Алеуцкія астравы: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др r2.6.5) (робат змяніў: eu:Aleutiarrak |
др r2.7.2+) (робат дадаў: el:Αλεούτιες νήσοι |
||
Радок 41: | Радок 41: | ||
[[da:Aleuterne]] |
[[da:Aleuterne]] |
||
[[de:Aleuten]] |
[[de:Aleuten]] |
||
[[el:Αλεούτιες νήσοι]] |
|||
[[en:Aleutian Islands]] |
[[en:Aleutian Islands]] |
||
[[eo:Aleutaj Insuloj]] |
[[eo:Aleutaj Insuloj]] |
Версія ад 00:09, 29 снежня 2012
Алеуцкія астравы — архіпелаг на поўначы Ціхага акіяна (ЗША, штат Аляска).
Дугападобны ланцуг са 110 астравоў і мноства скал (даўжыня 1740 км) паміж паўастравамі Аляска і Камчатка. Плошча 37,8 тыс. км². Утвараюць 4 групы астравоў: Лісіныя, Андрыянаўскія, Пацучыныя, Блізкія.
Прырода
Большасць астравоў вулканічнага паходжання, вяршыні ўкрыты снягамі. Дзеючых вулканаў 25; самы высокі вулкан Шышалдзіна (2860 м) на в-ве Унімак. Клімат марскі субарктычны, вільготны. Зіма цёплая, са снегападамі і частымі адлігамі. Лета халаднаватае, з туманамі. Сярэдняя тэмпература самага халоднага месяца (лютага) -1,4°С, самага цёплага (жніўня) 11,9°С. Ападкаў 1500 мм за год. Частыя штормы. Глебы субпалярныя, дзярнова-тарфяністыя і гарнатундравыя. Расліннасць: субарктычныя лугі, горныя тундры. Жывёльны свет: лісіца, марская выдра і сівуч (амаль знішчаны); на скалах птушыныя кірмашы, у прыбярэжных водах морж, цюлень і інш.
Гісторыя
Адкрыты Ў XVIII ст. рускай экспедыцыяй В. Берынга і А. Чырыкава. Да 1867 належалі Расіі, прададзены разам з Аляскай ЗША.
Насельніцтва і гаспадарка
Насельніцтва — амерыканцы, алеуты, крэолы. Галоўны населены пункт — Адак (на аднайменным востраве).
Вядзецца рыбалоўства, пушны промысел, зверагадоўля (блакітны пясец).
Ваенна-марская база ЗША Датч-Харбар (на в-ве Уналашка).
Гл. таксама
Літаратура
- Жмойдзяк Р. Алеуцкія астравы // БЭ ў 18 т. Т. 1. Мн., 1996.
У Сеціве
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Алеуцкія астравы