Фіджы (мора)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фіджы
Плошча 3 177 000 км²
Найбольшая глыбіня 7633 м
Сярэдняя глыбіня 2740 м
physical
Фіджы
Фіджы

Фіджы (англ.: Fiji) — міжвостраўнае мора на паўднёвым захадзе Ціхага акіяна.

На поўначы абмежаваны астравамі Фіджы, на ўсходзе астравамі Кермадэк, на поўдні — Новай Зеландыі і Тасманавым морам, на захадзе — Каралавым морам. Плошча 3177 тыс. км². Названа морам умоўна, па наяўнасці ў гэтым раёне глыбокай катлавіны; сярэдняя глыбіня 2741 м, найбольшая 7633 м. Тэмпература паверхневай вады ад 18-23 °C на паўднёвым усходзе да 25—28 °C на поўначы. Салёнасць 34,9—35,5 ‰. Рэльеф дна складаны, падводныя хрыбты і вулканы. Прылівы паўсутачныя 1,5—3,0 м. Галоўны порт — Сува (Фіджы).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Географический энциклопедический словарь: географические названия / Гл. ред. А. Ф. Трёшников. — 2-е изд., доп. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 513. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6. (руск.)