Марцін Храптовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марцін Храптовіч
Герб «Адрованж»
Герб «Адрованж»
3-і Падскарбі дворны літоўскі
1502 — 1504
Папярэднік Фёдар Храптовіч
Пераемнік Іван Андрэевіч Солтан

Смерць 1526(1526)
Род Храптовічы
Бацька Багдан Храптовіч
Маці невядома
Жонка Ганна Глінская
Дзеці Меркурый, Багдан

Марцін Храптовіч (? — 1526) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

Разам са сваімі братамі быў адным з уплывовых дзеячаў скарбу ВКЛ на мяжы XV і XVI стагоддзяў. Канюшы дворны ВКЛ у 14951509, намеснік зблянскі ў 1497, жалудоцкі ў 1501. Пасля свайго брата Фёдара стаў дворным літоўскім падскарбіем (быў ім у 15021504), у 15051509 лоўчы ВКЛ.

Прымаў удзел у мяцежы Глінскіх, за што быў пазбаўлены пасад і зняволены (1509—1511). Пасля вызвалення некаторы час не займаў пасад, у 1524 канюшы троцкі і маршалак гаспадарскі.

Сям'я

Прадстаўнік роду Храптовічаў герба «Адрованж», сын Багдана і яго другой невядомай жонкі. Меў братоў Івана Літавора, Фёдара і Васіля.

Яго жонкай была Ганна з Глінскіх. Меў сыноў Меркурыя, які памер маладым, і Багдана, старосту эйшышскага.

Крыніцы

Зноскі

Спасылкі