcross, pp. 434—436
- ↑ Galbraith, William (1989) (PDF). Fiftieth Anniversary of the 1939 Royal Visit. 12. Ottawa: Commonwealth Parliamentary Association. 7–8. http://www.revparl.ca/12/3/12n3_89e.pdf. Retrieved on 14 December 2009.
- ↑ Bousfield, Arthur; Toffoli, Garry (1989). Royal Spring: The Royal Tour of 1939 and the Queen Mother in Canada. Toronto: Dundurn Press. pp. 65–66. ISBN 1-55002-065-X. http://books.google.com/?id=1Go5p_CN8UQC&printsec=frontcover&q=.
- ↑ Lanctot, Gustave (1964). Royal Tour of King George VI and Queen Elizabeth in Canada and the United States of America 1939. Toronto: E. P. Taylor Foundation.
- ↑ Library and Archives Canada. The Royal Tour of 1939. Queen's Printer for Canada. http://www.collectionscanada.gc.ca/king/023011-1070.06-e.html. Retrieved on 12 December 2009.
- ↑ Bell, Peter (October 2002). The Foreign Office and the 1939 Royal Visit to America: Courting the USA in an Era of Isolationism. 37. 599–616. doi:.
- ↑ Rhodes, Benjamin D. (2001). United States foreign policy in the interwar period, 1918–1941. Greenwood. p. 153. ISBN 0-275-94825-0.
- ↑ Reynolds, David (August 1983). FDR's Foreign Policy and the British Royal Visit to the U.S.A., 1939. 45. 461–472. doi:.
- ↑ Rhodes, Benjamin D. (April 1978). The British Royal Visit of 1939 and the "Psychological Approach" to the United States. 2. 197–211. doi:.
- ↑ Speech delivered by Her Majesty the Queen at the Fairmont Hotel, Vancouver, Monday, 7 October 2002 as reported in e.g. Joyce, Greg (8 October 2002) «Queen plays tribute to Canada, thanks citizens for their support», The Canadian Press
- ↑ Shawcross, pp. 457—461; Vickers, p. 187
- ↑ Shawcross, p. 479
- ↑ Shawcross, p. 515
- ↑ Queen Elizabeth The Queen Mother > Activities as Queen. Official web site of the British monarchy. http://www.royal.gov.uk/HistoryoftheMonarchy/The%20House%20of%20Windsor%20from%201952/QueenElizabethTheQueenMother/ActivitiesasQueen.aspx. Retrieved on 1 May 2009.
- ↑ Moore, Lucy (31 March 2002). A wicked twinkle and a streak of steel. http://www.guardian.co.uk/queenmother/article/0,,676855,00.html. Retrieved on 1 May 2009.
- ↑ Hartnell, Norman (1955), Silver and Gold, Evans Bros., pp. 101—102, quoted in Shawcross, p. 526 and Vickers, p. 219
- ↑ Vickers, p. 229
- ↑ Bradford, p. 321; Shawcross, p. 516
- ↑ Langworth, Richard M. (Spring 2002). HM Queen Elizabeth The Queen Mother 1900–2002. The Churchill Centre. http://www.winstonchurchill.org/support/the-churchill-centre/publications/finest-hour/issues-109-to-144/no-114/632--hm-queen-elizabeth-the-queen-mother-1900-2002. Retrieved on 1 May 2010.
- ↑ Shawcross, p. 412
- ↑ Pierce, Andrew (13 May 2006). What Queen Mother really thought of Attlee's socialist 'heaven on earth'. London. http://www.timesonline.co.uk/tol/news/uk/article717201.ece. Retrieved on 1 May 2009.
- ↑ Shawcross, pp. 637—640
- ↑ Shawcross, pp. 645—646
- ↑ Shawcross, p. 647
- ↑ McCluskey, Peter. Elizabeth: The Queen Mother. CBC News. http://www.cbc.ca/news/obit/queenmother/. Retrieved on 1 May 2009.
- ↑ ELIZABETH, QUEEN CONSORT, 1900—2002: A Mum for All Seasons: — TIME
- ↑ Hogg and Mortimer, p. 161
- ↑ Shawcross, pp. 686—688; Vickers, p. 324
- ↑ Vickers, p. 314
- ↑ The Queen Elizabeth Castle Of Mey Trust. http://www.castleofmey.org.uk/castle-ownership.html. Retrieved on 1 May 2009.
- ↑ Shawcross, pp. 703—704
- ↑ Queen Elizabeth The Queen Mother. The Royal Collection. http://www.royalcollection.org.uk/collection/the-collectors/queen-elizabeth. Retrieved on 31 October 2009.
- ↑ Shawcross, p. 806
- ↑ Queen Mother 'had colon cancer'. BBC. 17 September 2009. http://news.bbc.co.uk/2/hi/uk_news/8259474.stm. Retrieved on 22 September 2009.
- ↑ Shawcross, p. 817
- ↑ Shawcross, p. 875
- ↑ Shawcross, pp. 822—823
- ↑ Shawcross, pp. 827—831
- ↑ Shawcross, pp. 732, 882
- ↑ Shawcross, pp. 903—904
- ↑ Shawcross, p. 912
- ↑ Commemorative Bank Note for 100th Birthday of Queen Elizabeth the Queen Mother. Rampant Scotland. http://www.rampantscotland.com/SCM/qetqm100.htm. Retrieved on 1 May 2009.
- ↑ Vickers, p. 490
- ↑ Shawcross, p. 925
- ↑ Vickers, p. 495
- ↑ 69,0 69,1 Queen Mother hurt in minor fall. BBC. 13 February 2002. http://news.bbc.co.uk/1/hi/uk/1818165.stm. Retrieved on 1 May 2009.
