Балбасаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Балбасаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Аршанскі раён
Уключае 2 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Балбасава
Дата ўтварэння 26 кастрычніка 1996
Дата скасавання 15 чэрвеня 2000
Насельніцтва
  • 4 247 чал. (1999)

Балба́саўскі  сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Балбасава (цяпер — гарадскі пасёлак).

На 1 студзеня 1999 года — 2 населеныя пункты: вёскі Балбасава і Барсукі.

Гісторыя

26 кастрычніка 1996 года ўтвораны Балбасаўскі сельсавет у складзе Аршанскага раёна з цэнтрам ў вёсцы Балбасава[1]. 15 чэрвеня 2000 года Балбасава атрымала статус гарадскога пасёлка, па прычыне аго замест сельсавета быў утвораны пассавет. 22 студзеня 2001 года г.п. Балбасава і вёска Барсукі пераданы ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Аршанскага гарадскога савета[2], у 2013 годзе ў сувязі з аб’яднаннем горада Оршы і Аршанскага раёна Балбасава з Барсукамі зноў апынуліся ў складзе апошняга. 3 студзеня 2017 года вёска Барсукі ўвайшла ў мяжу г.п. Балбасава[3].

Зноскі

Спасылкі