Мікалай Сапега (сын Багдана)
Выгляд
Мікалай Сапега | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Фёдар Тышкевіч | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Слушка | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Пац | ||||||
Пераемнік | Пётр Тышкевіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1558 | ||||||
Смерць | 1638 | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Сапегі | ||||||
Бацька | Багдан Сапега | ||||||
Маці | Марына з Капустаў | ||||||
Жонка |
Рэгіна з Дарагастайскіх Соф'я з Дэмбоўскіх |
||||||
Дзеці | ад 1-га шлюбу: Павел, Тамаш, Казімір Мікалай, Альжбета | ||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікалай Сапега (1558 — 1638) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Ваявода менскі (1611—1618) і новагародскі (з 1618).
Біяграфія
Вучыўся Балонскім універсітэце, потым у Рыме і Арлеане. Пасля вяртання быў паслом на соймы, у 1596 ездзіў з дыпламатычнай місіяй у Швецыю.
У 1608—1609 лячыўся ў Карлавых Варах. Пасля вяртання ў 1611 атрымаў пасаду менскага ваяводы. З 1618 — ваявода новагародскі.
Сям'я
З магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Багдана і Ганны з Вішнявецкіх. Меў братоў Паўла Стэфана і Андрэя.
У шлюбе з Рэгінай Дарагастайскай меў сыноў Паўла, Тамаша і Казіміра Мікалая, а таксама дачку Альжбету, жонку Паўла Войны. Пасля смерці першай жонкі пабраўся шлюбам з Соф'яй Дэмбоўскай, але дзяцей ад другога шлюбу не меў.
Зноскі
- ↑ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 90. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6