- ↑ Shawcross, p. 930; Vickers, pp. 497—498
- ↑ Government of Canada Publications Publication Information > Proclamation Requesting that the People of Canada Set Aside April 9, 2002, as the Day on Which They Honour the Memory of Our Dearly Beloved Mother, Her Late Majesty Queen Elizabeth the Queen Mother, Who Passed Away on March 30, 2002. Queen's Printer for Canada. Праверана 4 кастрычніка 2010.
- ↑ Memorial Service for HM Queen Elizabeth, The Queen Mother. Sydney Anglicans. 9 April 2002. http://www.sydneyanglicans.net/mediareleases/23a/. Retrieved on 2 March 2011.
- ↑ Queues at Queen Mother vault. CNN. 10 April 2002. http://edition.cnn.com/2002/WORLD/europe/04/10/uk.queenmum/index.html. Retrieved on 1 May 2009.
- ↑ Mourners visit Queen Mother's vault. BBC. 10 April 2002. http://news.bbc.co.uk/1/hi/uk/1920360.stm. Retrieved on 1 May 2009.
- ↑ Goldman, Lawrence (May 2006) «Elizabeth (1900—2002)», Oxford Dictionary of National Biography, Oxford University Press, doi:10.1093/ref:odnb/76927, retrieved 1 May 2009 (Subscription required)
- ↑ Shawcross, p. 942
- ↑ Kelley, Kitty (1977). The Royals. New York: Time Warner.
- ↑ Wyatt, Woodrow; Edited by Sarah Curtis (1999). The Journals of Woodrow Wyatt: Volume II. London: Macmillan. p. 547. ISBN 0-333-77405-1.
- ↑ Wyatt, Volume II p. 608
- ↑ Hogg and Mortimer, p. 122
- ↑ Queen of Quips. 7 August 2000.
- ↑ Queen Inherits Queen Mother's Estate. BBC News. 17 May 2002. http://news.bbc.co.uk/1/hi/uk/1993665.stm. Retrieved on 1 May 2009.
- ↑ Queen Mother statue is unveiled. BBC. 24 February 2009. http://news.bbc.co.uk/1/hi/uk/7906986.stm. Retrieved on 1 May 2009.
- ↑ Hutchings, David F. (2003) Pride of the North Atlantic. A Maritime Trilogy, Waterfront.
- ↑ The Queen Mother's regal taste in music at telegraph.co.uk
- ↑ Ганаровыя грамадзяне Валгаграда
Літаратура[правіць]
- Bradford, Sarah (1989). The Reluctant King: The Life and Reign of George VI. New York: St Martin's.
- Forbes, Grania (1999). My Darling Buffy: The Early Life of The Queen Mother. Headline Book Publishing. ISBN 978-0-7472-7387-5.
- Hogg, James; Mortimer, Michael (eds.) (2002). The Queen Mother Remembered. BBC Books. ISBN 0-563-36214-6.
- Howarth, Patrick (1987). George VI. Century Hutchinson. ISBN 0-09-171000-6.
- Goldman, Lawrence (May 2006) «Elizabeth (1900—2002)», Oxford Dictionary of National Biography, Oxford University Press, doi:10.1093/ref:odnb/76927, retrieved 1 May 2009 (Subscription required)
- Longford, Elizabeth (1981). The Queen Mother. Weidenfeld & Nicolson.
- Roberts, Andrew; Edited by Antonia Fraser (2000). The House of Windsor. London: Cassell and Co.. ISBN 0-304-35406-6.
- Shawcross, William (2009). Queen Elizabeth The Queen Mother: The Official Biography. Macmillan. ISBN 978-1-4050-4859-0.
- Vickers, Hugo (2006). Elizabeth: The Queen Mother. Arrow Books/Random House. ISBN 978-0-09-947662-7.
Спасылкі[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Елізавета Боўз-Лаян- Афіцыйны сайт
- Remember This—An Elegy on the death of HM Queen Elizabeth, The Queen Mother by Andrew Motion, Poet Laureate, at the BBC
- Order of Canada Citation
- CBC Digital Archives — Their Majesties in Canada: The 1939 Royal Tour
- The Queen Mother's Wedding on The Royal Channel on YouTube.com
| Продкі Елізаветы Боўз-Лаян | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
- Асобы
- Нарадзіліся 4 жніўня
- Нарадзіліся ў 1900 годзе
- Нарадзіліся ў Лондане
- Памерлі 30 сакавіка
- Памерлі ў 2002 годзе
- Памерлі ў Віндзары
- Кавалеры ордэна Падвязкі
- Кавалеры ордэна Чартапалоху
- Дамы Вялікага Крыжа ордэна Брытанскай імперыі
- Кавалеры Каралеўскага Віктарыянскага ордэна
- Кавалеры ордэна Новай Зеландыі
- Кампаньёны ордэна Канады
- Кавалеры ордэна Святога Савы
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «Сонца Перу»
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна Кароны Румыніі 1 ступені
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Нідэрландскага льва
- Кавалеры нарвежскага Ваеннага крыжа
- Дамы ордэна Каштоўнай кароны 1 класа
- Вікіпедыя:Добрыя артыкулы
- Вікіпедыя:Добрыя артыкулы пра палітыка
- Мужы і жонкі манархаў Вялікабрытаніі
- Каралеўскія члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Стогадовыя доўгажыхары
- Ганаровыя грамадзяне Валгаграда