Задроўеўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Задроўеўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Аршанскі раён
Уключае 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Задроўе
Дата ўтварэння 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2009) 854
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Задро́ўеўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Задроўе.

Гісторыя

Утвораны 16 ліпеня 1954 года як Сальніцкі сельсавет у складзе Коханаўскага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Гальцаўскага і Роска-Сялецкага сельсаветаў. Цэнтр — вёска Сальнікі. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Аршанскага раёна, з 25 снежня 1962 года — у складзе Талачынскага раёна. З 12 лютага 1965 года ў складзе 15 населеных пунктаў (Барэйшава, Дзятлава, Дубавое, Жалезнякі, Задроўе, Забалацце, Зайцава, Засеклі, Лісуны, Мезенава, Пагост, Пагосцік, Панізоўе, раз’езд Пагост і Роскі Сялец) у Аршанскім раёне[1]. 11 верасня 1965 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Задроўе, сельсавет перайменаваны ў Задроўеўскі[2].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 854 чалавекі[3], з іх 95,1 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 0,7 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лютага 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 верасня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 35 (1115).
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі