Андрэй Віктаравіч Шорац

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Шорац
Сцяг Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі
30 чэрвеня 2011 — 6 лістапада 2014
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Папярэднік Уладзімір Белахвостаў
Пераемнік Аляксандр Церахаў
Сцяг Старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Сцяг
6 лістапада 2014 — 24 лістапада 2018
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Папярэднік Мікалай Аляксандравіч Ладуцька
Пераемнік Анатоль Аляксандравіч Сівак

Нараджэнне 12 красавіка 1973(1973-04-12) (51 год)
Дзеці Іван, Дар'я
Адукацыя Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (1995)
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (1999)
Дзейнасць палітык

Андрэй Віктаравіч Шорац (1973, Віцебск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1973 г. у Віцебску.

У 1995 г. скончыў Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, у 1999Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце.

У 1995—1997 гг. працаваў інжынерам-тэхнолагам, намеснікам начальніка цэха ААТ «Віцебскі прыборабудаўнічы завод».

У 1997—1998 гг. - першы сакратар Кастрычніцкага раённага камітэта БПСМ Віцебска.

У 19992002 гг. — вядучы інжынер, начальнік упраўлення кааператыўнай прамысловасці, начальнік упраўлення якасці Віцебскага аблспажыўсаюза.

У 2002—2005 гг. — начальнік аддзела энергетыкі і транспарту ўпраўлення прамысловасці, энергетыкі і транспарту, начальнік аддзела энергетыкі, транспарта і сувязі Віцебскага аблвыканкама.

У 20052010 гг. — начальнік упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага аблвыканкама. З 8 чэрвеня 2010 года быў намеснікам міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь[1]. 30 чэрвеня 2011 года быў адстаўлены[2] і павышаны да пасады міністра[3].

6 лістапада 2014 года прызначаны старшынёй Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Зноскі

Спасылкі