Бугенвільскі жолаб

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Бугенві́льскі жолаб[1] (англ.: Bougain­vil­le Trench) — глыбакаводны акіянічны жолаб у паўднёва-заходняй частцы Ціхага акіяна.

Знаходзіцца каля паўднёва-заходняга ўзбярэжжа вострава Бугенвіль (Саламонавы астравы). Даўжыня жолаба 330[2] (каля 500[1]) км, сярэдняя шырыня 39[2] (46[1]) км, глыбіня да 9103[2] (9140[1]) м. У паўночна-заходняй частцы Бугенвільскі жолаб злучаецца з Новабрытанскім жолабам.

Да Бугенвільскага жолаба прымеркавана зона пагружэння (субдукцыі) кары Саламонава мора і паўночнай часткі Каралавага мора пад дугу Саламонавых астравоў[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Бугенвильский жёлоб // Большая российская энциклопедия(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]