Савецка-фінляндская вайна, 1939-1940

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Савецка-фінская вайна (1939—1940)
Другая сусветная вайнаВыява:Finn ski troops.jpg
Finn ski troops.jpg
Фінскія лыжнікі на пазіцыі.
Дата 30 лістапада 193912 сакавіка 1940
Месца Усходняя Фінляндыя, Карэлія, Мурманская вобласць
Вынік Перамога СССР
Маскоўскі мірны дагавор (1940)
Cупраціўнікі
Flag of Finland.svg Фінляндыя Сцяг СССР СССР
Камандуючыя
Фінляндыя К. Г. Э. Манергейм
Фінляндыя Ялмар Сііласвуа
Сцяг СССР К. Я. Варашылаў

Сцяг СССР С. К. Цімашэнка

Сілы бакоў
Паводле фінскіх даных
на 30 лістапада 1939:

250 тысяч салдатаў
30 танкаў
130 самалётаў[1][2]

Паводле расійскіх крыніц
на 30 лістапада 1939:

Рэгулярныя войскі:
265 тысяч чалавек
194 жалезабетонных бункераў і 805 дрэва-каменна-земляных агнявых пунктаў. 534 прылады (без уліку берагавых батарэй)
64 танка
270 самалётаў
29 караблёў
+500 тысяч рэзервістаў
~300 гармат у запасе[3]

Ваенныя страты
Паводле фінскіх даных:
25 904 забітых[4]
43 557 раненых[5]
1000 пленных[6]

Паводле расійскіх крыніц:
да 95 тысяч[7] салдат забітымі
45 тысяч параненымі
806 палоннымі

71 214 забіта і памерла на этапах санітарнай эвакуацыі
16 292 памерла ад ран і хвароб у шпіталях
39 369 згінула без весткі
264 908 санітарных страт[8]
 Прагляд гэтага шаблона Савецка-фінская вайна (1939—1940)
 
Войны незалежнай Фінляндыі
Грамадзянская вайна Першая савецка-фінская вайна Другая савецка-фінская вайна Савецка-фінская вайна 1939—1940 гадоў Савецка-фінская вайна 1941—1944 гадоў Лапландская вайна

Савецка-фінляндская вайна 1939—1940 (у фінскай літаратуры — Talvisota, «Зімняя вайна»), ваенныя дзеянні з 30 лістапада 1939 года па 12 сакавіка 1940 года савецкіх войск супраць войск Фінляндыі. Вайна фармальна не аб'яўлялася, але СССР афіцыйна разарваў дыпламатычныя адносіны з Фінляндыяй.

Прычыны і перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сутыкненне дзвюх краін выклікана імкненнем СССР — у стратэгічным кантэксце Другой сусветнай вайны — адсунуць дзяржаўную граніцу далей ад Ленінграда. Фінляндыі быў прапанаваны тэрытарыяльны абмен (СССР быў гатовы аддаць удвая большую плошчу ў Карэліі), ад якога яна адмовілася.

На працягу дзесяцігоддзяў савецка-фінскія адносіны пасля серыі войн 1918—1922 гадоў заставаліся нестабільнымі, характарызаваліся ўзаемным недаверам.

Хада вайны[правіць | правіць зыходнік]

Прычынай для вайны быў названы інцыдэнт артылерыйскага абстрэлу тэрыторыі СССР. Праз шмат гадоў Н. С. Хрушчоў (на той час ужо былы кіраўнік СССР) пісаў, што гэты абстрэл быў арганізаваны камандармам 1-га рангу Рыгорам Куліком. Савецкі бок адмовіўся ад прапановы Фінляндыі стварыць сумесную камісію дзеля расследавання інцыдэнту і праз 2 дні разарваў дамову аб ненападзе, а яшчэ праз 2 — пачаў вайну.

Войскі Ленінградскай ваеннай акругі ўступілі на тэрыторыю Фінляндыі. Галоўныя падзеі вайны адбываліся на Карэльскім перашыйку па «Лініі Манергейма». Дзеянні сухапутных войск СССР падтрымліваў Балтыйскі флот, у складзе якога ваяваў падшэфны карабель БССР — лідар эсмінцаў «Мінск». Вайна праходзіла ў цяжкіх умовах, пацягнула вялікія страты з абодвух бакоў.

У снежні 1939 г. ў раёне баявых дзеянняў былі маразы ніжэй за 30 градусаў. Фінскае войска было значна лепш падрыхтавана да халадоў, ад якіх памерзла шмат савецкіх салдат. Амаль поўная адсутнасць дарог, багністая і лясістая мясцовасць значна ўскладнялі рух Чырвонай арміі.

Пасля прарыву савецкімі войскамі ў пачатку сакавіка 1940 года «Лініі Манергейма» і захопу 12 сакавіка Выбарга, у той жа дзень у Маскве быў падпісаны мірны дагавор. СССР набыў патрэбныя яму землі, адсунуў граніцу на поўнач ад Ленінграда, атрымаў у арэнду востраў Ханка з правам стварэння на ім ваенна-марской базы.

