Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры 2011
| Адкрыты чэмпіянат Кітая 2011 | |
![]() | |
| Сезон | 2010/2011 |
|---|---|
| Тэрміны | 28 сакавіка — 3 красавіка 2011 |
| Арэна | Спартыўная зала Пекінскага універсітэта |
| Горад | Пекін |
| Краіна | Кітай |
| Арганізацыя | WPBSA |
| Спонсар | Банк Пекіна |
| Фармат | Рэйтынгавы турнір |
| Агульны прызавы фонд | £325,000 |
| Прызавыя пераможцы | £60,000 |
| Мінулы чэмпіён | |
| Фінал | |
| Пераможца | |
| Фіналіст | |
| Лік | 10:8 |
| Статыстыка турніру | |
| Колькасць удзельнікаў | 40 |
| Колькасць матчаў | 38 |
| Найвышэйшая серыя | 142 (Роберт Мілкінс) (кваліфікацыя: 140 (Курт Мэфлін)) |
| ←2010 ● Адкрыты чэмпіянат Кітая ● 2012→ | |
| Снукерны сезон 2010/2011 | |
| ←Гранд-фінал PTC | Чэмпіянат Шатландыі сярод прафесіяналаў→ |
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2011 (англ.: China Open 2011, таксама вядомы як Bank of Beijing China Open 2011 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 28 сакавіка па 3 красавіка 2011 года ў спартыўнай зале Пекінскага універсітэта, у Пекіне, Кітай. Турнір стаў 12-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату Кітая, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Прызавы фонд чэмпіянату склаў £325,000, з якіх £60,000 атрымаў пераможца.
Пераможцам турніру стаў Джад Трамп, які перайграў на сваім шляху да тытула Бэна Вуластана ў кваліфікацыі (5:1), Марку Фу (5:3), Марка Дэвіса (5:2), Пітэра Эбдана ў чвэрцьфінале (5:1), пераможцу Гранд-фіналу PTC Шона Мёрфі ў паўфінальным матчы (6:1) і Марка Сэлбі ў напружаным фінальным паядынку з лікам 10:8. Такім чынам, 21-гадовы англічанін, які займаў месца па-за межамі топ-16 сусветнага рэйтынгу, выйграў свой чацвёрты прафесійны і першы рэйтынгавы тытул у кар'еры, а таксама другі турнір у сезоне (пасля перамогі на Пол Хантэр Класік) і стаў самым маладым пераможцам рэйтынгавага спаборніцтва з 2006 года (калі Дзін Цзюньхуэй перамог на Трафеі Паўночнай Ірландыі ва ўзросце 19 гадоў).
Турнір
[правіць | правіць зыходнік]
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2011 стаў 12-м розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. З 2005 года чэмпіянат штогод праходзіць у Пекіне, а з 2006 года — у спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта ў раёне Хайцзянь.
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2011 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся сёмым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2010/2011.
Прызавыя грошы
[правіць | правіць зыходнік]Прызавы фонд турніру павысіўся ў параўнанні з мінулым годам на £25,000 і склаў £325,000. Прызавыя пераможцы павысіліся на £5,000, склаўшы £60,000.
| Дасягненне | Прызавыя |
|---|---|
| Пераможца | £60,000
|
| Фіналіст | £30,000
|
| Паўфіналісты | £15,000
|
| Чвэрцьфіналісты | £8,000
|
| 1/8 фіналу | £5,925
|
| 1/16 фіналу | £4,000
|
| 1/24 фіналу | £2,200
|
| 1/32 фіналу | £1,500
|
| Найвышэйшы брэйк у асноўнай стадыі | £2,000
|
| Найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі | £400
|
| Агульны прызавы фонд | £325,000
|
Рэйтынгавыя ачкі
[правіць | правіць зыходнік]Адкрыты чэмпіянат Кітая 2011 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на другім турніры ў Кітаі, Шанхай Мастэрc, а таксама World Open. Пераможца турніру атрымаў 7000 рэйтынгавых ачкоў. Больш каштоўнымі турнірамі (у плане рэйтынгу) былі толькі чэмпіянат Вялікабрытаніі (пераможца атрымаў 8000 ачкоў) і чэмпіянат свету (пераможца атрымаў 10000 балаў).
| Дасягненне | Ачкі | Ачкі (СГ)[ра 1] |
|---|---|---|
| Пераможца | 7000
|
|
| Фіналіст | 5600
|
|
| Паўфіналісты | 4480
|
|
| Чвэрцьфіналісты | 3500
|
|
| 1/8 фіналу | 2660
|
|
| 1/16 фіналу | 1960
|
980
|
| 1/24 фіналу (квал.) | 1610
|
805
|
| 1/32 фіналу (квал.) | 1260
|
630
|
| 1/40 фіналу (квал.) | 910
|
455
|
| 1/48 фіналу (квал.) | 560
|
280
|
- ↑ Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.
Уайлдкард раўнд
[правіць | правіць зыходнік]Восем кітайскіх аматараў атрымалі ўалдкард ад арганізатараў турніру: Цаа Юйпэн, Мэй Сівэнь, Жоўцзы Маймайці, Цянь Пэнфэй, Цзінь Лун, Лі Хан, Лі Янь і Юй Дэлу. Яны гулялі ў папярэднім раўндзе за права выступаць у першым крузе асноўнага турніру супраць васьмярых гульцоў з ніжэйшымі нумарамі пасеву, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд: Курта Мэфліна, Маркуса Кэмбэла, Роберта Мілкінса, Джымі Уайта, Найджэла Бонда, Кена Доэрці, Джо Пэры і Джэрарда Грына.
| Першы гулец | Лік | Другі гулец |
|---|---|---|
| 5:3 | ||
| 5:3 | ||
| 5:1 | ||
| А:П | ||
| 5:3 | ||
| 1:5 | ||
| 5:2 | ||
| 5:2 |
Асноўная сетка
[правіць | правіць зыходнік]Фінал
[правіць | правіць зыходнік]| Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Леа Скальян. Спартыўная зала студэнтаў Пекінскага універсітэта, Пекін, Кітай, 3 красавіка 2011. | ||
| Марк Сэлбі (4) |
8:10 | Джад Трамп (24) |
|
Статыстыка ігракоў
| ||
|
Асабістыя сустрэчы
| ||
| Дзённая сесія: 0:104 (104), 101:21 (88), 46:76, 0:104 (104), 90:34 (90), 53:69 (53 Сэлбі, 55), 39:67 (61), 66:65 (62 Сэлбі) Вячэрняя сесія: 49:89 (68), 132:0 (132), 66:0 (66), 0:113 (113), 134:0 (134), 40:72, 124:7 (124), 84:31, 49:60 (57), 41:57 (57) | ||
| 134 | Найвышэйшая серыя | 113 |
| 3 | Соценныя серыі | 3 |
| 8 | Серыі 50+ | 8 |
