Саюз пісьменнікаў Беларусі (2005)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 21:07, 17 лістапада 2021, аўтар (удзельнік выдалены) (выдаленае кароткае апісанне змен)
Саюз пісьменнікаў Беларусі
Лагатып ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».
Лагатып ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».
Абрэвіятура СПБ
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр Мінск
Адрас г. Мінск, Партызанскі раён, вул. Фрунзэ, д. 5
Юрыдычны статус грамадскае аб’яднанне
Тып арганізацыі творчая
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь
Афіцыйныя мовы руская
Кіраўнікі
Старшыня Мікалай Чаргінец
1-я намесніца Алена Стэльмах
Намеснік Анатоль Мацвіенка[1]
Заснаванне
Дата заснавання 18 лістапада 2005[2]
Бюджэт 243,4 мільёны рублёў[3] (2010 год; 81,3 тысячы $[4])
Колькасць валанцёраў 530 членаў (2021 год)[5]
Колькасць членаў 530
Асноўныя асобы Міхась Пазнякоў, Святлана Быкава
Кіроўны орган Управа
Даччыныя арганізацыі часопіс «Полымя», газета «Літаратура і мастацтва»
Член у Міжнародная садружнасць пісьменніцкіх саюзаў (Расія)
Папярэднік Саюз беларускіх пісьменнікаў
oo-spb.by

Саюз пісьменнікаў Беларусі — творчая арганізацыя беларускіх празаікаў, паэтаў, журналістаў, крытыкаў і іншых дзеячаў літаратуры, якая падтрымліваецца рэжымам Лукашэнкі?!. Аб’ядноўвае пераважна рускамоўных творцаў. Размяшчаецца ў Доме літаратара па адрасе вуліца Фрунзэ, 5.

Гісторыя стварэння

Дом літаратара ў Мінску

Адзіны Саюз пісьменнікаў БССР, які існаваў з 1934 года, быў расколаты ў 2005 годзе пры актыўным удзеле Мікалая Чаргінца. Праўладны Саюз пісьменнікаў Беларусі быў створаны на ўстаноўчым сходзе 18 лістапада 2005 года, але пераважная большасць членаў старога Саюза не пайшлі за Чаргінцом[6]. Прычынай для выхаду яны назвалі «палітызацыю СБП, яго барацьбу з уладай, якая суправаджалася шалёнай спекуляцыяй на культуры, праблеме беларускай мовы і г. д., адсутнасць дэмакратычных прынцыпаў»[7]. Грамадскасць лічыць адной з прычын стварэння СПБ спробу ўлады разбурыць незалежны Саюз беларускіх пісьменнікаў (СБП), які ўладам не ўдалося падпарадкаваць[8].

Паколькі выкарыстанне назвы краіны ў назвах палітычных партый і грамадскіх арганізацый у Беларусі забароненае, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 верасня 2006 года выдаў указ, у якім дазволіў Саюзу пісьменнікаў ужываць у сваёй назве слова «Беларусь»[9]. Гэтым жа ўказам праўладны саюз быў вызвалены ад сплаты падаткаў на прыбытак і на дададзеную вартасць, а незалежны Саюз беларускіх пісьменнікаў пазбаўлены гэтага права. Таксама незалежны СБП быў пазбаўлены ранейшай дзяржпадтрымкі, і яго вымусілі пакінуць Дом літаратара. Саюзу пісьменнікаў Беларусі былі перададзеныя літаратурныя часопісы «Полымя», «Нёман», «Маладосць», штотыднёвая газета «Літаратура і мастацтва», заснавальнікам якіх быў СБП[10]. Пры гэтым тыражы газеты «Літаратура і мастацтва» ў 2006—2020 гг., паводле падлікаў Міхася Скоблы, зменшыліся амаль у 10 разоў[11].

Структура

На 2016 год колькасць членаў Саюза складала больш за 600 чалавек[12], аб’яднаных у 6 абласных і Мінскую гарадскую арганізацыі. На 2021 г. колькасць членаў, паводле СПБ, перавысіла 700[13]. Нязменны старшыня Саюза — Мікалай Чаргінец, намеснікі старшыні — Алена Стэльмах і Анатоль Матвіенка. Пры СПБ створаныя секцыі прозы, паэзіі, дзіцячай літаратуры, публіцыстыкі, сатыры і гумару, крытыкі і літаратуразнаўства, драматургіі, перакладу і славянскіх літаратур, краязнаўства, прыгод і фантастыкі[14]. Таксама заяўлялася пра творчыя клубы СПБ, секцыі пры бібліятэках, школах, ВНУ, літаратурную студыю[15]. Сярод членаў СПБ лаўрэаты рэспубліканскіх і міжнародных прэмій, у тым ліку Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, уладальнікі ордэнаў і медаляў, дактары і кандыдаты навук[12].