Вынікі вайны[правіць | правіць зыходнік]

Стратэгічнае становішча СССР па выніках вайны пагоршылася: быў падарваны яго міжнародны аўтарытэт, Ліга Нацый выключыла яго са сваіх членаў, Фінляндыя адышла ад палітыкі нейтралітэту і зблізілася з Германіяй. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны Фінляндыя выступіла на баку Германіі, назваўшы сваю рэваншысцкую акцыю «Вайной-працягам».

Таксама шматлікія праяўленыя ў вайне слабыя бакі Чырвонай арміі і вялікія людскія страты СССР (22 830 забітых фінаў супраць 131 476 забітых і згінуўшых без весткі савецкіх вайскоўцаў[1]) умацавалі Гітлера ў рашучасці напасці на Савецкі Саюз. Акрамя тага СССР страціў 406 самалётаў супраць 62 фінскіх, 653 танка супраць 50 фінскіх[2]. Асноўнымі прычынамі было горшае ўзбраенне савецкай арміі (амаль адсутнічала аўтаматычая зброя), халатнасць часткі службовых асоб і неадэкватнае ўяўленне савецкага ўрада аб сацыяльна-палітычным клімаце ў Фянляндыі. Так меркавалася, што фінскі пралетарыят павінны паўстаць супраць пануючага ў Фінляндыі ладу і далучыцца да Чырвонай арміі. Але на самой справе ўзровень жыцця насельніцтва ў Фінляндыі быў вышэйшы, чым у СССР, нацыя была кансалідаванай і таму аказала аб'яднанае супраціўленне савецкім войскам.

За баявыя подзвігі ў савецка-фінляндскай вайне 20 беларусам і ўраджэнцам Беларусі было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза: П. Р. Алейнікаву, Дз. Д.Валенціку, Б. В. Воўку, І. І. Валасевічу, М. М. Гармозе, А. І. Дыдышку, П. В. Кандрацьеву, І. П. Кірпічову, І. М. Кобзуну, В.Дз. Кучараваму, І. М. Максіменю, І. В. Матрунчыку, Р. С. Пінчуку, М. В. Рапейку, І. М. Саламонікаву, М. П. Сінюціну, М. Ф. Турцэвічу, А. Р. Целяшову, С. І. Чарняку, С. Я. Ялейнікаву.

Зноскі

  1. Pentti Virrankoski Suomen Historia 2, 2001, ISBN 951-746-342-1, SKS
  2. Erkki Kakela Laguksen miehet, marskin nyrkki: Suomalainen panssariyhtyma 1941—1944, 1992, ISBN 952-90-3858-5, Panssarikilta
  3. Коллектив авторов. Россия и СССР в войнах ХХ века: Потери Вооружённых Сил / Г. Ф. Кривошеев. — М.: ОЛМА-ПРЕСС, 2001. — С. 191. — 608 с. — (Архив). — 5 000 экз. — ISBN 5-224-01515-4
  4. Kurenmaa, Pekka; Lentilä, Riitta (2007). "Sodan tappiot". in Leskinen, Jari; Juutilainen, Antti (in Finnish). Jatkosodan pikkujättiläinen. p. 1152. ISBN 951-0-28690-7. 
  5. Lentilä, Riitta; Juutilainen, Antti (2007). "Talvisodan uhrit". in Leskinen, Jari; Juutilainen, Antti (in Finnish). Talvisodan pikkujättiläinen. p. 821. ISBN 978-951-0-23536-2. 
  6. Malmi, Timo (2007). "Suomalaiset sotavangit". in Leskinen, Jari; Juutilainen, Antti (in Finnish). Talvisodan pikkujättiläinen. p. 792. ISBN 978-951-0-23536-2. 
  7. Военно-исторический журнал, 1993, No 4, с. 7.
  8. Под общей редакцией Г.Ф. Кривошеева Расія і СССР у войнах XX стагоддзя. Страты ўзброеных сіл. Статыстычнае даследаванне — II. — М.: Олма-Пресс, 2001. — 608 с. — ISBN 5-224-01515-4. Табліцы 109 і 111

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Беларусь у Другой сусветнай вайне
Польская абарончая вайна 1939Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССРСавецка-фінляндская вайна 1939-1940Вялікая Айчынная вайна 1941-1945Савецка-японская вайна 1945
Аперацыі: Абарончая аперацыя на Беларусі, 1941Аперацыя Баграціён
Звязаныя тэмы: Нямецкая акупацыя Беларусі 1941-1944Беларуская народная самапомачБеларуская цэнтральная радаСавецкі партызанскі рух, 1941-1944Армія Краёва

Шаблон:Войны Расіі