Каўказскі фронт (Вялікая Айчынная вайна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каўказскі фронт
Эмблема УС
Гады існавання 30 снежня 194128 студзеня 1942
Краіна Сцяг СССР СССР
Падпарадкаванне камандуючаму войскамі фронту
Уваходзіць у Узброеныя Сілы СССР
Тып фронт
Складаецца з упраўленне, аб'яднанні, злучэнні, воінскія часці і ўстановы
Колькасць аб'яднанне
Удзел у Вялікая Айчынная вайна

Каўка́зскі фронт — адзін з франтоў РСЧА падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 30 снежня 1941 года на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 30 снежня 1941 года на базе Закаўказскага фронту.

Войскі Каўказскага фронту завяршылі распачатую 25 снежня 1941 года войскамі Закаўказскага фронту і сіламі Чарнаморскага флоту Керчанска-Феадасійскую дэсантную аперацыю 1941—1942 гадоў, нанеслі паражэнне керчанскай групоўцы праціўніка, захапілі важны аператыўны плацдарм у Крыме.

1518 студзеня 1942 года пасля раптоўнага ўдару праціўніка войскі фронту пакінулі Феадосію і адступілі на Ак-Манайскія пазіцыі. Як следства пакідання войскамі Феадосіі на Каўказскі фронт быў накіраваны прадстаўніком Стаўкі армейскі камісар 1 рангу Л. З. Мехліс  (руск.). Па яго загаду былі арыштаваныя: камандуючы 44-й арміяй генерал-маёр І. Ф. Дашычаў  (руск.), камандзір 236-й стралковай дывізіі генерал-маёр В. К. Мароз  (руск.) (расстраляны), ваенны камісар 236-й стралковай дывізіі батальённы камісар А. І. Кандрашоў, камандзір 63-й горна-стралковай дывізіі падпалкоўнік П. Я. Ціндзянеўскі і інш.

25 студзеня 1942 года Л. З. Мехліс без узгаднення з Масквой настаяў на аддачы загаду аб вызваленні Феадосіі. Стаўка асудзіла дзеянні Л. З. Мехліса і запатрабавала старанна падрыхтаваць аперацыю.

28 студзеня 1942 года на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 28 студзеня 1942 грда Каўказскі фронт быў падзелены на Крымскі фронт і Закаўказскую ваенную акругу.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

У аператыўным падпарадкаванні:

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандуючы:

Член Ваеннага савета:

Начальнікі штаба:

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]