Аддзяленні

На 2021 год Саюз пісьменнікаў Беларусі налічваў 530 членаў у 7 аддзяленнях. На 6 абласных аддзяленняў прыпадала менш за палову членаў (46 %).

Крытыка

Каля 70% членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі з’яўляюцца рускамоўнымі, і частка з іх адмоўна ставіцца да беларускамоўнай літаратуры, аддаючы перавагу рускамоўнай. Мікалай Чаргінец, які ўзначальвае СПБ, прынцыпова не гаворыць па-беларуску[23].

Шэраг вядомых беларускіх творцаў з цягам часу пакінулі прыўладны Саюз пісьменнікаў Беларусі. Сярод іх: празаікі Андрэй Федарэнка, Алесь Наварыч, Валер Гапееў, Анатоль Казлоў, Леанід Левановіч, паэтка Раіса Баравікова і дзіцячая пісьменніца Алена Масла[8][23]. Большасць з іх працавалі ў дзяржаўных літаратурных выданнях і выдавецтвах, і ўдзел у СПБ быў для іх быў умовай захавання працоўнага месца. Па меры сыходу з працы ў дзяржаўных выданнях і холдынгах яны пакінулі і саюз. Пісьменнікі, якія выйшлі з СПБ, называлі далейшае членства ў Саюзе Чаргінца несумяшчальным са сваімі маральнымі прынцыпамі[8].

Палітолаг Вольф Рубінчык у 2021 г. раскрытыкаваў СПБ за тэндэнцыйна праведзенае даследаванне запатрабаванасці кніг у беларускіх бібліятэках (2019–2021 гг.)[24]

Гл. таксама

Зноскі

  1. "Кіраўніцтва"(руск.). ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». 24 лютага 2021. Праверана 7 ліпеня 2021.
  2. а б http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_all&a001=BY-NLB-ar2870144&strq=l_siz=20
  3. Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім бюджэце на 2010 год (руск.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (12 снежня 2011).
  4. Звесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (12 снежня 2011).
  5. Ларыса Цімошык Нашчадкі ды сутворцы. Летапіс пісьменніцкай арганізацыі: удакладніць і працягваць. // Літаратура і мастацтва : газета. — 2 снежня 2016. — № 48. — С. 1, 4.
  6. Іна Студзінская. Навошта ствараецца Саюз пісьменьнікаў Саюзнай дзяржавы?. Радыё Свабода (4 снежня 2009). Праверана 27 лютага 2019.
  7. Баценкова Н. «Мы опоздали на десять лет» // Рэспублiка. — № 226 (3916). — 2 декабря 2005
  8. а б в Мікола Бугай. Баравікова і Масла выходзяць з лукашэнкаўскага Саюза пісьменнікаў. Наша Ніва (27 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2019. Праверана 27 лютага 2019.
  9. Указ Президента Республики Беларусь от 7 сентября 2006 г. №564 «О некоторых вопросах деятельности общественного объединения „Союз писателей Беларуси“ и о внесении изменений и дополнения в отдельные указы Президента Республики Беларусь» (руск.). Валерый Станіслававіч Леванеўскі (27 мая 2010).
  10. Саюз беларускіх пісьменнікаў патрабуе спыніць масавы пераслед літаратараў. TUT.BY (4 лютага 2010). Праверана 27 лютага 2019.
  11. Скобла М.. Не глядзі, Чаргінец, у чужы гаманец. Народная Воля (16 кастрычніка 2020). Праверана 21 кастрычніка 2020.
  12. а б Яна Явіч Сустрэнемся, пагаворым... напішам! // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 6 студзеня 2016. — В. 4852. — № 1. — С. 3.
  13. Гісторыя СПБ
  14. Структура СПБ
  15. Союз писателей Беларуси в 2006 году познакомил читателей с творчеством 43 новых поэтов
  16. "Брэсцкае абласное аддзяленне". ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». 24 лютага 2021. Праверана 7 ліпеня 2021.
  17. "Віцебскае абласное аддзяленне"(руск.). ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». 24 лютага 2021. Праверана 7 ліпеня 2021.
  18. "Гродзенскае абласное аддзяленне". ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». 24 лютага 2021. Праверана 7 ліпеня 2021.
  19. "Гомельскае абласное аддзяленне". ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». 24 лютага 2021. Праверана 7 ліпеня 2021.
  20. "Магілёўскае абласное аддзяленне"(руск.). ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». 24 лютага 2021. Праверана 7 ліпеня 2021.
  21. "Мінскае абласное аддзяленне". ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». 24 лютага 2021. Праверана 7 ліпеня 2021.
  22. "Мінскае гарадское аддзяленне". ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». 24 лютага 2021. Праверана 7 ліпеня 2021.
  23. а б Міхась Скобла. Раіса Баравікова: Зь мяне зрабілі «ворага народу». Радыё Свабода (9 жніўня 2013). Праверана 27 лютага 2019.
  24. https://belisrael.info/?p=28973

Спасылкі