Адміністрацыйны падзел Італіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рэгіёны Італіі)

Паводле Канстытуцыі ад 11 снежня 1947 года (ст. 116), Італьянская Рэспубліка падзяляецца на 20 абласцей (рэгіёнаў, італ.: regioni), з якіх 5, у якіх кампактна пражываюць этнічныя і моўныя меншасці, маюць адменны аўтаномны статус і дадатковыя (акрамя італьянскага) афіцыйныя мовы (азначаны ў дужках у ніжэйзгаданым спісе):

1. Абруца
2. Вале-д’Аоста (французская мова)
3. Апулія
4. Базіліката
5. Калабрыя
6. Кампанія
7. Эмілія-Раманья
8. Фрыўлі-Венецыя-Джулія (фрыўльская, нямецкая, славенская і венецкая мовы)
9. Лацыа
10. Лігурыя
11. Ламбардыя
12. Марке
13. Малізэ
14. П’емонт
15. Сардзінія (сардзінская мова)
16. Сіцылія (сіцылійская мова)
17. Трэнціна — Альта-Адыджэ (нямецкая, ладынская мовы)
18. Таскана
19. Умбрыя
20. Венета

Нумары ў спісе адпавядаюць нумарам на карце.

У рэгіёнах ёсць свае парламенты — рэгіянальныя саветы і ўрады — джунты (giunti), якія маюць паўнамоцтвы ў пытаннях мясцовага самакіравання. Усе рэгіёны, акрамя Вале-д'Аоста, падзяляюцца на правінцыі (італ.: province), якіх налічваецца 110 (дзве з іх, Трэнта і Бальцана з рэгіёне Трэнціна-Альта-Адыджэ, таксама маюць аўтаномны статус). Правінцыі, у сваю чаргу, падзяляюцца на камуны (абшчыны, італ.: communi), якія могуць таксама падпадзяляцца на тэрытарыяльныя часткі (італ.: frazioni). Камуны вельмі разнастайныя па памерах; самай вялікай камунай Італіі па плошчы і насельніцтву з'яўляецца Рым (1285 км2, 2,76 млн чал.), самай маленькай па плошчы — Ф'ера-дзі-Прым'ера (0,15 км2), па насельніцтвў — Педэзіна (34 чал.).

Вобласць Сталіца Насельніцтва Плошча (км²) Шчыльнасць (чал./км²) Правінцыі Лік камун
Ламбардыя Мілан 9 742 676 23 861 378,5 Бергама, Брэшыя, Кома, Крэмона, Леко, Лодзі, Мантуя, Мілан, Монца і Брыянца, Павія, Сондрыё, Варэзэ. 1544
Кампанія Неапаль 5 813 542 13 592 419,5 Авеліна, Беневента, Казерта, Неапаль, Салерна. 551
Лацыа Рым 5 626 710 17 210 297,1 Фразінонэ, Лаціна, Рыеці, Рым, Вітэрба. 378
Сіцылія Палерма 5 029 683 25 701 193,3 Агрыджэнта, Кальтанісета, Катанія, Эна[няпэўнае слова], Месіна, Палерма, Рагуза, Сіракуза, Трапані. 390
Венета Венецыя 4 885 548 18 390 246,2 Белуна, Падуя, Равіга, Трэвіза, Венецыя, Верона, Вічэнца. 581
П’емонт Турын 4 424 800 25 398 165,9 Алесандрыя, Асці, Б'ела, Кунеа, Навара, Турын, Вербана-Кузьё-Асола, Верчэлі. 1206
Апулія Бары 4 079 702 19 364 207,6 Бары, Барлета-Андрыя-Трані*, Брындызі, Лечэ, Фоджа, Таранта. 258
Эмілія-Раманья Балоння 4 293 825 22 122 180,1 Балоння, Ферара, Фарлі-Чэзена, Модэна, Парма, П'ячэнца, Равена, Рэджа-Эмілія, Рыміні. 348
Таскана Фларэнцыя 3 686 377 22 990 152,1 Арэца, Фларэнцыя, Грасета, Ліворна, Лука, Маса-Карара, Піза, Пістоя, Прата, Сіена. 287
Калабрыя Катандзара 2 009 124 15 083 133,4 Катандзара, Казенца, Кратонэ, Рэджа-Калабрыя, Віба-Валентыя. 409
Сардзінія Кальяры 1 671 001 24 090 67,7 Кальяры, Карбонія-Іглезіяс, Медыё-Кампідана, Нуара, Альястра, Ольбія-Тэмпіё, Арыстана, Сасары. 377
Лігурыя Генуя 1 614 924 5 421 289,9 Генуя, Імперыя, Спецыя, Савона. 235
Марке Анкона 1 569 578 9 695 151,7 Анкона, Аскалі-Пичено, Ферма*, Мачэрата, Пезара-э-Урбына. 239
Абруца Л'Аквіла 1 334 675 10 793 117,0 К'еці, Аквіла, Пескара, Тэрама. 305
Фрыўлі-Венецыя-Джулія Трыест 1 230 936 7 712 151,2 Гарыцыя, Пардэнонэ, Трыест, Удынэ. 218
Трэнціна-Альта-Адыджэ Трэнта і Бальцана/Боцэн 1 007 267 13 599 69,1 Бальцана/Боцэн, Трэнтэ. 333
Умбрыя Перуджа 893 075 8 454 97,7 Перуджа, Тэрні. 92
Базіліката Патэнца 590 601 9 992 59,8 Матэра, Патэнца. 131
Малізэ Кампабаса 320 838 4 438 72,2 Кампабаса, Ізернія. 136
Вале-д’Аоста Аоста/Аост 126 660 3 266 36,6 - 74
Усяго ў Італіі 56 977 736 301 171 189,2 8 092

Гістарычныя адміністрацыйныя адзінкі[правіць | правіць зыходнік]