Калінінскі фронт: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Xqbot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (робат дадаў: vi:Phương diện quân Kalinin
Радок 100: Радок 100:
[[ru:Калининский фронт]]
[[ru:Калининский фронт]]
[[uk:Калінінський фронт]]
[[uk:Калінінський фронт]]
[[vi:Phương diện quân Kalinin]]

Версія ад 05:42, 10 ліпеня 2012

Калінінскі фронт
Гады існавання 19 кастрычніка 1941 - 20 кастрычніка 1943
Краіна Сцяг СССР СССР
Уваходзіць у Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія
Тып Фронт
Войны Другая сусветная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры

Калінінскі фронт. Створаны 17 кастрычніка 1941 г. з войск правага крыла Заходняга фронту  (руск.)22-й  (руск.), 29-й  (руск.), 30-й  (руск.), 31-й  (руск.) армій) для прыкрыцця Масквы з паўночнага захада.

Баявыя дзеянні

Войскі фронту вялі абарончыя баі пад Масквой (кастрычнік — снежань 1941 г.), правялі Калінінскую (снежань 1941 — студзень 1942 гг.), Сычоўска-Вяземскую (студзень 1942 г.). У час Тарапецка-Холмскай аперацыі (студзень — люты 1942 г.) 4-я ўдарная армія (генерал-палкоўнік А. І. Яроменка) узяла Тарапец 21 студзеня 1942 г. і вяла далейшае наступленне на Віцебскім напрамку ў глыбокім тыле групы армій «Цэнтр». Нямецкае камандаванне перакінула сюды з Заходняй Еўропы 4 пяхотныя дывізіі і ў пачатку лютага 1942 г. спыніла наступленне савецкіх войск на Віцебск. У выніку баёў у раёне СуражВеліж утварыліся т.зв. Віцебскія «вароты». У далейшым войскі фронту ўдзельнічалі ў Ржэўска-Вяземскай (сакавік – красавік 1943 г.) і Смаленскай (жнівень — кастрычнік 1943 г.) аперацыях. Пасля Невельскай аперацыі (1943 г.) войскі фронту выйшлі да ўсходняй граніцы БССР. У пачатку кастрычніка 1943 г. 39-я і 43-я арміі выйшлі на тэрыторыю Беларусі і пачалі баі за яе вызваленне. 8 кастрычніка 1943 г. у ходзе наступлення на Віцебскім напрамку войскі 39-й арміі і рухомай механізаванай групы фронту вызвалілі Лёзна. Гэта быў першы вызваленны раённы цэнтр вобласці. 20 кастрычніка 1943 г. фронт перайменаваны ў 1-ы Прыбалтыйскі фронт.

Камандуючыя

Начальніка штаба

Склад фронта

Аперацыі і бітвы, у якіх удзельнічаў фронт

Літаратура

  • Калінінскі фронт // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6: У 2 кн. Кн. 1: Пузыны — Усая / БелЭн; Рэдкал.: Г.П.Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э.Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. – С. 28. — ISBN 985-11-0214-8.

Спасылкі