Гданьскі медыцынскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гданьскі медыцынскі ўніверсітэт
польск.: Gdański Uniwersytet Medyczny
Арыгінальная назва польск.: Gdański Uniwersytet Medyczny
Міжнародная назва Medical University of Gdańsk
Заснаваны 1945
Тып медыцынскі ўніверсітэт
Рэктар Марцін Грухала
Рэктар Марцін Грухала[d][1]
Студэнты 6 000
Размяшчэнне Гданьск
Юрыдычны адрас вул. Складоўскай-Кюры 3а,
80-210 г. Гданьск, Польшча
Узнагароды
Work Flag Order, 2nd class
Сайт gumed.edu.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гданьскі медыцынскі ўніверсітэт (польск.: Gdański Uniwersytet Medyczny) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і спецыялізацыяй у сферы медыцынскіх навук, якая знаходзіцца ў Гданьску.

Гісторыя

Вытокі ўніверсітэта сягаюць XV стагоддзя, пачынаючы з паўстання ў 1454 годзе цэха хірургаў Гданьска і медыцынскага навучання ў Гданьскай акадэмічнай гімназіі (лац.: Atheneum Gedanense).

У 1908-1911 гадах была створана Гданьская гарадская бальніца. На яе базе ў 1935 годзе улады Вольнага горада Гданьска вырашылі арганізаваць Акадэмію практычнай медыцыны (ням.: Die Staatliche Akademie für Praktische Medizin zu Danzig). Пасля 1945 года вучэльня была перайменавана ў медыцынскую акадэмію. З 1950 года па 19 мая 2009 года яна функцыянавала як Медыцынская акадэмія ў Гданьску.

У 2003 годзе ў структуру медыцынскай акадэміі ў Гданьску уключаны кафедры Інстытута марской і трапічнай медыцыны ў Гдыні, створанага ў 1935 годзе як філіял Дзяржаўнага інстытута гігіены і ператвораны ў 1938 годзе ў Інстытут марской медыцыны.

Да структуры ўніверсітэта ўваходзяць две лячэбныя ўстановы: Універсітэцкі клінічны цэнтр (разам з пляцоўкай для пасадкі санітарных верталётаў на даху), які ў цяперашні час з'яўляецца найбуйнейшай бальніцай у Польшчы, і Універсітэцкі стаматалагічны цэнтр.

Па колькасці навучэнцаў універсітэт уваходзіць у тройку буйнейшых у Польшчы.

Структура

  • Лячэбны факультэт
  • Фармацэўтычны факультэт
  • Факультэт навук аб здароў'і
  • Факультэт біятэхналогій (сумесны з Гданьскім універсітэтам)

Спасылкі

  1. https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/d2d5f7a9-7583-4415-a4b9-516367b9efcb Праверана 17 верасня 2022.