Істопкі (Клімаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяло
Істопкі
руск.: Истопки
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Паштовыя індэксы
243071
Код АКАТП
Істопкі на карце Расіі ±
Істопкі (Клімаўскі раён) (Расія)
Істопкі (Клімаўскі раён)
Істопкі (Клімаўскі раён) (Бранская вобласць)
Істопкі (Клімаўскі раён)

Істопкі[1] (руск.: Истопки) — сяло ў Клімаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Істопскага сельскага паселішча.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першае згадванне датуецца 1413 годам.

Да Лютаўскай рэвалюцыі сяло ў складзе Навазыбкаўскага павета Чарнігаўскай губерні Расійскай імперыі.

У 1917 годзе тут была ўсталявана савецкая ўлада, адноўленая пасля перыяду германскай акупацыі ў 1918 годзе. У 1919 годзе сяло перададзена ў Гомельскую губерню РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню.

З 1929 года ў складзе Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшло ў склад Бранскай вобласці.

Зноскі