(433) Эрас
| (433) Эрас | |
| Адкрыццё | |
|---|---|
| Першаадкрывальнік | Карл Віт |
| Дата выяўлення | 13 жніўня 1898 |
| Альтэрнатыўныя абазначэнні | 1898 DQ 1956 PC |
| Катэгорыя | Калязямныя астэроіды (Амуры) |
| Арбітальныя характарыстыкі | |
|
|
|
| Эксцэнтрысітэт (e) | 0,223 |
| Вялікая паўвось (a) | 218,114 млн км (1,458 а. а.) |
| Перыгелій (q) | 169,474 млн км (1,13287 а. а.) |
| Афелій (Q) | 266,753 млн км (1,78313 а. а.) |
| Перыяд абарачэння (P) | 643,035 сут (1,761 г) |
| Сярэдняя арбітальная хуткасць | 24,357 км/с |
| Схіленне (i) | 10,831° |
| Даўгата ўзыходнага вузла (Ω) | 304,376° |
| Аргумент перыгелія (ω) | 178,667° |
| Сярэдняя анамалія (M) | 79,890° |
| Фізічныя характарыстыкі | |
| Дыяметр | 16,84 км (34,4×11,2×11,2 км) |
| Маса | 6,69×1015 кг |
| Шчыльнасць | 2,67 г/см³ |
| Паскарэнне вольнага падзення на паверхні | ? м/с² |
| 2-я касмічная хуткасць | ? м/с |
| Перыяд вярчэння | 5,270 гадз |
| Спектральны клас | S |
| Абсалютная зорная велічыня | 11,16 m |
| Альбеда | 0,25 |
| Сярэдняя тэмпература паверхні | ? K |
433 Э́рас — астэроід, які абарачаецца вакол Сонца па эліптычнай арбіце, што праходзіць пераважна паміж арбітамі Зямлі і Марса. Належыць да ліку калязямных аб'ектаў. Названы ў гонар старажытнагрэчаскага бога кахання.
Сярэдняя адлегласць ад Сонца 172,8 млн км. Памеры астэроіда: 33x13x13 км.
31 студзеня 2012 Эрас пройдзе на адлегласці прыкладна 0,179 а. а. (26,7 млн км) ад Зямлі, дасягнуўшы зорнай велічыні +8,5.
Эрас — пакуль адзіны астэроід на які змог сесці касьмічны апарат-зонд (NEAR — Shoemaker).
Даследаванне [правіць]
Астэроід адкрыты ў 1898 нямецкім астраномам Карлам Вітам.
У 1995 Кангрэс ЗША прыняў праграму па пошуку і даследаванню калязямных астэроідаў. Першым касмічным апаратам, запушчаным у рамках адпаведнай праграмы NASA стаў NEAR — Shoemaker. Старт апарата адбыўся 17 лютага 1996. 14 лютага 2000 NEAR выйшаў на арбіту блізкую да эліптычнай (323 на 370 км) вакол астэроіда 433 Эрас. На працягу наступных двух месяцаў апарат паступова набліжаўся да астероіда, пакуль адлегласць да малой планеты не склала 50 км. На гэтай арбіце NEAR застаўся да жніўня, пасля чаго ён пабываў яшчэ на некалькіх арбітах, а ў снежні 2000 наблізіўся да паверхні астэроіда амаль ушчыльную. За гэты час навукоўцы атрымалі каштоўную інфармацыю аб Эрасе.
12 лютага 2001 пачаліся манеўры па зніжэнні касмічнага апарата NEAR — Shoemaker на паверхню астэроіда 433 Эрас, у выніку адбылося судакрананне апарата з паверхняю астэроіда. Да самай пасадкі з борта зонда на Зямлю поступалі фатаграфіі. Спектрометр і магнітометр перадавалі звесткі аб складзе парод і магнітным полі астэроіда да пачатку красавіка 2001.
Зноскі
- ↑ JPL Small-Body Database Browser: 433 Eros. Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2011. Праверана 27 лістапада 2008.
Спасылкі [правіць]
- База даных JPL НАСА па малых целах Сонечнай сістэмы (433)
- Astronomy Picture of the Day (англ.) (26 ліпеня 2010). Праверана 21 мая 2013.
| Сонечная сістэма | |
|---|---|
|
|
|
|
Малыя целы: метэароіды · астэроіды/іх спадарожнікі (калязямныя · асноўнага пояса · траянцы · кентаўры) · транснептунавыя (ПК · РД) · дамаклоіды · каметы (ВО)
|
| Даследаванне астэроідаў касмічнымі апаратамі | ||
|---|---|---|
| Пралётныя | Галілеа · NEAR Shoemaker · Deep Space 1 · Стардаст · New Horizons · Разета · Касіні — Гюйгенс | |
| З арбіты | NEAR Shoemaker · Хаябуса · Dawn | |
| Спушчальныя | NEAR Shoemaker · Хаябуса | |
| Будучыя | OSIRIS · Don Quijote · SIMONE | |
| Гл. таксама | Гаспра · Іда · Мацільда · Эрас · Брайль · Анафранк · APL · Штэйнс · Лютэцыя · Мазурскі · Ітакава · Веста · Цэрэра · 1999 RQ36 | |
| Курсівам выдзелены дзеючыя АМС | ||
| Гэта пачатак артыкула пра астэроіды. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |