Праліў Кука
Выгляд
Праліў Кука? | |
---|---|
англ.: Cook Strait | |
Размяшчэнне | |
41°13′46″ пд. ш. 174°28′59″ у. д.HGЯO | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Праліў Кука — праліў, які падзяляе Паўночны і Паўднёвы астравы Новай Зеландыі. Злучае Ціхі акіян на ўсходзе і Тасманава мора на захадзе. Даўжыня 107 кіламетраў, шырыня ў самым вузкім месцы складае 22 кіламетры, глыбіня 87 метраў.
У паўднёва-заходняй частцы вострава Паўночны на беразе бухты вулканічнага паходжання Уэлінгтан, якая з’яўляецца часткай праліва Кука, размешчана самая паўднёвая ў свеце сталіца — горад Уэлінгтан.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кука праліў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 567. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).